Вы тут

«Працы ў Астраўцы яшчэ шмат, але мы з усім справімся...»


Жыц­цё тут за­кі­пе­ла яшчэ ў 9 ты­ся­ча­год­дзі да на­шай эры. І да­гэ­туль яно не спы­ня­ец­ца. На­ад­ва­рот — бы­лы па­сё­лак га­рад­ско­га ты­пу Аст­ра­вец ня­даў­на стаў го­ра­дам ра­ён­на­га пад­па­рад­ка­ван­ня. Гэ­ты на­се­ле­ны пункт па­сту­по­ва ду­жэе, як той дуб, які на­ма­ля­ва­ны на гер­бе го­ра­да і ра­ё­на. Сім­вал сі­лы і даў­га­лец­ця не­вы­пад­ко­ва стаў эмб­ле­май гэ­тых мяс­цін. Тут заў­сё­ды жы­лі моц­ныя, сме­лыя і та­ле­на­ві­тыя лю­дзі. Ус­пом­нім ха­ця б Іо­сі­фа Гаш­ке­ві­ча, пер­ша­га кон­су­ла Ра­сіі ў Япо­ніі, да­след­чы­ка і дып­ла­ма­та, які скон­чыў свой век на ра­дзі­ме ў ма­ёнт­ку Ма­лі ў 1875 го­дзе... Ве­да­юць пра аст­ра­вец­кую зям­лю і сён­ня. Аб ця­пе­раш­нім яе жыц­ці наш ка­рэс­пан­дэнт па­гу­та­рыў са стар­шы­нёй Аст­ра­вец­ка­га ра­ён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, чле­нам Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ада­мам Ка­валь­кам.

IMG_991454

— Шчы­ра ка­жу­чы, у мя­не скла­ла­ся ўра­жан­не, што да та­го мо­ман­ту, па­куль тут не па­ча­лі бу­даў­ніц­тва атам­най элект­ра­стан­цыі, го­рад быў вель­мі ці­хі і спа­кой­ны. Ці за­ста­ла­ся тая ж ду­ша ў го­ра­да сён­ня аль­бо ён не­як змя­ніў­ся?

— Мы са­мі вель­мі ба­я­лі­ся, што ў го­ра­дзе бу­дзе не­спа­кой­на, што ў ле­се не за­ста­нец­ца ні грыб­ка, ні ягад­кі, ні зве­ра, што ў пру­дах і ва­да­ёмах знік­не ўся ры­ба. Але на­шы стра­хі бы­лі бес­пад­стаў­ны­мі. І м­не (не толь­кі як кі­раў­ні­ку ра­ё­на, але і як ча­ла­ве­ку) вель­мі пры­ем­на, што так ад­бы­ло­ся. Ня­гле­дзя­чы на тое, што сён­ня ўжо ка­ля 2000 ча­ла­век зна­хо­дзяц­ца на бу­даў­ні­чай пля­цоў­цы, у нас нар­маль­ная аб­ста­ноў­ка. Но­выя лю­дзі ста­ра­юц­ца ўліц­ца ў на­ша жыц­цё. Асаб­лі­ва тыя, хто пры­ехаў на па­ста­ян­ную бу­доў­лю. Не ва­лан­цё­ры ці вах­та­ві­кі, а тыя, хто пла­нуе пра­ца­ваць тут ста­ла. Яны гу­ля­юць у ад­ну з лю­бі­мых гуль­няў у ра­ё­не «Што? Дзе? Ка­лі?» — ство­ра­на ўжо 4 ці 5 ка­манд. Удзель­ні­ча­юць у гра­мад­скім і спар­тыў­ным жыц­ці, ці­ка­вяц­ца ўсі­мі на­шы­мі кло­па­та­мі.

— Кло­па­ту, ві­даць, усё ж та­кі да­да­ло­ся?

— Гэ­та праў­да. Іх жа трэ­ба і на­кар­міць, і па­ся­ліць, і аба­грэць, і за­няць у воль­ны ад пра­цы час. Сур'­ёз­ную на­груз­ку мае ган­даль, асаб­лі­ва гра­мад­скае хар­ча­ван­не. Але мы па­сту­по­ва ўсе пы­тан­ні вы­ра­ша­ем. Ёсць не­вя­лі­кая праб­ле­ма з аду­ка­цы­яй, але і з гэ­тым спра­вім­ся. Ця­пер бу­ду­юц­ца дзі­ця­чы са­док на 190 мес­цаў, шко­ла на 510 мес­цаў. Шмат пра­цы ў жыл­лё­ва-ка­му­наль­най сфе­ры. На­ле­та трэ­ба па­чаць рэ­кан­струк­цыю ачы­шчаль­ных збу­да­ван­няў, во­да­за­бо­ра, ка­цель­ні.

— Ці з'я­ві­лі­ся но­выя маг­чы­мас­ці для раз­віц­ця мяс­цо­вай эка­но­мі­кі?

— Я ця­пер заў­сё­ды ка­жу сва­ім прад­пры­ем­ствам: «У вас ёсць шанц быць леп­шы­мі ў воб­лас­ці, у кра­і­не, бо гэ­та га­ран­та­ва­ная апла­та, аб'­ёмы. Ка­лі лас­ка, пра­цуй­це». Та­му на­ват гэ­ты пры­ток лю­дзей мы раз­гля­да­ем толь­кі як перс­пек­ты­ву для ра­ё­на. Ёсць, зра­зу­ме­ла, ню­ан­сы. Але ж мы ма­ем гра­фік ру­ху пра­цоў­най сі­лы — усё ідзе як трэ­ба. Пры­хо­дзяць сю­ды не толь­кі «пра­цоў­ныя ру­кі», але і буй­ныя ін­вес­та­ры. Вось па­гля­дзі­це: у мік­ра­ра­ё­не №1, дзе бу­дзе жыць 3200 ча­ла­век, і мік­ра­ра­ё­не №2, дзе бу­дзе жыць 4800 ча­ла­век, у нас ужо не за­ста­ло­ся ні­вод­на­га воль­на­га участ­ка для та­го, каб бу­да­ваць ганд­лё­выя кроп­кі, ін­шую інф­ра­струк­ту­ру. По­пыт вя­лі­кі. Мы вы­стаў­ля­ем ўчаст­кі, ска­жам, за 120 міль­ё­наў руб­лёў. А пер­шы учас­так пад ганд­лё­вы цэнтр пра­да­лі за міль­ярд руб­лёў. Дру­гі — за 3,370 млрд, трэ­ці — за 2,7 млрд.

— Зна­чыць, ра­ён жы­ве сва­ім, да­во­лі бур­лі­вым жыц­цём?

— Вя­до­ма. Аб гэ­тым яск­ра­ва ка­жуць вы­ні­кі мі­ну­ла­га го­да, ка­лі бы­ло за­бяс­пе­ча­на вы­ка­нан­не і ста­ноў­чая ды­на­мі­ка па боль­шас­ці па­ра­мет­раў за­дан­няў і пра­гно­зу са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця ра­ё­на, па­ляп­шэн­ню фі­нан­са­ва­га ста­ну га­лін эка­но­мі­кі. На­прык­лад, у пра­мыс­ло­вас­ці за­ха­ва­на ста­ноў­чая тэн­дэн­цыя рос­ту — пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі вы­раб­ле­на на 44,3 млрд руб­лёў (133% да ўзроў­ню мі­ну­ла­га го­да). Экс­парт па­слуг па­вя­лі­чыў­ся ў 144,8 ра­за (90,908 млн до­ла­раў ЗША). Ле­тась усі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі ра­ё­на вы­ка­ры­ста­на 4635,8 млрд руб­лёў ін­вес­ты­цый­ных рэ­сур­саў (тэмп рос­ту ў су­па­стаў­ных цэ­нах да 2012 го­да склаў 2,3 ра­за). За гэ­ты ж пе­ры­яд тэмп рос­ту бу­даў­ні­ча-ман­таж­ных ра­бот склаў 127,8%. Фак­тыч­на ў 2013 го­дзе па­бу­да­ва­на і ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 33,104 тыс. кв.м жыл­ля або 435 ква­тэр. Роз­ніч­ны та­ва­ра­аба­рот ганд­лю праз усе ка­на­лы рэа­лі­за­цыі за 2013 год у фак­тыч­ных цэ­нах склаў 597,2 млрд руб­лёў, або 108,6% да ўзроў­ню мі­ну­ла­га го­да. Роз­ніч­ны та­ва­ра­аба­рот на 1 жы­ха­ра ра­ё­на склаў 25 млн руб­лёў.

— Які эфект быў ад ма­дэр­ні­за­цыі ў ва­шым ра­ё­не?

— Пас­ля рэа­лі­за­цыі пла­наў ма­дэр­ні­за­цыі ле­тась вы­руч­ка на ад­на­го за­ня­та­га па­вя­лі­чы­ла­ся да 2012 го­да на 30,9% і скла­ла 180,6 млн руб­лёў, вы­пра­цоў­ка па да­баў­ле­ным кош­це на ад­на­го за­ня­та­га скла­ла 76 млн руб­лёў (160% да ўзроў­ню мі­ну­ла­га го­да). А рэн­та­бель­насць рэа­лі­за­ва­най пра­дук­цыі — 19,4%, рэн­та­бель­насць про­да­жаў —14,3%. Чыс­ты пры­бы­так да­сяг­нуў 8,1 млрд руб­лёў. Ад­па­вед­на, і ся­рэд­ня­ме­сяч­ная за­ра­бот­ная пла­та ра­бот­ні­каў ар­га­ні­за­цый Аст­ра­вец­ка­га ра­ё­на вы­рас­ла, склаў­шы 4,250 млн руб­лёў пры пра­гноз­ным па­каз­чы­ку 3,750 млн.

— Ці не ста­лі з'яз­джаць з го­ра­да і ра­ё­на тыя, хто жыў тут ра­ней, спу­жаў­шы­ся пры­то­ку но­вых лю­дзей?

— Не, та­ко­га не бы­ло. Тро­хі лю­дзі, зра­зу­ме­ла, нер­ва­ва­лі­ся. Ад­нак, на­ад­ва­рот, но­выя пра­цоў­ныя мес­цы па­ча­лі ства­рац­ца — за мі­ну­лы год аж­но 618. Уво­гу­ле, ле­тась пры са­дзей­ні­чан­ні служ­бы за­ня­тас­ці на па­ста­ян­ную пра­цу ўлад­ка­ва­лі­ся 580 ча­ла­век. У тым лі­ку 424 з лі­ку пры­зна­ных бес­пра­цоў­ны­мі, з іх двое пра­ца­ўлад­ка­ва­ны па пра­гра­ме «Мо­ла­дзе­вая прак­ты­ка», адзін — у рам­ках адап­та­цыі ін­ва­лі­даў да пра­цоў­най дзей­нас­ці. Акра­мя та­го, мы на­кі­ра­ва­лі на пе­ра­на­ву­чан­не 15 бес­пра­цоў­ных, 297 ча­ла­век пры­ня­лі ўдзел у гра­мад­скіх ра­бо­тах, 115 школь­ні­каў бы­лі за­ня­тыя ў пе­ры­яд лет­ніх ка­ні­кул па пра­гра­ме ча­со­вай за­ня­тас­ці мо­ла­дзі. Та­му з ра­ё­на лю­дзі не з'яз­джа­юць. Ра­ней, ка­лі ўра­чоў да нас на­кі­роў­ва­лі, то з 10-12 ча­ла­век па раз­мер­ка­ван­ні пры­яз­джа­лі 3—4. А ця­пер усе за­ста­юц­ца — 17 ча­ла­век у мі­ну­лым го­дзе, 12 — у гэ­тым. На ся­ле па ста­тыс­ты­цы за­ма­цоў­ва­юц­ца 94,5%. Пры­яз­джа­юць і з ін­шых га­ра­доў. Паў­ста­ла ін­шая праб­ле­ма: мно­гія па­ча­лі пе­ра­хо­дзіць пра­ца­ваць на АЭС.

— Як атры­ма­ла­ся за­ха­ваць ка­лек­ты­вы?

— Шмат спе­цы­я­ліс­таў, вя­до­ма, за­тры­маць не змаг­лі, бо там больш вы­со­кія за­роб­кі. Да­хо­дзі­ла да та­го, што дак­та­ры па­чы­на­лі атрым­лі­ваць но­выя пра­фе­сіі — стро­паль­шчы­каў, вах­цё­раў. Мы па­ча­лі па­ляп­шаць умо­вы пра­цы, каб за­тры­маць лю­дзей на мес­цах. Звяр­ну­лі ўва­гу на за­ра­бот­ную пла­ту. Ап­ты­мі­за­ва­лі штат, па­вя­лі­чы­лі фонд зар­пла­ты. Ды і пе­ра­кон­ва­лі лю­дзей у тым, што гэ­та ўсё не­на­доў­га, што гэ­та не­пра­цяг­лая пра­ца: маў­ляў, праз пяць га­доў яны з'е­дуць і вам да­вя­дзец­ца вяр­тац­ца. Так і за­ха­ва­лі прак­тыч­на ўсе ка­лек­ты­вы.

— Вы ўжо ска­за­лі пра тое, што ра­ён стаў пры­цяг­ваць ін­вес­та­раў. Хто да вас пры­хо­дзіць?

— У пер­шую чар­гу, усе сет­ка­ві­кі — «Ал­мі», «Род­ная ста­ра­на», «Еў­ра­опт» — ак­тыў­на імк­нуц­ца за­няць тут па­зі­цыі. Ёсць ту­рэц­кія пра­мыя ін­вес­ты­цыі — бу­ду­юць гас­ці­ні­цу. А ў Кат­лоў­цы яны па­бу­ду­юць яшчэ і аб'­ект пры­да­рож­на­га сэр­ві­су. Атам­ная стан­цыя вель­мі пры­ваб­лі­вае ін­вес­та­раў, асаб­лі­ва ў сфе­ру аб­слу­гоў­ван­ня і ган­даль. І гэ­та не дзіў­на, бо, на­прык­лад, ужо ця­пер па­трэб­на кож­ны дзень 2,5 ты­ся­чы ча­ла­век мі­ні­мум адзін раз на дзень на­кар­міць. Ёсць тры ста­ло­выя на тэ­ры­то­рыі бу­даў­ніц­тва стан­цыі (на 40, 160 і 500 па­са­дач­ных мес­цаў). Па­шы­ра­ец­ца сет­ка аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ў са­мім Аст­раў­цы. А ка­лі нам па­трэб­на бу­дзе на­кар­міць ты­сяч 7—9 бу­даў­ні­коў? Уво­гу­ле, раз­віц­цё мо­жа атры­маць лю­бое прад­пры­ем­ства, якое пра­цуе ў на­шым ра­ё­не. Па­трэб­на толь­кі жа­дан­не кі­раў­ні­коў і ка­лек­ты­ву.

— А хто вя­дзе ся­бе больш ак­тыў­на — пры­ват­ны ці дзяр­жаў­ны біз­нес?

— Пры­ват­ні­кі ства­ра­юць больш ганд­лё­выя кроп­кі. А вось та­ко­га, каб яны пай­шлі ў вя­лі­кую вы­твор­часць, ня­ма. Ёсць не­каль­кі фір­маў ра­сій­скіх пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці, якія бу­дуць вы­кон­ваць спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ра­бо­ты на бу­даў­ніц­тве АЭС. Але яны ад­пра­цу­юць і па­едуць. Хоць не­ка­то­рыя ўсё ж та­кі зай­ма­юц­ца вы­твор­час­цю. Тры ма­лень­кія пры­ват­ныя прад­пры­ем­ствы на­рых­тоў­ва­юць драў­ні­ну, у тым лі­ку для ляс­га­са. Ма­лень­кія вы­дат­кі, але вя­лі­кі эфект.

— Што мо­жа­це ска­заць пра стан ахо­вы зда­роўя ў ра­ё­не?

— Аст­ра­вец­кая ра­ён­ная цэнт­раль­ная баль­ні­ца — гэ­та гор­дасць ра­ё­на. У 2013 го­дзе з роз­ных кры­ніц яна атры­ма­ла 2,09 млрд руб­лёў і з ро­зу­мам іх вы­дат­ка­ва­ла: на­бы­ты два но­выя аў­та­ма­бі­лі для за­ме­ны транс­пар­ту хут­кай да­па­мо­гі, ука­ра­нё­ны но­выя тэх­на­ло­гіі, су­час­ныя ле­ка­выя срод­кі для ку­пі­ра­ван­ня бо­ле­ва­га сін­дро­му, на­бы­та шмат но­ва­га аб­ста­ля­ван­ня. У баль­ні­цы функ­цы­я­нуе кам­п'ю­тар­ная ла­каль­ная сет­ка. На па­трэ­бы ін­фар­ма­ты­за­цыі вы­дат­ка­ва­на 514,1 млн руб­лёў. Між ін­шым, баль­ні­ца ўдзель­ні­чае ў пра­ек­це між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі PrіmCareІT, якая фі­нан­су­ец­ца Еў­ра­са­ю­зам.

— Як ся­бе ад­чу­вае аду­ка­цыя?

— Ле­тась пас­ля­доў­на вы­ра­ша­лі­ся за­да­чы па­вы­шэн­ня якас­ці аду­ка­цыі, удас­ка­на­лен­ня ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы ўста­ноў аду­ка­цыі. Бы­лі пра­ве­дзе­ны ра­мон­ты на ўсіх аб'­ек­тах аду­ка­цыі ра­ё­на. Уся­го вы­ка­на­ны ра­бо­ты на су­му 4,6 млрд руб­лёў, у тым лі­ку гас­па­дар­чым спо­са­бам — на су­му 2,9 млрд. Як я ка­заў, бу­ду­юц­ца но­выя дзі­ця­чы са­док і шко­ла.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Ка­мен­та­рый у тэ­му

Ва­ле­рый Ко­каш, дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па Смар­гон­скай вы­бар­чай акру­зе № 59, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі:

— Ра­ён раз­ві­ва­ец­ца вель­мі імк­лі­ва. Ёсць, вя­до­ма, праб­ле­мы не­вя­лі­кія з люд­скі­мі рэ­сур­са­мі. Але кі­раў­ніц­тва спраў­ля­ец­ца, зна­хо­дзіць ра­шэн­ні. А ней­кіх гла­баль­ных праб­лем там ня­ма. Стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма пра­цуе ўжо даў­но, ён ве­дае сваю спра­ву, умее пра­ца­ваць з людзь­мі. Бу­даў­ніц­тва АЭС паў­плы­вае на ўсё — і на пра­мыс­ло­васць, і на сель­скую гас­па­дар­ку. Коль­касць на­сель­ніц­тва го­ра­да па­вя­ліч­ва­ец­ца ледзь не ў тры ра­зы — ад­па­вед­на, бу­дзе і раз­віц­цё для роз­ных эка­на­міч­ных суб'­ек­таў. Па­куль што яшчэ ўсе ду­ма­юць, ста­яць не­ра­шу­ча ўба­ку. Ця­пер га­лоў­нае — не са­рваць тэр­мі­ны бу­даў­ніц­тва. А по­тым па­ўста­не пы­тан­не і з за­да­валь­нен­нем но­ва­га по­пы­ту. Гэ­та бу­дзе пры­клад­на ў 2016 го­дзе, та­му бу­ду­чы­ня ў ра­ё­на вель­мі вя­лі­кая.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.