1. Пагаварыце з вашым дзіцем: абмяркуйце вэб-сайты і паслугі, якія прадастаўляюцца анлайн, навучыце не адкрываць файлы і ўкладанні ад незнаёмых людзей. Патлумачце, чаму трэба падыходзіць да стасункаў у інтэрнэце адказна. Вось добрае правіла: калі не гатовы штосьці сказаць чалавеку ў твар, не трэба пісаць яму гэта ў сеціве.
2. Карыстайцеся тэхналогіямі разам, каб вырашаць пытанні па меры іх паступлення.
3. Дапамажыце ўсёй сям'і выпрацаваць правільныя звычкі наконт бяспечных пароляў; нагадайце аб тым, што пры карыстанні камп'ютарамі ў публічных месцах — у школе, бібліятэцы, інтэрнэт-клубе — трэба абавязкова выходзіць з акаўнтаў. Гэта як зачыніць за сабой дзверы на ключ.
4. Выкарыстоўвайце настройкі канфідэнцыйнасці і кантролю доступу на сайтах, дзе можна абменьвацца інфармацыяй; абмяркуйце з дзіцем, якую асабістую інфармацыю нельга размяшчаць публічна.
5. Заўжды правярайце ўзроставыя абмежаванні інтэрнэт-сэрвісаў — у гульнях, відэазапісах.
6. Пагаварыце з іншымі дарослымі — настаўнікамі, сацработнікамі, спартыўнымі трэнерамі, іншымі спецыялістамі, якія працуюць з дзецьмі.
7. Абараніце свой камп'ютар і асабістыя звесткі, рэгулярна абнаўляйце антывіруснае праграмнае забеспячэнне.
8. Не спыняйцеся на дасягнутым. Бяспека — не разавая рэч, бо тэхналогіі развіваюцца і трэба ісці ў нагу з часам.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.