У нарвежскім Холменколене распачаўся заключны этап Кубка свету па біятлоне. Прыемна, што першы старт завяршыўся перамогай Дар'і Домрачавай.
Дар'я стартавала пад 13-м нумарам і ў выніковым пратаколе ў спрынце з адным промахам апярэдзіла ўсіх сваіх саперніц. Другі радок заняла нарвежка Тура Бергер, трэці — амерыканка Сьюзан Данклі. Наступная жаночая гонка (праследавання) адбудзецца ў суботу і пачнецца ў 15:00. Прамую трансляцыю глядзіце на тэлеканале «Беларусь-2».
Тарас ШЧЫРЫ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.