У Беларусі ў сярэднім на 5% павышаны максімальныя адпускныя цэны на ялавічыну і свініну. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 20, якая апублікавана
19 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Такім чынам, гранічная максімальная адпускная цана за кілаграм ялавічыны (у паўтушах і чвэртках) павялічваецца на 1585 рублёў да 33 279 рублёў. Максімальная цана за кілаграм свініны (у тушах і паўтушах) першай і другой катэгорыі і буйнакавалкавы мясакосны паўфабрыкат у выглядзе адрубоў са свініны складзе 31 920 рублёў, трэцяй катэгорыі — 29 814 рублёў.
Нагадаем, што ялавічына і свініна ўваходзяць у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. Апошні раз гранічныя максімальныя адпускныя цэны на мяса падвышаліся ў кастрычніку 2012 года.
Сяргей КУРКАЧ.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.