Зараз у сталіцы сапраўдны вясельны настрой — маладыя актыўна рыхтуюцца да важных падзей у сваім жыцці, і дапамагае ім у гэтым «Вясельны Fashіon Тыдзень». Арганізатары гэтай культурна-свецкай падзеі вырашылі паказаць, як можна арганізаваць вяселле так, каб яно стала яркім і запамінальным. Кожны дзень на розных пляцоўках гасцям распавядаюць пра навінкі вясельнай індустрыі новага сезона — вясна-лета. Самае цікавае для будучых нявест — паказ вясельнай моды, што прайшоў у адным са сталічных клубаў. Кароткія і пышныя сукенкі, сукенкі-тунікі, сукенкі-трансформеры, уборы прынцэсы — сёлета вясельная мода прапаноўвае маладым паказаць сябе з усіх бакоў і зрабіць акцэнт на аксесуары. Таксама ў гэты вечар чатырнаццаць беларускіх стылістаў, візажыстаў і цырульнікаў стварылі на пляцоўцы вобразы нявест-2014: ад паўліна і жар-птушкі да німфы.
Марына БЕГУНКОВА,
фота аўтара
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».