Вы тут

Фі­ла­со­фія Мі­ко­лы Мят­ліц­ка­га


Гэ­ты­мі дня­мі свой 60-га­до­вы юбі­лей ад­зна­чае па­эт, пе­ра­клад­чык, аў­тар мно­гіх кніг паэ­зіі Мі­ко­ла Мят­ліц­кі. Ад­мет­на, што ме­на­ві­та сё­ле­та твор­ца стаў лаў­рэ­а­там Спе­цы­яль­най прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва. Вы­со­кую ўзна­га­ро­ду па­эт атры­маў за кні­гу пе­ра­кла­даў «Пад кры­ла­мі Дра­ко­на. Сто паэ­таў Кі­тая».

Усе паэ­тыч­ныя тво­ры Мі­ко­лы Мят­ліц­ка­га, ары­гі­наль­ныя і пе­ра­клад­ныя, пра­сяк­ну­ты па­чуц­цём су­пер­ажы­ван­ня. Яго вер­шы на­поў­не­ны го­рыч­чу і бо­лем, ка­лі ў іх за­кра­на­юц­ца тэ­мы Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы, свят­лом, ра­дас­цю і шчы­рым за­мі­ла­ван­нем — ка­лі га­вор­ка ідзе пра ра­дзі­му, пры­ро­ду, ка­хан­не. Сён­ня час­та га­во­раць пра імідж паэ­та ў све­це, амп­луа яго лі­рыч­на­га ге­роя, якое вы­зна­чае і агуль­ную скі­ра­ва­насць лі­ры­кі, і го­лас твор­цы, якое мо­жа да­па­маг­чы са­ры­ен­та­вац­ца на аў­ды­то­рыю і за­ва­я­ваць яе. Ду­ма­ец­ца, амп­луа Мі­ко­лы Мі­хай­ла­ві­ча — па­эт-фі­ло­саф, які, ра­зу­ме­ю­чы ўсю глы­бі­ню пы­тан­ня, якое да­сле­ду­ец­ца, спра­буе на­ма­цаць шлях яго вы­ра­шэн­ня праз глы­бо­кі ўнут­ра­ны ана­ліз. У тво­рах Мі­ко­лы Мят­ліц­ка­га і са­праў­ды ёсць што па­слу­хаць, пра што за­ду­мац­ца: і азмро­ча­нае нот­ка­мі го­ры­чу за­мі­ла­ван­не род­ны­мі края­ві­да­мі, якія на­кры­ла кры­лом Чар­но­бы­ля і лю­боў да кож­на­га ку­точ­ка Бе­ла­ру­сі, та­ле­на­ві­та вы­пі­са­ныя пей­за­жы, спа­га­да, роз­дум... Шмат уся­го на­пі­са­на, ба­га­та кніг паэ­зіі вы­да­дзе­на, але, ве­рыц­ца, шмат яшчэ на­пе­ра­дзе.

З юбі­ле­ем, Мі­ко­ла Мі­хай­ла­віч!

 

Мі­ко­ла МЯТ­ЛІЦ­КІ

***

За Глі­ні­шчам уро­чы­шча Са­ка­ва,

На­вод­да­лі асу­ша­ных ба­лот.

Якія там на ўгрэ­ве мле­юць тра­вы,

На смак па­вет­ра, як га­ю­чы мёд.

Бя­рэз­ні­кі ў між­лес­сі —

бель бя­рос­ты,

Па­рос­лыя шча­ці­ніс­тым сіў­цом.

Сю­ды мя­не за­нес­лі лё­су вёрс­ты,

Каб ха­раст­ва зям­но­га

быць лаў­цом.

Два адзін­цы-ду­бы

пры гон­кім ле­се,

Ні­бы ва­ро­ты ў гэ­ты зна­ны рай.

Ві­руе дух тут твой, маё Па­лес­се,

Лі­ец­ца ў вы­шы не­ба це­раз край

Шчы­руе сон­ца свет­ла і лас­ка­ва

У са­май мрой­на-сі­няй вы­шы­ні.

За Глі­ні­шчам уро­чы­шча

Са­ка­ва —

Та­ем­ны цуд пры­род­най чыс­ці­ні.

***

Мой лёт­кі век! Агуль­ным

 кас­ма­дро­мам

Ста­но­віц­ца зям­лі зя­лё­най шыр.

Ра­ке­ты ўвыш стар­ту­юць з гул­кім гро­мам,

Гу­дзе пе­ра­на­пру­жа­ны эфір.

Ду­жэ­юць на­шы мус­ку­лы што­хві­лі

На цвер­дзі не­бам да­дзе­най зям­лі,

Мы гэт­кія вы­со­ты па­ка­ры­лі

І пры­цяг­нен­не ўміг па­рваць змаг­лі.

На тое ж мы і ёсць тут, ча­ла­ве­кі,

Каб над усім па­ду­маць га­ла­вой.

Але ча­мусь мут­не­юць на­шы рэ­кі,

Сы­хо­дзяць тра­вы

з выд­мы лу­га­вой.

І мы ў сва­ім бяс­сіл­лі

і бяс­крыл­лі —

Пла­не­та ад­пус­ціць нас

не змаг­ла —

Паў­сюд­на без­агляд­на

на­тва­ры­лі

За по­быт ча­ла­ве­чы

проць­му зла.

***

Я пе­ра­жыў ста­год­дзі

Ад­чу­жэн­ня і ці­шы­ні,

Спо­ла­ху па­вяр­тан­ня

да гор­кай зям­лі.

Зві­не­лі, як во­сы,

Мёрт­выя дні,

Зор­кі —

Стра­ча­ны час пі­лі.

А я — не сы­хо­дзіў

Ні на крок,

Блу­каў у скруш­ным,

Ня­мым ча­кан­ні,

І кме­ціў тое

Ха­лод­ны зрок,

Як Веч­насць спа­ла

Ў ня­мым кур­ган­ні.

Як па га­ра­дзі­шчы,

Ад­ка­па­ным з плас­тоў

мі­ну­лых эпох,

Ха­дзіў, спад­ма­не­ны явай,

Свед­ка адзі­ны.

Згас­ла ўсё тут.

І толь­кі вы­со­кі Бог

Слу­хаў мае ўспа­мі­ны.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.