Вы тут

Утры­мац­ца за ім­гнен­не


Жыц­цё — дар са­праў­ды бяс­цэн­ны. Не та­му што тан­ны — та­му што ад­па­вед­най ца­ны яму не зной­дзеш.

Ся­род шмат­лі­кіх на­він гэ­та­га тыд­ня, шчод­ра­га на па­дзеі, мя­не ча­мусь­ці ўра­зі­ла ад­на, са­мая па сён­няш­нім ча­се звы­чай­ная, з ніз­кі зво­дак аб ДТЗ. На фо­не па­ве­дам­лен­няў аб па­дзе­ях ва Укра­і­не ды за­гад­ка­вым знік­нен­ні ма­лай­зій­ска­га лай­не­ра яна са­праўды губ­ля­ец­ца, але па­служ­лі­вае ўяў­лен­не ўжо трэ­ці дзень ма­люе дэ­та­лі ме­на­ві­та гэ­та­га зда­рэн­ня, пра яго ўжо па­спе­ла на­пі­саць і на­ша га­зе­та. На чы­гу­нач­ным пе­ра­ез­дзе ля па­лес­кай вёс­кі Сні­та­ва, зу­сім по­бач з Іва­на­вам, цяг­нік су­тык­нуў­ся з трак­та­рам. 25-га­до­вы трак­та­рыст, жы­хар Іва­на­ва, ад атры­ма­ных траў­маў ска­наў. На пе­ра­ез­дзе ўста­ля­ва­ны се­ма­фор і гу­ка­вы сіг­нал. Се­ма­фор свя­ціў чыр­во­ным, сіг­нал пі­шчаў пра­ніз­лі­ва гуч­на. А той ма­ла­ды, яко­га, мо­жа, аку­рат сён­ня ха­ва­юць, усё роў­на вы­ехаў на чы­гун­ку на­су­страч жа­лез­най смер­ці, якая з гру­ка­там ім­ча­ла па рэй­ках...

Што ру­ха­ла двац­ца­ці­пя­ці­га­до­вым хлоп­цам, ка­лі ён не стаў спы­няц­ца пе­рад ві­да­воч­най не­бяс­пе­кай, што пры­му­сі­ла яго ры­зы­ка­ваць жыц­цём, ку­ды ён так спя­шаў­ся, што не мог па­ча­каць лі­та­раль­на дзве-тры хві­лі­ны? За­раз пра­вод­зяц­ца не­аб­ход­ныя след­чыя дзе­ян­ні, у вы­ні­ку ста­не яс­на, ці быў цвя­ро­зым той ма­ла­ды трак­та­рыст, ці быў тэх­ніч­на спраў­ным яго трак­тар. Але на­ў-
рад ці спе­цы­я­ліс­ты здо­ле­юць даць ад­ка­зы на пы­тан­ні аб ма­ты­вах. Спы­таць бы ў яго са­мо­га, ды, на жаль, ён ужо ні­ко­му ні­чо­га не рас­ка­жа.

Т

ак не­да­рэ­чна і рап­тоў­на за­губ­ле­нае жыц­цё — вы­па­дак у наш час хут­чэй ты­по­вы, чым вы­ключ­ны. Не ма­ю­чы асаб­лі­вых бы­та­вых праб­лем, якія трэ­ба што­дня вы­ра­шаць, мы, са­мі та­го не за­ўва­жа­ю­чы, па­чы­на­ем шу­каць ад­рэ­на­лі­ну на сваю га­ла­ву, з час­цей за ўсё аб­са­лют­на не­апраў­да­най і ні­ко­му не па­трэб­най за­ліх­вац­кас­цю гу­ля­ю­чы з жыц­цём у ру­лет­ку. Ча­му пі­шу «мы»? Пра­ско­чыць на сіг­нал свят­ла­фо­ра, які ўжо мір­гае, да­гнаць ме­на­ві­та гэ­ты тра­лей­бус, ус­ко­чыць ме­на­ві­та ў гэ­ты цяг­нік у мет­ро, да­ба­віць га­зу там, дзе вар­та на­ціс­нуць на тор­маз, пе­ра­бег­чы да­ро­гу там, дзе ра­біць гэ­та не да­зва­ля­ец­ца, па­ла­віць ры­бу на пад­та­лым на­бры­ня­лым лё­дзе, ныр­нуць у не­зна­ё­мым мес­цы, вы­ехаць на чы­гу­нач­ным пе­ра­ез­дзе (а яшчэ час­цей — вы­бег­чы на пе­ра­хо­дзе між рэй­ка­мі) пе­рад элект­рыч­кай... Хі­ба гэ­та не пра нас з ва­мі? А «ца­на пы­тан­ня» — той са­мы ма­тыў, які на­мі ру­хае, — у боль­шас­ці вы­пад­каў зу­сім мі­зэр­ная: не­каль­кі хві­лін сэ­ка­ном­ле­на­га ча­су, дзве з па­ло­вай ры­бі­ны, ім­гнен­нае ад­чу­ван­не ўлас­най сме­лас­ці. Ца­на, якую да­во­дзіц­ца пла­ціць за па­доб­ныя су­мніў­ныя за­да­валь­нен­ні, — слё­зы і боль. Ка­лі па­шан­цуе больш — на­шы ўлас­ныя. Ка­лі менш — на­шых са­мых бліз­кіх лю­дзей, якім пры­нес­ці па­доб­ныя па­ку­ты і го­рыч стра­ты мы ха­це­лі б менш за ўсё...

У ад­ной толь­кі Ві­цеб­скай воб­лас­ці з ва­ды за мі­ну­лы ты­дзень да­ста­лі пяць та­пель­цаў. Не­дзе на ша­шы каля Грод­на 22-га­до­вая дзяў­чы­на вы­ра­шы­ла аб'­ехаць цюк са­ло­мы на тра­се, не зні­жа­ю­чы хут­касць. Ма­шы­ну вы­нес­ла на су­стрэч­ную па­ла­су, пры су­тык­нен­ні з ін­шай яе ра­за­рва­ла па­па­лам. Вы­жыць кі­роў­цу ў ёй прак­тыч­на бы­ло не­рэ­аль­на. Шас­ці­га­до­вы хлоп­чык, які так­са­ма быў у ма­шы­не, тра­піў у баль­ні­цу і за­стаў­ся без ма­мы. У Мін­ску па­жы­лая жан­чы­на пе­ра­хо­дзі­ла пра­ез­ную част­ку ў не­на­леж­ным мес­цы і за­гі­ну­ла пад ко­ла­мі аў­то, якое прос­та не па­спе­ла за­тар­ма­зіць. Пе­ша­ход­ны пе­ра­ход быў мет­раў за двац­цаць... На­ўрад ці ся­род гэ­тых лю­дзей, якія так рап­тоў­на і не­да­рэ­чна па­кі­ну­лі гэ­ты свет, бы­лі са­ма­за­бой­цы. Кож­ны з іх, мяр­кую, быў спа­кой­ны і ўпэў­не­ны, кож­ны сва­ім бяз­дум­ным учын­кам ста­віў на кон сваё жыц­цё з пад­свя­до­мым пе­ра­ка­нан­нем, што з ім ні­чо­га не зда­рыц­ца. Кож­на­га, на­пэў­на, аплак­ва­юць род­ныя. І — што са­мае крыўд­нае — ні­чо­га не зме­ніш, «хоць сэр­ца аб зо­ры раз­бі»...

Я вель­мі моц­на за­дум­ва­ю­ся пра гэ­та ўжо дзе­сяць га­доў ме­на­ві­та ў гэ­ты час, у ся­рэ­дзі­не са­ка­ві­ка. Па­служ­лі­вая па­мяць пад­соў­вае дэ­та­лі, якія б вель­мі ха­це­ла­ся за­быць: ка­ля­і­на на вар­шаў­скай тра­се, аў­то­бус з вы­бі­ты­мі шы­ба­мі і спу­шча­ным ко­лам, ля таў­шчэз­на­га дрэ­ва — ку­ча па­ка­ра­ба­ча­на­га ме­та­лу, якая зу­сім ня­даў­на бы­ла но­вым аў­та­ма­бі­лем... Мы еха­лі на эк­скур­сію ў Кра­каў і на ры­цар­скі фес­ты­валь у яго пры­га­ра­дзе. А на­су­страч ім­чаў ма­ла­ды па­ляк, які (пра гэ­та нам рас­ка­за­лі по­тым) пас­ля нач­ной гу­лян­кі прос­та па­спра­чаў­ся з та­ва­ры­ша­мі, што яго но­вая ма­шы­на да­е­дзе «з пунк­та А ў пункт Б» за пэў­ны час... На хут­ка­сці 160 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну ён са­ка­віц­кім шэ­рым до­світ­кам лі­та­раль­на пра­та­ра­ніў наш аў­то­бус, а пас­ля ма­шы­ну з уся­го раз­ма­ху кі­ну­ла на ста­рую тоў­стую та­по­лю на ўзбо­чы­не. Шан­цаў у хлоп­ца не бы­ло, а нас ад не­па­праў­на­га вы­ра­та­ва­ла тое, што ад уда­ру лоп­ну­ла ко­ла, і аў­то­бус тры­ва­ла «пры­сеў» на яго, а не па­ка­ціў­ся з вы­со­ка­га на­сы­пу... Па­лі­цыя за­бра­ла на­шых кі­роў­цаў на «раз­бор па­лё­таў», пры­еха­ла ма­ці та­го ня­шчас­на­га хлоп­ца, яна га­ла­сі­ла, ла­ма­ла ру­кі і, за­зі­ра­ю­чы кож­на­му з нас у во­чы, пы­та­ла­ся: «Як то бы­ло?» Па­ці­ра­ю­чы раз­бі­тыя лбы і аба­дра­ныя ка­ле­ні, мы ўні­ка­лі яе ўмоль­на­га по­гля­ду, ні­бы ад­чу­ва­ю­чы ся­бе ві­на­ва­ты­мі ў тым, што зда­ры­ла­ся, у тым, што мы — жы­выя. А ва­кол бы­ло ха­раст­во абу­джа­най пры­ро­ды: уста­ва­ла яр­кае сон­ца, цяг­ну­лі­ся да яго пра­лес­кі, пыр­хаў дзесь­ці ў яго пром­нях га­ла­сіс­ты жаў­рук... Ме­на­ві­та та­ды прый­шло ўсве­дам­лен­не крох­кас­ці і кво­лас­ці жыц­ця, ме­на­ві­та та­ды прый­шло ра­зу­мен­не, што трэ­ба яго бе­раг­чы. Бо яно са­праўд­ны дар ня­бё­саў, бяс­цэн­ны не та­му, што тан­ны, а та­му, што ца­ны яму ад­па­вед­най пры ўсім жа­дан­ні не зной­дзеш.

...Вы за­ўва­жы­лі, якія гэ­тай па­рой пры­га­жэн­ныя ве­ча­ры? Трым­ціць ха­лад­на­ва­тае яшчэ па­вет­ра, дрэ­вы ў са­ка­віц­кім змяр­кан­ні дзі­вос­на стром­кія, на не­бе міг­ціць-пе­ра­лі­ва­ец­ца ўсі­мі ко­ле­ра­мі ней­кая яр­кая зор­ка. Хо­чац­ца ды­хаць, лю­ба­вац­ца, жыць і ма­рыць пра неш­та вель­мі-вель­мі доб­рае.

Толь­кі вось той хло­пец з Іва­на­ва гэ­та­га не ўба­чыць — вось што ча­мусь­ці апош­нія дні з га­ла­вы не вы­хо­дзіць...

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.