Вы тут

Вымагалі грошы за фота ў стылі «ню»


Гэ­тая кры­мі­наль­ная гіс­то­рыя па­ча­ла­ся яшчэ ў снеж­ні мі­ну­ла­га го­да. Праў­да, са­мі за­тры­ма­ныя ка­жуць, што на­па­чат­ку ха­це­лі толь­кі па­ве­ся­ліц­ца, дум­кі пад­за­ра­біць з'я­ві­лі­ся паз­ней...

Два хлоп­цы ў са­цы­яль­най сет­цы раз­мяс­ці­лі аб'­яву аб по­шу­ку дзяў­чат-фо­та­ма­дэ­ляў. Не­ўза­ба­ве па­ча­лі ад­гу­ка­цца пер­шыя па­тэн­цы­яль­ныя кан­ды­дат­кі.

— Хлоп­цы ства­ры­лі дзве ста­рон­кі з пры­ду­ма­ны­мі ім­ёна­мі і ад іх па­ча­лі ак­тыў­на вес­ці пе­ра­піс­ку з дзяў­ча­та­мі. Ім пра­па­ноў­ва­ла­ся да­слаць тры фо­та­здым­кі ў ку­паль­ні­ку і тры — у аго­ле­ным вы­гля­дзе, — па­ве­да­мі­ла прэс-афі­цэр Пар­ты­зан­ска­га РУ­УС г. Мін­ска Ган­на Чыж-Лі­таш. — Да­лей у якас­ці ах­вяр ма­ла­дыя лю­дзі вы­бра­лі дзвюх дзяў­чат і за­яві­лі ім, што ін­тым­ныя фо­та мо­гуць быць ра­за­сла­ныя сяб­рам і зна­ё­мым. Але вый­сце ёсць — за 500 до­ла­раў бы­ло абя­ца­на зні­шчыць усе здым­кі ў сты­лі «ню». Ша­кі­ра­ва­ныя ах­вя­ры спа­чат­ку па­пра­сі­лі па­кі­нуць іх у спа­коі, а ка­лі шан­та­жыс­ты ста­лі больш на­стой­лі­вы­мі, звяр­ну­лі­ся ў мі­лі­цыю. Зла­мыс­ні­каў за­тры­ма­лі, ста­рон­кі ад імя пры­ду­ма­ных асоб з сет­кі пры­бра­лі, кам­пра­ме­ту­ю­чыя фо­та­здым­кі — зні­шчы­лі. У да­чы­нен­ні да за­тры­ма­ных за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва па па­да­зрэн­ні ў вы­ма­галь­ніц­тве, здзейс­не­най гру­пай асоб. Пра­ва­ахоў­ні­кі мяр­ку­юць, што ў гэ­тай гіс­то­рыі мо­гуць быць і ін­шыя па­цяр­пе­лыя.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».