Вы тут

Тая, якая здзяйсняе мары


Умен­не ад­шук­ваць ма­ры сэр­цам — та­лент не­звы­чай­ны. На­ша ге­ра­і­ня ва­ло­дае ім дас­ка­на­ла. Мо­жа не толь­кі знай­сці, але і да­па­маг­чы здзейс­ніць. Ка­лі не ве­ры­це, уклю­чай­це па су­бо­тах пра­гра­му «Мар! Дзей­ні­чай! Будзь!» на тэ­ле­ка­на­ле «Мір». Сён­ня вя­ду­чая пра­ек­та Тац­ця­на Са­ба­леў­ская рас­па­вя­дае пра па­чуц­ці «за кад­рам», свае ўлас­ныя ма­ры і скла­да­насць вы­ба­ру...

— Ка­жуць, што тэ­ле­ба­чан­не мае ма­гіч­ныя ўлас­ці­вас­ці. Для вас у чым яны пра­яў­ля­юц­ца?

— Ма­гія са­праў­ды іс­нуе, але не спра­цоў­вае яна ў тым вы­пад­ку, ка­лі жур­на­ліст зра­біў ня­пра­віль­ны вы­бар фар­ма­ту пра­гра­мы аль­бо тых, з кім пра­цуе. Ні­чо­га не атры­ма­ец­ца прос­та з-за та­го, што ты не вы­явіш ся­бе. А ма­гія як­раз за­клю­ча­ец­ца ў тым, што ча­ла­век да­но­сіць неш­та кра­наль­нае да аў­ды­то­рыі. У гэ­тым сэн­се, зда­ец­ца, мая ма­гія яшчэ мае пра­ва на іс­на­ван­не, бо ў пра­гра­ме «Мар! Дзей­ні­чай! Будзь!» я та­кая, якая ёсць. Та­му, на мой по­гляд, мно­гае і атрым­лі­ва­ец­ца.

— Што для вас з'яў­ля­ец­ца кры­тэ­ры­ем якас­ці тэ­ле­ві­зій­на­га пра­дук­ту?

— Я не­абы­яка­вая да сва­ёй пра­цы. І, маг­чы­ма, імк­нен­не да без­да­кор­нас­ці — мая план­ка. У кож­на­га яна свая. Вель­мі дзейс­ны для мя­не кры­тэ­рый — гэ­та... му­раш­кі. Я імк­ну­ся вель­мі скру­пу­лёз­на па­ды­хо­дзіць да вы­ба­ру ге­ро­яў у пра­гра­му. Ах­вот­ных заў­сё­ды шмат, та­му яны пра­хо­дзяць свое­асаб­лі­вы кас­тынг, бо трэ­ба ад­чуць, на­коль­кі шчы­ры ча­ла­век і на­коль­кі ён моц­на ма­рыць пра неш­та, а не прос­та хо­ча зды­мац­ца ў нас. Мож­на ска­заць, што я ла­джу дзень ад­чы­не­ных дзвя­рэй у сва­ім сэр­цы, уваж­лі­ва на­зі­ра­ю­чы за тым, што га­во­рыць ча­ла­век. І ка­лі ў сва­ім вы­ба­ры не па­мы­ля­ю­ся, то му­раш­кі дак­лад­на бу­дуць бе­гаць.

— Ві­даць, не­ма­ла­важ­ны фак­тар — ва­ша аса­біс­тая ве­ра ў ге­роя...

— Я ве­ру аб­са­лют­на ва ўсіх лю­дзей і, рас­кры­ва­ючы ге­роя, пад­вод­жу да пе­ра­адо­лен­ня тых бар'­е­раў, якія пе­ра­шка­джа­юць на­блі­зіц­ца да ма­ры. Мы іх пе­ра­адоль­ва­ем, а по­тым і ма­ра здзяйс­ня­ец­ца. Усё, як у жыц­ці, пе­ра­шко­ды і ўзна­га­ро­да. Ку­ды боль­шую за­ці­каў­ле­насць у мя­не вы­клі­ка­юць тыя, хто лі­чыць, быц­цам па­куль ма­ла што мо­жа, як ім зда­ец­ца. Пры­ем­на да­во­дзіць іх да пунк­та кі­пен­ня, які яны са­мі са­бе не да­зво­ляць. Шчы­рым лю­дзям хо­чац­ца да­па­ма­гаць. І з та­кі­мі ге­ро­я­мі мы ма­ем жы­выя эмо­цыі, а без іх тэ­ле­ві­зій­ны пра­дукт на­огул не мо­жа іс­на­ваць. Ка­лі аў­ды­то­рыя не ад­гу­ка­ец­ца на эк­ран­ныя па­дзеі, зна­чыць, вы­ні­ку ня­ма і не­дзе мы не­да­пра­ца­ва­лі. У мя­не ўсё на­ра­джа­ец­ца тут і ця­пер, на­ват сцэ­нар­ных пла­наў ні­ко­лі не пі­шу. Ка­лі ка­заць аб пра­гра­ме, якую я раб­лю з ка­ман­дай, то мы яе не шлі­фу­ем, маў­ляў, каб ча­ла­век «пры­го­жа ска­заў усё для эфі­ру». Бо ча­сам не­пры­го­жае — гэ­та так­са­ма пры­го­жа. Ка­лі пе­ра­да мной па­ўста­не вы­бар па­між якас­цю «кар­цін­кі» і эмо­цы­яй, а яна бу­дзе не леп­шай якас­ці, то ўсё роў­на вы­бе­ру эмо­цыю. Бо для мя­не яна — каш­тоў­насць.

— Ге­роі бы­ва­юць роз­ныя. Як вам уда­ец­ца раз­ня­во­ліць іх пе­рад ка­ме­рай?

— На­па­чат­ку гэ­ты мо­мант быў для мя­не скла­да­ным, бо са­ма прай­шла праз бо­язь ка­ме­ры. Але гэ­та да­зво­лі­ла мне зра­зу­мець, ча­му мо­жа за­кры­ва­цца мой ге­рой. Ні ў якім ра­зе не па­він­на ад­чу­вац­ца дыс­тан­цыя па­між на­мі. Га­лоў­нае — быць сяб­рам для свай­го ге­роя. Сяб­рам, які не па­тра­буе вы­ка­нан­ня толь­кі яму па­трэб­ных за­дач. Трэ­ба слу­хаць і чуць, і ра­біць усё, каб ге­рой ад­чу­ваў, што я по­бач, та­ды ў яго ўсё атрым­лі­ва­ец­ца. За­бы­вае пра ка­ме­ру і прос­та пра­жы­вае сі­ту­а­цыі, як у звы­чай­ным жыц­ці.

— Вы ў пра­ек­це ўжо ка­ля го­да, мо­жа­це па­дзя­ліц­ца ўспа­мі­на­мі пра яр­кія ці кур'­ёз­ныя сі­ту­а­цыі?

— За­раз зна­хо­дзіц­ца на ман­та­жы пра­гра­ма, дзе ге­рой вы­явіў жа­дан­не стаць ак­цё­рам. Са­ма ха­це­ла б зды­мац­ца ў кі­но, та­му і для мя­не ўсё, што там ад­бы­ва­ла­ся, бы­ло так­са­ма свай­го ро­ду эк­за­ме­нам. Я на­огул вель­мі час­та пра­хо­джу праз тыя ж вы­пра­ба­ван­ні, што і мае ге­роі: эк­за­ме­ны для па­ступ­лен­ня здаю, ша­кі­рую аль­бо яшчэ неш­та раб­лю за кам­па­нію з імі.

І вось ге­рой апош­няй пра­гра­мы Мі­кі­та Шкурдзь (пе­ра­мож­ца 4 ту­ра «Ікс-фак­та­ра ан­лайн») за­ха­цеў быць ак­цё­рам, і яму трэ­ба бы­ло здаць іс­пы­ты ў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, пра­дэ­ман­стра­ваць свае ва­каль­ныя да­ныя. А ён на пе­ры­яд зды­мак за­хва­рэў, што не да­зво­лі­ла ні з пер­ша­га, ні з дру­го­га дуб­ля пра­спя­ваць доб­ра. Ад­нак на­зі­раць за пра­цэ­сам бы­ло ці­ка­ва. І мы па­каз­ва­лі рэ­аль­ны стан рэ­чаў...

Ці бы­ла ў ад­ной дзяў­чы­ны ма­ра су­стрэц­ца з Аляк­санд­рам Са­ла­ду­хам. Доў­га яна нас ата­ка­ва­ла. І вось у дзень зды­мак мы зла­дзі­лі вы­пра­ба­ван­не з ін­шай «зор­кай». Я вы­сту­па­ла ў якас­ці Са­фіі Гранд, не­іс­ну­ю­чай ар­тыст­кі, якая спы­ні­ла­ся ў ад­ным з мін­скіх га­тэ­ляў, а дзяў­чы­на па­він­на бы­ла па­быць у яе па­ка­ёў­кай, і та­кім чы­нам зра­зу­мець, што зор­кі бы­ва­юць з ха­рак­та­рам. Коль­кі бы­ло слёз, іс­тэ­рык. Але рэ­ак­цыі на «кап­ры­зы» ар­тыст­кі бы­лі на­столь­кі на­ту­раль­ныя, што ча­ла­век рас­крыў­ся вель­мі не­ча­ка­на.

— Ства­рэн­не пра­гра­мы — гэ­та доў­гі шлях ад по­шу­ку ге­роя і да ман­та­жу зня­тых дуб­ляў. На якім з эта­паў атрым­лі­ва­е­це най­боль­шае за­да­валь­нен­не?

— Ка­лі пры­дум­ляю пра­гра­му, то заў­сё­ды зда­ец­ца, быц­цам гэ­та са­мае скла­да­нае. Бо тра­ціш шмат ча­су, шу­каць ідэі мож­на ноч­чу пе­рад сном аль­бо се­дзя­чы ў ка­вяр­ні з сяб­ра­мі... Ідэя мо­жа зда­вац­ца та­бе ге­ні­яль­най, а пры­яз­джа­еш на зды­мач­ную пля­цоў­ку — і ге­рой мя­няе твае пла­ны. Аказ­ва­ец­ца, ён зу­сім не та­кі, якім ты са­бе яго ўяў­ля­ла. І та­бе трэ­ба пад яго пад­ла­дзіц­ца. Та­му, ма­быць, здым­кі для мя­не — са­мы ці­ка­вы этап. Там мо­жа ад­быц­ца ўсё — ча­ла­век ця­бе рас­кры­ты­куе, пач­не хва­ля­вац­ца аль­бо на­огул за­пла­ча і пой­дзе са зды­мач­най пля­цоў­кі. І трэ­ба яго вяр­нуць. Але ка­лі на­зі­ра­еш за здзяйс­нен­нем ма­ры, то ні­бы су­да­кра­на­еш­ся кож­ны раз з цу­дам. Ней­кія са здзейс­не­ных мар і з ма­і­мі пе­ра­клі­ка­юц­ца, та­му я па-доб­ра­му зайз­дро­шчу сва­ім ге­ро­ям... Пра­цэс ман­та­жу так­са­ма вель­мі ці­ка­вы. Бо зня­ты ма­тэ­ры­ял мож­на па-роз­на­му да­нес­ці да гле­да­ча: ча­сам вар­та па­клас­ці «кар­цін­кі» на па­трэб­ную му­зы­ку, і ак­цэн­ты бу­дуць зу­сім не­ча­ка­ны­мі. Та­му этап ман­та­жу па-свой­му важ­ны. Тут шмат што за­ле­жыць і ад ін­жы­не­ра. У гэ­тым сэн­се мне па­шчас­ці­ла з Сяр­ге­ем Кан­друц­кім, бо нам не трэ­ба ад­но ад­на­му неш­та тлу­ма­чыць. І з рэ­жы­сё­рам Ак­са­най Лаш­ке­віч у нас поў­нае ўза­е­ма­па­ра­зу­мен­не. Сфар­мі­ра­ва­ная на сён­ня ка­ман­да пра­гра­мы — гэ­та па­да­ру­нак лё­су.

— Пра што ж са­мі ма­ры­це?

— Ад­на з ма­іх мар — му­зыч­ная твор­часць, па­коль­кі я са­ма пі­шу пес­ні. Зай­мац­ца гэ­тым па­ча­ла я не так даў­но, але ба­гаж на­пра­цо­вак вель­мі вя­лі­кі. Маг­чы­ма, мая ма­ра ўзя­ла ця­пер паў­зу. Я не прад­зю­сар, не пі­яр­шчык, і пры гэ­тым я ча­ла­век, які ў са­бе су­мня­ва­ец­ца. Але ўжо ёсць му­зы­кан­ты і ін­шыя лю­дзі, якія ве­раць у мя­не і мо­гуць мне да­па­маг­чы. За­раз пры­слу­хоў­ва­ю­ся да іх ду­мак і іду сва­ім шля­хам. Па­куль што ён ня­прос­ты і цяр­ніс­ты, але ха­чу ве­рыць, што змен ужо ня­доў­га ча­каць.

Так­са­ма па­куль не здзейс­не­нае жа­дан­не — зды­мац­ца ў кі­но. У ма­ім жыц­ці бы­лі су­стрэ­чы з людзь­мі, якія пра­цу­юць ак­цё­ра­мі, рэ­жы­сё­ра­мі, я на­ват не­як бы­ла на кас­тын­гах і ра­бі­ла ві­дэа­про­бы. Але не ўда­ец­ца па­куль што быць і акт­ры­сай, і тэ­ле­вя­ду­чай. Ма­ру з ча­сам стаць уні­вер­саль­най, бо хо­чац­ца і спя­ваць, і іг­раць, ад­чу­ваю, што ма­гу і ў тэ­ле­ві­зій­най жур­на­ліс­ты­цы пра­явіць ся­бе ў роз­ных жан­рах. Мо­жа, жыц­цё да­зво­ліць мне па­ка­заць ся­бе ў роз­ных ро­лях. Без­умоў­на, хо­чац­ца гар­ма­ніч­на су­мя­шчаць гэ­тыя за­ня­ткі з сям'­ёй і вы­ха­ван­нем дзя­цей. Усё толь­кі па­чы­на­ец­ца. Час па­ка­жа, што атры­ма­ец­ца ў вы­ні­ку.

— Вам бы­лі ўлас­ці­вы са­рам­лі­васць на час пры­хо­ду ў жур­на­ліс­ты­ку, эпа­таж­насць — да за­муж­жа... Ці за­ста­лі­ся гэ­тыя якас­ці ў ха­рак­та­ры сён­ня?

— Са­праў­ды, да па­ступ­лен­ня я бы­ла са­рам­лі­вай, бо ў шко­ле мне ха­це­ла­ся ву­чыц­ца. Шмат чы­та­ла, заў­сё­ды бы­ла пад­рых­та­ва­най да ад­ка­зу. І з-за ма­ёй ця­гі да ву­чо­бы ў кла­се я бы­ла бе­лай ва­ро­най. Але з па­ступ­лен­нем на жур­фак усё змя­ні­ла­ся. Тра­піў­шы ў ася­ро­дак «ма­іх» лю­дзей, я раз­ня­во­лі­ла­ся і па­ча­ла з аса­ло­дай пра­жы­ваць кож­ны дзень. Та­ды знай­шоў вы­хад і эпа­таж. Але ні­ко­лі я не ха­дзі­ла па ля­зе ў тым сэн­се, каб эпа­таж пра­яў­ляў­ся праз за­хап­лен­не ал­ка­го­лем аль­бо ку­рэн­нем. Я прос­та жы­ла з ад­кры­тым сэр­цам для лю­дзей, якія бы­лі па­доб­ны­мі да мя­не. Сён­ня я пе­ра­маг­ла сваю са­рам­лі­васць і на­ву­чы­ла­ся стрым­лі­ваць сваё «вар'­яц­тва». Да за­муж­жа я ду­ма­ла, што мне па­трэ­бен та­кі ж, як я, ча­ла­век. Уяў­ля­ла, як бу­дзе ра­зы­гры­вац­ца пры­го­жая гіс­то­рыя на­шых ад­но­сін, дзе вір эмо­цый і па­чуц­цяў. У вы­ні­ку ўсе ро­лі вы­кон­ваю я, а муж — гля­дач. І гэ­та вы­дат­на, бо час­та там, дзе два ак­цё­ры, гіс­то­рыя хут­ка за­кан­чва­ец­ца і ні­чо­га не за­ста­ец­ца. Та­му хо­чац­ца ве­рыць, што ро­лі ў на­шай сям'і пра­віль­на рас­пі­са­ны. Ад­нак жыц­цё та­кое не­прад­ка­заль­нае...

— На­коль­кі скла­да­на лю­дзям за­ва­я­ваць ваш да­вер?

— Вель­мі скла­да­на, бо я заў­сё­ды шу­каю і ад­стой­ваю праў­ду. Імк­ну­ся жыць па сум­лен­ні. І не шка­дую ні пра адзін учы­нак. На лю­дзей, якія з'яў­ля­юц­ца ў ма­ім жыц­ці, я гля­джу праз ру­жо­выя аку­ля­ры. Але ў ней­кі мо­мант ад­бы­ва­ец­ца так, што той ці ін­шы ча­ла­век сам з мя­не іх зды­мае, і ста­но­віц­ца ўсё зра­зу­ме­ла. Я заў­сё­ды і ўсё вы­ба­чаю, але ней­кіх рэ­чаў ма­гу не зра­зу­мець, та­ды прос­та зраб­лю вы­сно­вы і пай­ду да­лей. По­тым на­блі­зіц­ца да мя­не ўжо не бу­дзе маг­чы­мас­ці. Гэ­та не зна­чыць, быц­цам я дрэн­ная: прос­та кож­ны ж сам вы­бі­рае сваю да­ро­гу...

— Па­чуц­цё спра­вяд­лі­вас­ці вам не пе­ра­шка­джае па жыц­ці?

— Вель­мі і заў­сё­ды, бо я не ад­чу­ваю ме­жаў. Звы­чай­на ж, ка­лі, на­прык­лад, трэ­ба змаў­чаць, я не ма­гу. Ка­лі ад­чу­ваю, што праў­да зна­хо­дзіц­ца не­дзе по­бач, то аба­вяз­ко­ва ска­жу. І мне не страш­на, які­мі мо­гуць быць на­ступ­ствы. Больш важ­на не схлу­сіць. Я заў­сё­ды ка­жу праў­ду, ха­ця ра­зу­мею: не заў­сё­ды яна па­да­ба­ец­ца — і мне, і ін­шым. Хто здоль­ны быць шчы­рым, да та­го я пра­ні­ка­ю­ся сім­па­ты­яй. А ка­лі ба­чу, што ча­ла­век ба­іц­ца неш­та ска­заць, то та­ды ўзні­ка­юць па­да­зрэн­ні на­конт яго на­ме­раў і не­да­вер. На­ват у жыц­ці ў мя­не ўсё раз­ві­ва­ец­ца па­воль­на, бо не ўмею хіт­рыць, пус­каць пыл у во­чы. Так, я акт­ры­са, але іг­раю са­му ся­бе і заў­сё­ды ка­жу тое, што ду­маю.

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.