У Астраўцы будуць вучыць валанцёраў навыкам аказання сацыяльнай дапамогі людзям, якім неабходны пастаянны догляд.
На гэта скіраваны праект трансгранічнага супрацоўніцтва, які рэалізуецца Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа ў партнёрстве з калегамі з Латвіі і Літвы. Астравецкі раён — адзін з шасці ў нашай краіне, дзе будзе ўдасканальвацца сістэма валанцёрскай падтрымкі маючых у ёй патрэбу катэгорый насельніцтва — пажылых, адзінокіх людзей, інвалідаў.
— У нас добра працуе сацыяльная служба, але і валанцёры могуць шмат зрабіць для землякоў, якія жывуць побач і маюць патрэбу ў дапамозе. Хаця б замяніць на некалькі гадзін людзей, якія даглядаюць сваіх прыкаваных да ложка сваякоў, каб гэтыя людзі заняліся сваімі бытавымі пытаннямі, — ужо вялікая справа, — адзначыў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар СВІЛА падчас размовы за «круглым сталом» з нагоды старту «валанцёрскага» праекта.
Пэўны вопыт валанцёрскай дзейнасці ў Астраўцы ўжо ёсць. 5 гадоў таму пры раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры падтрымцы раённага аддзялення таварыства Чырвонага Крыжа і мясцовай улады стварылі валанцёрскі атрад, які ўжо зарэкамендаваў сябе многімі добрымі справамі. Прычым у яго саставе не толькі работнікі цэнтра, іншыя мясцовыя жыхары, неабыякавыя да чужых праблем, але і маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Прайсці навучанне па праграме міжнароднага праекта можа кожны, хто пажадае, незалежна ад узросту. У яго рамках спачатку плануецца падрыхтаваць трэнера, які ў далейшым будзе вучыць валанцёраў медыцынскім і псіхалагічным аспектам догляду цяжкахворых — у прыватнасці, асновам масажу, апрацоўкі пролежняў. У сваю чаргу, валанцёры перададуць гэтыя навыкі сваякам, суседзям і іншым людзям, якія даглядаюць цяжкахворых, інвалідаў і, не ведаючы, як гэта правільна рабіць, рызыкуюць сваім здароўем.
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.