Вы тут

Злос­ны па­ру­шаль­нік збіў 5 ча­ла­век


Трое муж­чын за­гі­ну­лі і яшчэ два ў баль­ні­цы. Та­кі вы­нік па­езд­кі па Рэ­чы­цы 27-га­до­ва­га мяс­цо­ва­га жы­ха­ра. У прэс-гру­пе След­ча­га ка­мі­тэ­та па Го­мель­скай воб­лас­ці па­ве­да­мі­лі, што за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва па ар­ты­ку­ле аб па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху, якое па­цяг­ну­ла па не­асця­рож­нас­ці смерць трох асоб.

У Го­мель­скай аб­лас­ной ДАІ рас­ка­за­лі, што 19 са­ка­ві­ка ка­ля 23.00 га­дзін ва­дзі­цель аў­та­ма­бі­ля Chrysler Pacіfіca на ву­лі­цы Са­вец­кай у Рэ­чы­цы ня­пра­віль­на вы­браў хут­касць, не спра­віў­ся з кі­ра­ван­нем, у вы­ні­ку ча­го яго ма­шы­на вы­еха­ла на пра­вы па хо­дзе ру­ху тра­ту­ар, а за­тым — і на пры­пы­нак гра­мад­ска­га транс­пар­ту. Пры гэ­тым кі­роў­ца здзейс­ніў на­езд на пя­ця­рых ча­ла­век, якія там зна­хо­дзі­лі­ся. Двое муж­чын за­гі­ну­лі на мес­цы зда­рэн­ня, трэ­ці, 26-га­до­вы, — памёр у баль­ні­цы. Яшчэ двое муж­чын, 1994 і 1993 го­да на­ра­джэн­ня, шпі­та­лі­за­ва­ны.

Кі­роў­ца аў­та­ма­бі­ля і два яго па­са­жы­ры дзя­ку­ю­чы ак­тыў­най гра­ма­дзян­скай па­зі­цыі ві­да­воч­цаў бы­лі за­тры­ма­ны і на­кі­ра­ва­ны на ме­ды­цын­скі агляд. Па па­пя­рэд­нім за­клю­чэн­ні экс­пер­таў, усе трое зна­хо­дзі­лі­ся ў ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня. Кан­цэнт­ра­цыя эты­ла­ва­га спір­ту ў ар­га­ніз­ме кі­роў­цы скла­ла 1,37 пра­мі­ле. Па­да­зро­ны зна­хо­дзіц­ца ў іза­ля­та­ры ча­со­ва­га ўтры­ман­ня. Пры­зна­ча­ны су­до­ва-ме­ды­цын­скія і аў­та­тэх­ніч­ныя экс­пер­ты­зы. Ка­ар­ды­на­цыю ра­бо­ты па рас­сле­да­ван­ні кры­мі­наль­най спра­вы ажыц­цяў­ляе Га­лоў­нае след­чае ўпраў­лен­не След­ча­га ка­мі­тэ­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Па ін­фар­ма­цыі ДАІ, кі­роў­ца да гэ­та­га вы­пад­ку 14 ра­зоў пры­цяг­ваў­ся да ад­каз­нас­ці за па­ру­шэн­не ПДР, з іх 5 ра­зоў — за пе­ра­вы­шэн­не хут­кас­на­га рэ­жы­му.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.