Вы тут

Шы­ро­кія перс­пек­ты­вы су­пра­цоў­ніц­тва


Учора Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка сустрэўся з на­мес­ні­кам стар­шы­ні Ка­бі­не­та мі­ніст­раў — мі­ніст­рам за­меж­ных спраў Турк­ме­ні­ста­на Ра­шы­дам Ме­рэ­да­вым.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на знач­ны рост та­ва­ра­зва­ро­ту па­між дзвю­ма кра­і­на­мі за апош­нія га­ды. «Мы да­маг­лі­ся амаль паў­міль­ярд­на­га та­ва­ра­зва­ро­ту. Гэ­та вель­мі пры­стой­на. Хто б мог па­ду­маць яшчэ не­каль­кі га­доў та­му, што мы мо­жам вый­сці на гэ­ты ўзро­вень», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што не­ка­то­рыя су­мня­ва­юц­ца ў тым, ці вар­та так ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­чаць з Турк­ме­ні­ста­нам. Ад­нак Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што маг­чы­мас­ці гэ­тай кра­і­ны на су­свет­най арэ­не ка­ла­саль­ныя, да яе вя­лі­кі ін­та­рэс, які за­клю­ча­ец­ца ў рас­пра­цоў­цы пры­род­ных рэ­сур­саў. «Мы заў­сё­ды мо­жам знай­сці доб­ры ка­ва­лак пра­цы для ся­бе, ка­лі га­ва­рыць праг­ма­тыч­на», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

У той жа час Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што бе­ла­рус­кі бок ста­ра­ец­ца пра­ца­ваць у гэ­тай кра­і­не так, каб бы­ло вы­гад­на і Турк­ме­ні­ста­ну. У пры­ват­нас­ці, Прэ­зі­дэнт зга­даў бу­даў­ніц­тва бе­ла­рус­кі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі Гар­лык­ска­га гор­на-аба­га­чаль­на­га кам­бі­на­та па вы­пус­ку ка­лій­ных угна­ен­няў, па­стаў­кі ў гэ­тую кра­і­ну тэх­ні­кі.

«Сло­вам, перс­пек­ты­вы на­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва ве­лі­зар­ныя. І мы ха­це­лі б на­рошч­ваць на­ма­ган­ні, пры­чым на ўза­е­ма­вы­гад­ных умо­вах», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

У сваю чар­гу Ра­шыд Ме­рэ­даў па­дзя­ка­ваў кі­раў­ні­ку бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы за аса­біс­тую ўва­гу да раз­віц­ця двух­ба­ко­ва­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня. «Вы ро­бі­це вель­мі мно­гае, каб су­пра­цоў­ніц­тва на­сы­чаць но­вым змес­там», — ска­заў ён. Па­вод­ле яго слоў, кож­ная су­стрэ­ча лі­да­раў дзвюх дзяр­жаў дае ма­гут­ны ім­пульс раз­віц­цю двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва, вы­вод­зя­чы яго на якас­на но­вы ўзро­вень, і на­ра­джае но­вую ідэю, на­кі­ра­ва­ную на ства­рэн­не. Акра­мя та­го, Ра­шыд Ме­рэ­даў звяр­нуў ува­гу на гу­ма­ні­тар­ны склад­нік су­пра­цоў­ніц­тва, ад­зна­чыў­шы яго важ­насць. У Бе­ла­ру­сі на­ву­ча­ец­ца шмат турк­мен­скіх сту­дэн­таў, якія атрым­лі­ва­юць вы­са­ка­я­кас­ную аду­ка­цыю па бу­даў­ні­чых спе­цы­яль­нас­цях, у энер­ге­ты­цы, эка­но­мі­цы, юрыс­пру­дэн­цыі. «Вы ро­бі­це вель­мі мно­гае для на­рошч­ван­ня гу­ма­ні­тар­на­га склад­ні­ка двух­ба­ко­вых ад­но­сін», — ска­заў госць.

Па­вод­ле ма­тэ­ры­я­лаў Бел­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».