Вы тут

Спорт для ін­тэ­ле­кту­а­лаў


Гуль­ню «Што? Дзе? Ка­лі?» у Аст­ра­вец­кім ра­ё­не лю­бяць мно­гія, коль­касць удзель­ні­каў кож­ны год па­вя­ліч­ва­ец­ца. Ця­пер у ра­ён­ным чэм­пі­я­на­це гу­ляе аж­но 21 ка­ман­да!

Га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цый­на-кад­ра­вай ра­бо­ты Аст­ра­вец­ка­га рай­вы­кан­ка­ма, вя­ду­чая і стар­шы­ня жу­ры гуль­ні Іры­на Рад­ке­віч рас­ка­за­ла, што ра­ён­ны чэм­пі­я­нат па «Што? Дзе? Ка­лі?» пра­во­дзіц­ца з 2008 го­да. Ён лі­чыц­ца за­кры­тым, бо ўдзель­ні­ча­юць толь­кі ка­ман­ды гэ­та­га ра­ё­на. Прад­стаў­ле­ны амаль усе ар­га­ні­за­цыі: улас­ныя ка­ман­ды ма­юць рай­вы­кан­кам, упраў­лен­не сель­скай гас­па­дар­кі, ляс­гас, пад­атко­вая ін­спек­цыя, ад­дзел аду­ка­цыі і ўста­но­вы аду­ка­цыі, ЖКГ, прад­стаў­ні­кі сі­ла­вых ор­га­наў і ін­шыя. Ёсць та­кія ка­ман­ды, дзе баць­кі гу­ля­юць су­праць сва­іх дзя­цей.

Дзя­ку­ю­чы пад­трым­цы стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма Ада­ма Ка­валь­кі гуль­ні пра­хо­дзяць у шы­коў­най за­ле Маль­ска­га вяс­ко­ва­га до­ма куль­ту­ры. Ён да­па­мог ар­га­ні­за­цый­на і ма­тэ­ры­яль­на ў аб­ста­ля­ван­ні гэ­та­га па­мяш­кан­ня. Ця­пер там ста­яць ста­лы, спе­цы­яль­ныя тэ­ле­ві­зій­ныя эк­ра­ны. Стар­шы­ня ак­тыў­на пад­трым­лі­вае ін­тэ­ле­кту­аль­ны рух, ча­сам сам пры­мае ў ім не­па­срэд­ны ўдзел.

Іры­на Рад­ке­віч ад­зна­чы­ла, што жы­ха­ры Аст­раў­ца з вя­лі­кім за­да­валь­нен­нем удзель­ні­ча­юць у гуль­нях, хоць і да­во­дзіц­ца ра­біць гэ­та пас­ля пра­цоў­на­га дня. Мно­гія з іх, па­спра­ба­ваў­шы ад­ной­чы, ужо на­доў­га ўцяг­ва­юц­ца ў гуль­ню, ства­ра­юць улас­ныя ка­ман­ды.

Пад­час гуль­ні пра­да­ец­ца ка­ва, гар­ба­та, не­ка­то­рыя пра­дук­ты, каб бы­ла маг­чы­масць пад­сіл­ка­вац­ца, — усё гэ­та пра­да­стаў­ле­на мяс­цо­вым вуз­лом паш­то­вай су­вя­зі, з кло­па­там пра ўсіх удзель­ні­каў. У ка­ман­даў ёсць свой знак ад­роз­нен­ня, зроб­ле­ны спе­цы­яль­ны гонг. У па­чат­ку гу­чыць гімн ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­няў.

На­пры­кан­цы се­зо­на пе­ра­мож­цы атрым­лі­ва­юць дып­ло­мы, пры­зы, са­лод­кія па­да­рун­кі. У гэ­тым да­па­ма­га­юць ра­ён­ная ар­га­ні­за­цыя «Бе­лая Русь», рай­вы­кан­кам і сель­ска­гас­па­дар­чыя вы­твор­чыя ка­а­пе­ра­ты­вы «Вар­ня­ны» або «Гер­вя­ты», якія вы­сту­па­юць спон­са­ра­мі гуль­няў. Пераможца спаборніцтваў атрымлівае кубак — прыз старшыні райвыканкама.

У снеж­ні або на па­чат­ку сту­дзе­ня, на­пя­рэ­дад­ні Рас­тва, пра­во­дзіц­ца свя­точ­ны ад­кры­ты тур­нір. На ім аст­раў­ча­не гас­цін­на пры­ма­юць ка­ман­ды з су­сед­ніх ра­ё­наў — Смар­го­ні, Ашмян, Мя­дзе­ла — па-су­сед­ску, па-сяб­роў­ску ме­ра­юц­ца сі­ла­мі ў гэ­тым ін­тэ­ле­кту­аль­ным спор­це.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.