Вы тут

Ты мне, золата, не сябар!


Ма­ла хто за­дум­вац­ца, што ме­та­лы і ка­мя­ні маюць сваю энер­гію, а та­му для ад­ных мо­гуць быць «шчаслівымі», а для ін­шых — не вель­мі. Па­спра­бу­ем разабрац­ца з гэтым, уліч­ва­ю­чы дні на­ша­га на­ра­джэн­ня (як гэ­та ро­бяць на Усходзе).

21-7

Знак Зям­лі

(на­ро­джа­ныя 1 — 19 студзеня, 20 красавіка — 19 мая, 20 жніў­ня — 19 верас­ня, 20 — 31 снеж­ня).

Ме­та­лы, каш­тоў­ныя і паў­каш­тоў­ныя ка­мя­ні гэ­та­га зна­ка па­він­ны быць звя­за­ны са све­там пры­ро­ды (зя­лё­ны ко­лер), ва­дой (га­ма ад цём­на-сі­ня­га да шэ­ра­га і бла­кіт­на­га). Лю­дзі зна­ка Зям­лі ад­чу­ва­юць кож­ны ме­тал не­як асаб­лі­ва, час­та звяз­ва­ю­чы з ім ней­кія па­дзеі і над­звы­чай­ныя аб­ста­ві­ны. Да во­ла­ва, свін­ца, алю­мі­нію, ні­ке­лю не па­жа­да­на час­та да­кра­нац­ца і зна­хо­дзіц­ца па­блі­зу доў­гі час. Ста­ноў­ча бу­дуць дзей­ні­чаць медзь і брон­за. Яны да­па­ма­га­юць па­зба­віц­ца ад нер­во­вых пе­ра­гру­зак, знай­сці ду­хоў­нае су­па­ка­ен­не, на­да­юць упэў­не­нас­ці ў спра­вах, абу­джа­юць твор­чы па­ча­так. Для «зям­ных» ка­рыс­ны на­ват сам пра­цэс акіс­лен­ня ме­дзі і брон­зы. Зе­ле­на­ва­та-шэ­ры на­лёт спры­яе ак­тыў­най пе­ра­да­чы энер­гіі ме­та­лу ча­ла­ве­ку. Гэ­та не азна­чае, што трэ­ба да­вес­ці свае мед­на-брон­за­выя рэ­чы да поў­на­га «па­зе­ля­нен­ня», але ка­лі зям­ны ча­ла­век уба­чыць зе­ле­на­ва­ты брон­за­вы па­ста­мент, скульп­ту­ру, дзвяр­ную руч­ку, рэ­ка­мен­дую да­кра­нуц­ца да іх. Уся­го адзін до­тык — і вы ад­чу­е­це пры­ліў сіл.

Я ра­іў бы «зям­ля­нам» менш звяр­таць ува­гу на вы­ра­бы з зо­ла­та і се­раб­ра. Пер­шае ня­се энер­гію Сон­ца, дру­гое — Па­вет­ра. І тое, і дру­гое Зям­лі не пры­но­сіць ча­ка­най ра­дас­ці, пос­пе­ху, упэў­не­нас­ці. Зо­ла­та «адур­мань­вае» свя­до­масць Зям­лі, ні­бы­та пад­па­рад­коў­вае яе во­лю са­бе, аслаб­ляе фі­зіч­нае і псі­хіч­нае зда­роўе. Моц зо­ла­та ў да­дзе­ным вы­пад­ку асляп­ляе, спа­ра­джае ня­ўпэў­не­насць, па­да­зро­ную ўва­гу і зайз­драсць на­ва­коль­ных. Ка­лі вам па­да­ба­ец­ца зо­ла­та, то ста­рай­це­ся да­кра­нац­ца да яго не больш як 3—5 га­дзін на су­ткі, і на па­ру дзён на ты­дзень за­бы­вай­це пра та­кія ўпры­га­жэн­ні ўво­гу­ле. Упры­га­жэн­ні з се­раб­ра не та­кія ак­тыў­ныя, як за­ла­тыя. Ся­рэб­ра­нае ўпры­га­жэн­не іс­нуе ні­бы­та са­мо па са­бе, не­за­леж­на ад ула­даль­ні­ка, не па­ляп­ша­ю­чы і пры­кмет­на не па­гар­ша­ю­чы яго жыц­цё. Але па­ста­ян­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня са ску­рай ча­ла­ве­ку Зям­лі вар­та па­збя­гаць. Як мі­ні­мум зні­маць на ноч. Да­рэ­чы, за­ла­тыя, ся­рэб­ра­ныя, пла­ці­на­выя ўпры­га­жэн­ні пе­ра­шка­джа­юць за­снуць «зям­но­му» ча­ла­ве­ку, па­ру­ша­юць сон.

Ка­мень «зям­лян» — гэ­та ізум­руд (сма­рагд). Лі­чыц­ца, што ён здоль­ны зра­біць ча­ла­ве­ка мэ­та­на­кі­ра­ва­ным, аба­ра­няе ад дрэн­на­га ўплы­ву. Ма­ла­хіт азна­чае ўпэў­не­насць у вы­бра­ным шля­ху, спа­кой, па­ра­дак, ад­сут­насць па­мы­лак, ра­зу­мен­не і ка­хан­не ў сям'і. Бі­ру­за для «зям­ных» — гэ­та ўпэў­не­насць у спра­вах, бліз­касць да дзя­цей; неф­рыт — спа­кой, ра­зу­мен­не сяб­роў і во­ра­гаў; ла­зу­рыт — ра­дасць. Бурш­тын хут­чэй нейт­раль­ны. Не кі­дай­це рэ­чы з яго дзе па­па­ла, ня­хай у яго бу­дзе пэў­нае мес­ца дзе-не­будзь на драў­ля­ных па­лі­цах, па­блі­зу со­неч­на­га свят­ла. Муд­рыя лю­дзі на Ус­хо­дзе лі­чаць, што бурш­ты­на­вы ка­мень за­піс­вае гіс­то­рыю па­дзей, якія ад­бы­ва­юц­ца. Сап­фір — леп­шае ўпры­га­жэн­не дзе­ла­вых лю­дзей Зям­лі і Ва­ды, але нер­вуе Агонь і зу­сім абы­яка­вы для Па­вет­ра.

Раю «зям­ным» не мець спраў з гра­на­та­мі, ру­бі­на­мі, ага­та­мі, дыя­мен­та­мі, жэм­чу­гам, гор­ным хрус­та­лем, сла­но­вай кос­цю, квар­цам. Мар­скія ка­ра­лы (бе­лых, бэ­жа­вых ко­ле­раў), мар­мур (свет­лых ад­цен­няў), алек­санд­рыт, аме­тыст — хут­чэй нейт­раль­ныя.

Знак Па­вет­ра

(20 сту­дзе­ня — 19 лютага, 20 мая — 19 чэрвеня, 20 верас­ня — 19 кастрычніка).

Па­вет­ра прак­тыч­на не па­кла­ня­ец­ца ме­та­ліч­ным і ка­мен­ным фе­ты­шам, а пры­му­шае іх слу­жыць са­бе. Се­раб­ро ў най­боль­шай сту­пе­ні спры­яе да­сяг­нен­ню пос­пе­ху. У се­раб­ры ха­ва­ец­ца вя­лі­кая сі­ла, якую ад­чу­ва­юць «па­вет­ра­ныя». Па­вет­ра ад­дае пе­ра­ва­гу се­раб­ру, хоць зо­ла­та для яго так­са­ма пры­маль­нае. Пла­ці­на — ме­тал, да яко­га Па­вет­ра вель­мі не­абы­яка­вае. Гэ­та знак та­таль­на­га пос­пе­ху ў лю­бых па­чы­нан­нях. Пла­ці­на ва­ло­дае боль­шай энер­гі­яй, чым лю­бы ін­шы ме­тал, што да­зва­ляе ча­ла­ве­ку ад­чу­ваць па­ста­ян­ны пры­ліў сіл і све­жасць дум­кі. У Ты­бе­це, Ман­го­ліі, Кі­таі да пла­ці­ны асаб­лі­вае стаў­лен­не: і не толь­кі та­му, што яна вель­мі да­ра­гая, але і па пры­чы­не не­су­мя­шчаль­нас­ці яе з ін­шы­мі ме­та­ла­мі. Ка­лі ўжо вы яе но­сі­це, то ні­я­кіх ін­шых не вар­та на­дзя­ваць, інакш пла­ці­на мо­жа помс­ціць. Пры­во­дзіць да хва­роб, траў­маў, фі­нан­са­вых ня­ўдач. Нель­га яе спа­лу­чаць з зо­ла­там, се­раб­ром, брон­зай і ін­шы­мі ме­та­ла­мі.

Па­вет­ра ад­чу­вае ат­мас­фер­ную пад­трым­ку праз во­ла­ва, сві­нец, алю­мі­ній, але вель­мі не­га­тыў­на на­стро­е­на да ме­дзі, брон­зы, жа­ле­за, якія вы­клі­ка­юць не­пры­ем­ныя ад­чу­ван­ні. У до­ме на бач­ным мес­цы вар­та па­ста­віць які-не­будзь прад­мет з ме­та­лу, па­кры­та­га ні­ке­лем. Ні­кель — свое­асаб­лі­вы рэ­транс­ля­тар энер­гіі Кос­ма­су.

Ка­мя­ні Па­вет­ра — бліс­ку­чыя, праз­рыс­тыя, свет­ла-бэ­жа­выя. Дыя­мент — гэ­та веч­ная ма­ла­досць, ак­тыў­насць. Лю­дзі па­вет­ра­на­га ася­род­дзя ад­да­юць пе­ра­ва­гу апра­ца­ва­на­му дыя­мен­ту — брыль­ян­ту, ма­гут­насць яко­га яшчэ боль­шая. Гэ­тыя ка­мя­ні не­бяс­печ­ныя для Зям­лі і Ва­ды, іх раў­ні­ва ўспры­мае Агонь. Лю­дзі па­вет­ра­най сты­хіі мо­гуць да­зво­ліць са­бе брыль­ян­та­вае калье, пярс­цё­нак, ка­ра­лі, але ў аб­ме­жа­ва­най коль­кас­ці, інакш гэ­та дрэн­на ада­б'ец­ца на псі­хіч­ным і фі­зіч­ным зда­роўі. Па­вет­ру па­ды­хо­дзяць гор­ны хрус­таль (знеш­няя яр­касць ула­даль­ні­ка), бе­лы жэм­чуг (пыш­насць убо­ру), сла­но­вая косць (умер­ка­ва­насць за­пы­таў), ка­ра­лы свет­лых рас­фар­бо­вак (по­шук пос­пе­ху), алек­санд­рыт (ча­кан­не цеп­лы­ні), кварц (ста­біль­насць у сям'і і ка­лек­ты­ве). Па­вет­ра нейт­раль­на ста­віц­ца да бурш­ты­ну і ага­ту, а на­дае ўва­гу та­кім мі­не­ра­лам, як ру­бін, гра­нат, яш­ма. Не­па­жа­да­на яму мець спра­ву з ла­зу­ры­там, бі­ру­зой, неф­ры­там, сап­фі­рам. І ўжо зу­сім не вар­та на­сіць вы­ра­бы з ізум­ру­ду і ма­ла­хі­ту, здоль­ныя пры­гня­таць яго іні­цы­я­ты­ву.

Знак Ва­ды

(20 лю­та­га — 19 сакавіка, 20 чэр­ве­ня — 19 ліпеня, 20 каст­рыч­ні­ка — 19 лістапада).

Ва­да ад­дае пе­ра­ва­гу пла­ці­не. У той жа час медзь і брон­за так­са­ма вель­мі даб­ра­твор­на ўздзей­ні­ча­юць на ар­га­нізм «вод­ных», су­па­кой­ва­ю­чы нер­во­вую сіс­тэ­му, па­ляп­ша­ю­чы аб­мен рэ­чы­ваў, зды­ма­ю­чы стом­ле­насць і па­ра­джа­ю­чы ўпэў­не­насць у спра­вах. Са­мыя скла­да­ныя ад­но­сі­ны ў Ва­ды з се­раб­ром, ні­ке­лем і алю­мі­ні­ем. Да зо­ла­та стаў­лен­не двая­кае. З ад­на­го бо­ку, яно апаль­вае або вы­суш­вае сі­лы Ва­ды сва­ёй ма­гут­нас­цю, та­му толь­кі муж­чы­нам ак­тыў­на­га зна­ка (20 каст­рыч­ні­ка — 19 ліс­та­па­да) гэ­ты ме­тал не пры­чы­няе вя­лі­кіх кло­па­таў. У цэ­лым жа зо­ла­та спры­яе ўзнік­нен­ню дыс­ба­лан­су ў ар­га­ніз­ме «вод­ных», спры­я­ю­чы сар­дэч­ным кры­зам, па­вы­шэн­ню ар­тэ­рыя­льна­га ціс­ку, скур­ным і кас­ця­вым за­хвор­ван­ням. З ін­ша­га бо­ку, для жан­чын Ва­ды зо­ла­та слу­жыць свое­асаб­лі­вым энер­га­на­кап­ляль­ні­кам, а для ак­тыў­ных прад­стаў­ні­коў (20 каст­рыч­ні­ка — 19 ліс­та­па­да) — гэ­та яшчэ і вы­ра­та­валь­нік ад су­ро­каў, дрэн­ных сноў, бяз­лад­ных ду­мак. За­ла­тыя рэ­чы доб­рыя для Ва­ды 5—7 га­дзін на су­ткі, за­хоў­ваць зо­ла­та трэ­ба ад­кры­тым спо­са­бам, не ў фу­та­ра­ле або скрын­цы, каб у нач­ны час упры­га­жэн­ні пад­сіл­коў­ва­лі­ся энер­гі­яй Су­све­ту.

Да­сле­да­ван­ні ра­сій­скіх спе­цы­я­ліс­таў, у якіх мне да­вя­ло­ся ўдзель­ні­чаць, па­ка­за­лі да­стат­ко­ва даб­ра­твор­нае ўздзе­ян­не вы­ра­баў са ста­лі на «вод­ныя» зна­кі.

Ся­род ка­мя­нёў спа­кой і ўпэў­не­насць на­да­юць сап­фір і бі­ру­за. Даб­ра­твор­ны ўплыў на зда­роўе аказ­ва­юць неф­рыт, ла­зу­рыт, ізум­руд і асаб­лі­ва ча­ра­іт, які вы­леч­вае «ста­рыя» хва­ро­бы і па­вы­шае агуль­ны то­нус. Ма­ла­хіт ак­ты­ві­зуе твор­чыя, по­шу­ка­ва-да­след­чыя здоль­нас­ці Ва­ды. Аме­тыст на­дае ўпэў­не­нас­ці ва ўлас­ным знеш­нім аб­ліч­чы, вы­ба­ры адзен­ня, ма­не­рах па­во­дзін. Аква­ма­рын пад­ах­воч­вае да вы­га­ды, кам­фор­ту, лёг­ка­га су­му па мі­ну­лым, фан­та­зій і ле­ту­цен­няў. Агат, онікс, та­паз, хал­цэ­дон, алек­санд­рыт, кварц хут­чэй мож­на ад­нес­ці да нейт­ра­лаў, бо іх раз­на­стай­ныя ко­ле­ра­выя га­мы не­ад­на­знач­на ўплы­ва­юць на ўнут­ра­ны свет Ва­ды. Сю­ды ж пра­ва­мер­на за­лі­чыць ка­ра­лы (акра­мя чыр­во­на-ру­жо­вых ад­цен­няў), мар­мур, яш­му. Бурш­тын аказ­вае ў цэ­лым ста­ноў­чы ўплыў, спа­лу­ча­ю­чы энер­гію дрэ­ва, мо­ра і сон­ца. Гэ­ты «цёп­лы» ка­мень да­па­ма­гае ад­чуць бія­рыт­мы свай­го ар­га­ніз­ма, на­стро­іц­ца на пэў­ны жыц­цё­вы ўклад, сфар­мі­ра­ваць ка­рыс­ныя звыч­кі. Мож­на 2—3 ра­зы на ты­дзень упры­гож­ваць ся­бе бурш­ты­нам. Але яшчэ лепш — бі­ру­зой, сап­фі­ра­мі, ізум­ру­да­мі. Да­лё­ка не заў­сё­ды ду­ху і це­лу Ва­ды бу­дуць ад­па­вя­даць гор­ны хрус­таль, жэм­чуг (акі­я­ніч­ны і рач­ны), дыя­мент, брыль­янт, сла­но­вая косць, ба­рыт. Вар­та ўстры­мац­ца ад ка­мя­нёў з ма­гут­най энер­ге­тыч­най сі­лай — ру­бі­наў, гра­на­таў, ага­таў (чыр­во­ных), ка­ра­лаў (ад пур­пур­на­га да віш­нё­вых ад­цен­няў).

Знак Агню

(20 са­ка­ві­ка — 19 красаві­ка, 20 лі­пе­ня — 19 жніўня, 20 лістапа­да — 19 снежня)

Упры­га­жэн­ні па­він­ны пад­крэс­лі­ваць яго пе­ра­ва­гу, ува­саб­ляць сі­лу, во­лю, пры­хіль­насць за­ко­нам, ва­ло­дан­не са­бою, прэ­стыж. Упры­га­жэн­ні Агню за­клі­ка­ны знай­сці ап­ты­маль­ны рэ­жым жыц­ця­дзей­нас­ці і ад­на­ча­со­ва за­цвер­дзіць кі­раў­ніц­кія, ар­га­ні­за­тар­скія пе­ра­ва­гі пе­рад ін­шы­мі, ства­рыць лес­ві­цу на п'е­дэс­тал свай­му ўла­даль­ні­ку.

Зо­ла­та пе­рад­ае «вог­нен­ным» сі­лы Сон­ца, ума­цоў­вае ўпэў­не­насць у вы­бра­ным шля­ху. «Вог­нен­ныя» зна­кі асаб­лі­ва ад­чу­ва­юць пры­ліў твор­час­ці, фі­зіч­най ба­дзё­рас­ці, све­жа­сці пад­час кан­так­та­ван­ня з вы­ра­ба­мі з жоў­та­га вы­са­ка­род­на­га ме­та­лу. Пла­ці­ну Агонь лі­чыць на па­ра­дак ні­жэй­шай за «жоў­та­га д'яб­ла», ха­ця, маг­чы­ма, да­рэм­на. Се­раб­ро даб­ра­твор­на ўплы­вае на Агонь, але ён не лі­чыць вы­ра­бы з яго прэ­стыж­ны­мі і прос­та не за­ўва­жае іх. Што ж да­ты­чыц­ца ме­дзі, то ён цэ­ніць яе ле­ка­выя функ­цыі і ах­вот­на но­сіць бран­за­ле­ты з яе, не за­хап­ля­ю­чы­ся які­мі-не­будзь ін­шы­мі прад­ме­та­мі бі­жу­тэ­рыі. Да брон­зы, во­ла­ва, ні­ке­лю, свін­цу, алю­мі­нію зу­сім абы­яка­вы, больш лю­біць вы­ра­бы са ста­лі.

Ру­бін спа­лу­чае сі­лу і ўла­ду, ця­га­ві­тасць і ве­ру ва ўлас­ныя маг­чы­мас­ці, перс­пек­ты­вы вя­лі­кіх пры­быт­каў і вы­гад­ных здзе­лак. Толь­кі гэ­ты ка­мень здоль­ны за­да­во­ліць жорст­кія па­тра­ба­ван­ні «вог­нен­ных» да ся­бе і на­ва­коль­ных. Ён вя­дзе да ўла­ды. Ад­нак ру­бін не пры­но­сіць шчас­ця на­шчад­кам, якія атры­ма­лі яго ў спад­чы­ну без ба­раць­бы і ня­год. Гра­нат сім­ва­лі­зуе вя­лі­кія сха­ва­ныя маг­чы­мас­ці ча­ла­ве­ка. Апроч та­го, па­каз­вае на сціп­ласць ула­даль­ні­ка, стры­ма­ныя ма­не­ры, па­мяр­коў­насць.

Агат — ка­мень змен­лі­вас­ці для Агню, адзін з лю­бім­чы­каў. Дыя­мент, брыль­янт раз­драж­ня­юць у гэ­тым вы­пад­ку сва­ёй тры­ва­лас­цю, юве­лір­най аг­ра­нкай, кош­там. Яны за­над­та рэ­клам­ныя для прад­стаў­ні­коў Агню, што нер­вуе. Да жэм­чу­гу, хрус­та­лю, ка­ра­лаў, сла­но­вай кос­ці, алек­санд­ры­ту, хал­цэ­до­ну, онік­су, ба­ры­ту, квар­цу «вог­нен­ныя» ста­вяц­ца нейт­раль­на, без за­хап­лен­ня. Бурш­тын са­гра­вае Агонь. Аме­тыст, яш­ма, аква­ма­рын су­па­кой­ва­юць га­ра­чае сэр­ца, на­ра­джа­юць цёп­лыя па­чуц­ці да сям'і. Ла­зу­рыт, бі­ру­за, неф­рыт, ча­ра­іт — тое, ча­го ён цу­ра­ец­ца. Ізум­руд і ма­ла­хіт здоль­ны вы­клі­каць у Агню ўзру­шэн­не, дыс­гар­мо­нію агуль­на­га ста­ну зда­роўя, па­ру­шэн­не то­ну­су.

Сяр­гей АНУП­РЫ­ЕН­КА,

док­тар фі­ла­соф­скіх на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.