Вы тут

Высокая якасць і ўпэўненасць у сабе


Бу­даў­ніц­тва атам­най элект­ра­станцыі — самая вялі­кая і са­мая скла­да­ная будоўля ў найноўшай гіс­то­рыі Бе­ла­русі. Далёка не ўсім мо­гуць да­ве­рыць працу на такім аб'екце. Адным з най­буй­ней­шых падрадчыкаў на пляцоўцы будаўніцтва АЭС з'яў­ляецца ААТ «Гроднапрамбуд». Акрамя таго, прадпрыемства вы­зна­ча­на генпад­радчыкам па бу­даў­ніц­тве жыл­ля і інф­ра­струк­туры ў горадзе Астра­вец. Аб'­ём ра­бот на абодвух аб'ек­тах вельмі вя­лі­кі, та­му ле­тась у Астраўцы было створана яшчэ ад­но струк­тур­нае падраздзяленне — будаўні­чае ўпраўленне «Гроднап­рам­буд-Атам». Яно зай­ма­ец­ца будаўніц­твам і на атам­най станцыі, і ў го­ра­дзе (уз­вя­дзен­не двух но­вых раёнаў). Упраў­ленне ўжо па­ка­за­ла ся­бе і ад­чу­вае ўпэўненасць, ведае, як ру­хац­ца да­лей.

IMG_9593 копия

Маш­таб на­тхняе будаўнікоў

На­чаль­нік бу­даў­ні­ча­га ўпраў­лен­ня «Грод­нап­рам­буд-Атам» Ула­дзі­мір Аў­ча­рэн­ка — заў­сё­ды ўсмеш­лі­вы, шчы­ры і ад­кры­ты ча­ла­век. І, вя­до­ма, пра­фе­сі­я­нал са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню, які ад­даў бу­даў­ніц­тву 38 га­доў свай­го жыц­ця і ўзвёў (па яго аса­біс­тых пад­лі­ках) за гэ­ты час цэ­лы го­рад на 20 ты­сяч жы­ха­роў. Ула­дзі­мір Аляк­санд­ра­віч мае во­пыт бу­даў­ніц­тва жы­лых да­моў, за­во­даў, па­лі­клі­нік, школ і шмат ча­го ін­ша­га. Ця­пер жа яму да­ве­ры­лі, на­пэў­на, са­мае скла­да­нае за­дан­не, якое мо­гуць даць бу­даў­ні­ку, — ства­рыць но­вае бу­даў­ні­чае ўпраў­лен­не для ра­бо­ты на пля­цоў­цы бу­даў­ніц­тва Бе­ла­рус­кай атам­най элект­ра­стан­цыі. І ён не толь­кі год­на пры­няў гэ­тае за­дан­не, але і імк­нец­ца вы­ка­наць яго як ма­га ле­пей. Як і заў­сё­ды, ён што­хві­лін­на ў спра­ве. А як жа — на­ла­дзіць пра­цу ўпраў­лен­ня не так прос­та. Кі­раў­ні­ку да­вя­ло­ся аса­біс­та пад­бі­раць пер­са­нал, пла­на­ваць дзе­ян­ні ад­дзе­лаў так, каб не бы­ло пра­сто­яў. З гэ­тым Ула­дзі­мір Аў­ча­рэн­ка спра­віў­ся за паў­го­да. І ця­пер «Грод­нап­рам­буд-Атам» — ар­га­ні­за­цыя, якая мо­жа вы­ка­наць усе па­трэб­ныя ра­бо­ты са­ма­стой­на, якас­на і хут­ка. Кі­раў­нік упраў­лен­ня рас­ка­заў на­ша­му вы­дан­ню пра ства­рэн­не свай­го пад­раз­дзя­лен­ня і асаб­лі­вас­ці пра­цы на маш­таб­ным бу­даў­ніц­тве.

IMG_9526

Усё са­мі — ад фун­да­мен­та да да­ху

Но­вае пад­раз­дзя­лен­не ААТ «Грод­нап­рам­буд» бы­ло ўтво­ра­на па за­га­дзе ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра Аб­дул­ва­га­ба Ва­га­ба­ва. Яно па­ча­ло пра­ца­ваць з мая 2013 го­да. Так бы мо­віць, «на пе­ра­да­вую» ад­пра­ві­лі та­ды ўся­го 56 ча­ла­век. Але атам­ная элект­ра­стан­цыя — «пра­ціў­нік» моц­ны і вя­лі­кі. І для па­спя­хо­ва­га «ўтай­моў­ван­ня» во­ла­та па­трэб­на бы­ла знач­на боль­шая ар­мія. На но­выя пра­цоў­ныя мес­цы ста­лі пры­маць мяс­цо­вых лю­дзей — бу­даў­ніц­тва ме­ла па­трэ­бу ў вя­лі­кай коль­кас­ці са­мых роз­ных спе­цы­я­ліс­таў. І ця­гам 2013 го­да ды па­чат­ку 2014-га ва ўпраў­лен­не «пры­зва­лі» яшчэ ка­ля 170 ча­ла­век. Дзве ро­ты све­жых «бай­цоў» па­сту­по­ва фар­мі­ра­ва­лі бры­га­ды. На­прык­лад, ад­дзе­лач­ні­каў. «Яны да­па­маг­лі здаць у экс­плу­а­та­цыю дом № 17 у 1-м мік­ра­ра­ё­не ў Аст­раў­цы», — пад­крэс­лі­вае Ула­дзі­мір Аў­ча­рэн­ка. Да­лей ства­ры­лі бры­га­ды му­ля­раў, якія па­ча­лі ўзво­дзіць сце­ны но­вых да­моў. По­тым з'я­ві­лі­ся бры­га­ды элект­ры­каў, сан­тэх­ні­каў... Сён­ня ўпраў­лен­не мо­жа вы­кон­ваць усе бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты ад па­чат­ку да кан­ца: «Лёг­ка па­бу­ду­ем дом ад фун­да­мен­та да да­ху», — упэў­не­ны кі­раў­нік ар­га­ні­за­цыі. Пра эфек­тыў­насць пра­цы бу­даў­ні­коў свед­чаць і ліч­бы: у пер­шы ме­сяц іс­на­ван­ня за­сво­і­лі 5,4 млрд руб­лёў, да кан­ца го­да — 69 млрд на бу­даў­ні­ча-ман­таж­ныя ра­бо­ты. З іх ка­ля 63,8% — на бу­даў­ніц­тве Бе­ла­рус­кай АЭС. Ас­тат­нія — на жы­лых да­мах і інф­ра­струк­ту­ры.

Cam_9

За да­вер трэба пла­ціць дысцып­лі­най і якас­цю

Бу­даў­ніц­тва Бе­ла­рус­кай АЭС — гэ­та ад­каз­ная за­да­ча, та­му пад­бор лю­дзей на ва­кан­сіі быў асаб­лі­вы. Го­рад не­вя­лі­кі — да­вя­ло­ся су­тык­нуц­ца з пэў­ны­мі праб­ле­ма­мі. «Рэ­кру­таў» шу­ка­лі не толь­кі ся­род жы­ха­роў Аст­раў­ца. Мно­гія, хто сён­ня пра­цуе, пры­еха­лі са Смар­го­ні. Бу­даў­ні­чае ўпраў­лен­не на­ўмыс­на не зай­ма­ла­ся пе­ра­цяг­ван­нем ра­бот­ні­каў з ін­шых ар­га­ні­за­цый та­го ж про­фі­лю. «Але мы ста­ра­лі­ся браць лю­дзей, якія ўжо ме­лі во­пыт пра­цы. Тых, ка­го я ве­даў аса­біс­та, якія мя­не ве­да­лі. А та­кіх ня­ма­ла, бо я 38 га­доў ад­даў бу­даў­ні­чай га­лі­не і ўсё жыц­цё пра­пра­ца­ваў у Смар­го­ні», — рас­па­вя­дае Ула­дзі­мір Аў­ча­рэн­ка, яко­му ген­ды­рэк­тар ААТ «Грод­нап­рам­буд» Аб­дул­ва­габ Іса­ка­віч Ва­га­баў і пра­па­на­ваў уз­на­ча­ліць но­вае ўпраў­лен­не, ве­да­ю­чы пра вя­лі­кі до­свед бу­даў­ні­ка. Сам Ула­дзі­мір Аляк­санд­ра­віч ка­жа, што без пад­трым­кі кі­раў­ні­ка ўтва­рыць па­доб­ную струк­ту­ру бы­ло б не­маг­чы­ма.

У хут­кім ча­се ўлад­коў­вац­ца на пра­цу ва ўпраў­лен­не ста­лі тыя, хто з'яз­джаў з Аст­раў­ца на за­ра­бот­кі ў Мінск, Маск­ву і ін­шыя га­ра­ды. «Вось сён­ня прый­шоў та­кі ча­ла­век. Про­сіць, каб узяў на ра­бо­ту. Пы­та­ю­ся: «А дзе ты пра­ца­ваў?» Ад­каз­вае, што па­ста­ян­на ў Яку­цію ез­дзіў на ча­ты­ры-шэсць ме­ся­цаў, — га­во­рыць на­чаль­нік бу­дуп­раў­лен­ня. — Тыя, ка­му на­да­ку­чы­ла ха­дзіць па «ша­баш­ках», ез­дзіць у ка­ман­дзі­роў­кі, ста­лі вяр­тац­ца сю­ды, да сва­іх сем'­яў. Ха­ця, вя­до­ма, не заў­сё­ды тыя, ка­го я пры­маў, апраўд­ва­лі да­вер. Бо па­тра­ба­ван­ні ў нас вы­со­кія і да дыс­цып­лі­ны, і да якас­ці. З 270 пры­ня­тых ча­ла­век 60 зволь­ні­лі­ся». Але гэ­та нар­маль­ны пра­цэс, і па­збег­нуць яго, як сцвяр­джа­юць пра­фе­сі­я­на­лы, не­маг­чы­ма.

Вар­та звяр­нуць ува­гу на тое, што та­кія вы­со­кія па­тра­ба­ван­ні аб­грун­та­ва­ны і доб­ры­мі за­роб­ка­мі. За мі­ну­лы год ся­рэд­няя за­ра­бот­ная пла­та ва ўпраў­лен­ні скла­ла 8,7 млн руб­лёў. «Та­му лю­дзі хо­чуць у нас пра­ца­ваць. Але ка­лі не спраў­ля­юц­ца, то раз­мо­ва ка­рот­кая», — стро­га га­во­рыць кі­раў­нік.

IMG_9575

Прос­та ўзя­лі і вырасці­лі сва­іх пра­фе­сі­я­на­лаў

Заў­сё­ды цяж­ка быць пер­шым. У ней­кай спра­ве, у жыц­ці. Яшчэ скла­да­ней быць пер­ша­пра­ход­цам, ка­лум­бам, які ве­дае, што хо­ча знай­сці, ад­нак ідзе на­пе­рад па та­кіх шля­хах, дзе ні­хто да яго не бы­ваў. Мож­на лі­чыць, што ў спра­ве бу­даў­ніц­тва атам­най стан­цыі ся­род на­шых бу­даў­ні­коў та­кі­мі «ка­лум­ба­мі» ста­лі су­пра­цоў­ні­кі «Грод­нап­рам­буд-Ата­ма». І аб'­ект бу­даў­ніц­тва, і тэх­на­ло­гіі — ва ўсім бы­ло шмат но­ва­га.

Толь­кі пра­фе­сі­я­на­лаў не на­пу­жа­еш. Гэ­та не пер­шая скла­да­ная сі­ту­а­цыя, з якой Ула­дзі­мір Аў­ча­рэн­ка заў­сё­ды вы­хо­дзіў пе­ра­мож­цам: «Мне да­вя­ло­ся пе­ра­жыць, быў­шы кі­раў­ні­ком, 90-я га­ды, ка­лі пра­цы ў бу­даў­ніц­тве ўво­гу­ле не бы­ло, і ін­шыя праб­лем­ныя ча­сы. Да­во­дзі­ла­ся шмат ра­зоў «ска­ра­чац­ца», по­тым на­рошч­ваць аб'­ёмы. Та­му, ка­лі я прый­шоў сю­ды, то вы­ка­рыс­таў увесь свой жыц­цё­вы ба­гаж». А цяж­кас­цяў бы­ло шмат. Зма­га­лі­ся, ме­та­фа­рыч­на ка­жу­чы, з га­ло­ва­мі но­вых ра­бот­ні­каў. Да­хо­дзі­ла да та­го, што ча­ла­век, яко­га пры­ня­лі на ва­кан­сію, не ра­зу­меў, што трэ­ба кож­ны дзень на пра­цу ха­дзіць, вы­кон­ваць нор­му вы­пра­цоў­кі. «Лю­дзі пры­звы­ча­і­лі­ся, што мож­на на пра­цу вый­сці, а мож­на і не. Яны пе­ра­бі­ва­лі­ся ча­со­вы­мі за­роб­ка­мі і лі­чы­лі, што, ад­пра­ца­ваў­шы і атры­маў­шы гро­шы, мож­на ад­па­чы­ваць. Ка­лі гро­шы скон­чы­лі­ся — зноў прый­шоў на пра­цу». А «Грод­нап­ра­бум-Атам» даў лю­дзям ста­лую пра­цу і па­чаў вы­хоў­ваць сва­іх пра­фе­сі­я­на­лаў. Ва ўпраў­лен­ні шмат мо­ла­дзі, у якой ёсць жа­дан­не, імк­нен­не да плён­най пра­цы. А кі­раў­ні­ку гэ­та вель­мі па­трэб­на. Ула­дзі­мір Аляк­санд­ра­віч і сам вель­мі ад­да­ны спра­ве: «З са­ма­га па­чат­ку ўво­гу­ле менш за 12 га­дзін я на пра­цы не зна­хо­дзіў­ся, — га­во­рыць ён. — Ця­пер ужо ёсць апа­рат кі­ра­ван­ня, аформ­ле­ны бры­га­ды, пра­ца­ваць ста­ла пра­сцей.

IMG_9545

Пра­ца не спыняецца ні на хві­лі­ну

Па­га­дзі­це­ся, нас заў­сё­ды ці­ка­віць лёс па­спя­хо­вых лю­дзей, гіс­то­рыя па­спя­хо­вых прад­пры­ем­стваў і да т.п. «У чым сак­рэт гэ­та­га пос­пе­ху?» — тур­буе нас пы­тан­не. А ад­каз на яго, мне зда­ец­ца, заў­сё­ды ад­ноль­ка­вы — ра­цы­я­наль­насць. Не мо­жа быць па­спя­хо­вым той, хто не ве­дае, ча­го хо­ча, ку­ды ру­ха­ец­ца і дзе­ля якой мэ­ты. Бу­даў­ні­чае ўпраў­лен­не пра­цуе па та­кім жа прын­цы­пе — ні­вод­ная хві­лі­на, ні­вод­нае на­ма­ган­не не зні­кае мар­на. Усё ро­біц­ца дзе­ля мэ­ты, і ро­біц­ца ра­цы­я­наль­на. У мно­гіх ін­шых ар­га­ні­за­цы­ях час­та ад­дзе­лач­ні­кі ў зі­мо­вы пе­ры­яд за­ста­юц­ца без пра­цы. А ка­му па­трэ­бен пра­стой? «Мы ж для ся­бе так спла­на­ва­лі пра­цу, каб сан­тэх­ні­кі ў пер­шую чар­гу вы­кон­ва­лі ра­бо­ты па ацяп­лен­ні. Сён­ня ў нас зі­мой ня­ма пра­стою, — за­яў­ляе Ула­дзі­мір Аў­ча­рэн­ка. — Усе пра­цу­юць круг­лы год згод­на з тэх­на­ло­гі­я­мі. Мы са­мі гля­дзім на­пе­рад і рых­ту­ем фронт ра­бот. Ад­ны рых­ту­юць пад­му­рак, по­тым му­ля­ры пры­хо­дзяць на гэ­ты пад­му­рак ды ро­бяць сваю пра­цу і гэ­так да­лей. Та­кая «плынь» да­зва­ляе нам пра­ца­ваць з боль­шай ад­да­чай».

IMG_9555

Аба­вяз­ко­вая сертыфікацыя работ і атэс­та­цыя ра­ботні­каў

Са­ма­стой­насць ад­кры­вае вя­лі­кія перс­пек­ты­вы. Спрад­ве­ку бы­ло так: хто гас­па­дар на зям­лі, той пра­цуе, не шка­ду­ю­чы ся­бе. А ад­каз­ны кі­раў­нік — гэ­та так­са­ма гас­па­дар. Ня­хай не на зям­лі, а ў сва­ёй спра­ве, ад­нак усё роў­на гас­па­дар. І ён аба­вяз­ко­ва па­кла­по­ціц­ца, каб усё бы­ло да­ве­дзе­на да ла­ду ў яго вот­чы­не. У «Грод­на-п­рам­буд-Ата­ме» ні­ко­лі не ча­ка­юць ды­рэк­тыў звер­ху. У іх ёсць га­да­вы план: «Мы заў­сё­ды ве­да­ем, што мы па­він­ны ра­біць. Ба­чым тэр­мі­ны і на­р­ма­ты­вы». Да­да­дзім да гэ­та­га яшчэ вы­ка­ры­стан­не толь­кі но­вых, пе­ра­да­вых ма­тэ­ры­я­лаў, тэх­на­ло­гій, ма­шын, ме­ха­ніз­маў, ма­лую ме­ха­ні­за­цыі: «Што толь­кі ёсць у Бе­ла­ру­сі, амаль усё пры­мя­ня­ец­ца ў нас». У вы­ні­ку — вы­ка­нан­не па­тра­ба­ван­няў па якас­ці ад­па­вед­на сіс­тэ­ме ме­недж­мен­ту якас­ці ІSO 2000. Усе ві­ды ра­бот аба­вяз­ко­ва сер­ты­фі­ку­юц­ца, а ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ныя ра­бот­ні­кі пра­хо­дзяць атэс­та­цыю.

Пас­ля бу­даў­ніцтва атамнай стан­цыі мож­на брац­ца за лю­быя аб'­ек­ты

«Бу­даў­ніц­тва атам­най элект­ра­стан­цыі мае вя­лі­кае зна­чэн­не для Бе­ла­ру­сі — і для кра­і­ны ўво­гу­ле, і для раз­віц­ця бу­даў­ні­чай га­лі­ны ў пры­ват­нас­ці, — лі­чыць на­чаль­нік упраў­лен­ня. — Гэ­та на­са­мрэч бу­даў­ні­чы аб'­ект № 1 для ўсёй рэс­пуб­лі­кі. І тыя па­тра­ба­ван­ні, якія ста­віць ды­рэк­цыя атам­най стан­цыі, мы ста­ра­ем­ся вы­ка­наць больш чым якас­на. Для лю­бо­га бу­даў­ні­ка, які прой­дзе гэ­тую бу­доў­лю, та­кі во­пыт ста­не шко­лай на ўсё жыц­цё. Ка­лі ты тут па­пра­ца­ваў, мож­на бу­да­ваць лю­быя аб'­ек­ты. Пас­ля не грэх бу­дзе за­ду­мац­ца на­ват аб экс­пар­це на­ша­га пра­фе­сі­я­на­ліз­му. Прай­шоў­шы гэ­та, мо­жа ехаць бу­да­ваць ку­ды за­ўгод­на».

IMG_9498

Ле­там 2013 го­да ва ўпраўлен­ні пра­цаваў будат­рад

Ме­на­ві­та за та­кім бяс­цэн­ным во­пы­там імк­нуц­ца прый­сці на бу­доў­лю сту­дэн­ты. Мо­жа быць, цяж­ка па­ве­рыць, што ся­род сту­дэн­таў гро­дзен­скіх на­ву­чаль­ных уста­ноў ужо аб'­яў­ля­юц­ца кон­кур­сы, каб тра­піць на пра­цу ў «Грод­на-п­рам­буд-Атам». Ад­нак гэ­та факт. Та­му на ле­та сю­ды пры­едуць толь­кі са­мыя леп­шыя сту­дэн­ты. Ма­ла та­го, пра­ца ва ўпраў­лен­ні ка­рыс­та­ец­ца по­пы­там і ў ра­сій­скіх сту­дэн­таў. Ле­тась пры­яз­джа­лі на­ву­чэн­цы Об­нін­ска­га ін­сты­ту­та атам­най энер­ге­ты­кі. Бу­ду­чыя атам­шчы­кі за­ста­лі­ся вель­мі за­да­во­ле­ныя. А іна­чай і быць не маг­ло. Сту­дэн­ты-бу­дат­ра­даў­цы атры­ма­лі доб­рую зар­пла­ту. Ар­га­ні­за­цыя вы­дае ма­ла­дым бу­даў­ні­кам-ва­лан­цё­рам ра­бо­чае адзен­не, аплач­вае хар­ча­ван­не (пры­чым кож­на­му ра­бот­ні­ку звы­чай­на да­ец­ца 30 ты­сяч што­дзень на абе­ды, а сту­дэн­таў уво­гу­ле зу­сім бяс­плат­на кар­мі­лі). Жы­ве мо­ладзь у ін­тэр­на­це так­са­ма бяс­плат­на. «За ўсё гэ­та ў нас да сту­дэн­таў толь­кі ад­но па­тра­ба­ван­не — доб­ра пра­ца­ваць», — удак­лад­няе Ула­дзі­мір Аляк­санд­ра­віч.

Дзе­ла­вая канкурэн­цыя

На будп­ля­цоў­цы, вя­до­ма, іс­нуе кан­ку­рэн­цыя. Ра­зам са­бра­ла­ся не­каль­кі бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый з роз­ных рэ­гі­ё­наў, і кож­ная з іх ста­ра­ец­ца па­ка­заць ся­бе з леп­ша­га бо­ку. Ад­нак ні­хто не спра­буе не­ка­га пад­ста­віць. «Тут вы­ключ­на дзе­ла­вая кан­ку­рэн­цыя. Прос­та кож­ны хо­ча вы­гля­даць не горш за ін­шых», — га­во­рыць на­чаль­нік бу­даў­ні­ча­га ўпраў­лен­ня. Пры гэ­тым, па­між усі­мі бу­даў­ні­ка­мі іс­нуе не­га­лос­нае па­гад­нен­не аб уза­е­ма­да­па­мо­зе. Ка­лі трэ­ба, ад­на ар­га­ні­за­цыя мо­жа па­зы­чыць дру­гой адзін­ку тэх­ні­кі ці людзь­мі да­па­маг­чы. «Але мар­ку трэ­ба тры­маць па­ста­ян­на, — пры­зна­ец­ца Ула­дзі­мір Аў­ча­рэн­ка. — Ка­лі ней­кая ар­га­ні­за­цыя не спраў­ля­ец­ца, яе ху­цень­ка ад­су­нуць».

Вы­со­кая куль­ту­ра вытвор­час­ці

Маш­таб­насць аб'­ек­та бу­даў­ніц­тва, вя­до­ма, ураж­вае. Цяж­ка пе­ра­даць па­чуц­ці, якія ўзні­ка­юць, ка­лі ты, ска­жам, ста­іш уся­рэ­дзі­не бу­ду­ча­га рэ­ак­та­ра, а пад та­бою без­ліч тон жа­ле­за і бе­то­ну ўтва­рае су­цэль­ную моц. Толь­кі здзіў­ля­еш­ся та­му, як маг­чы­ма па­бу­да­ваць та­кое. У пэў­ны мо­мант ста­но­віц­ца страш­на... Але бу­даў­ні­коў не на­пу­жа­еш. Так, іх так­са­ма за­хап­ля­юць аб'­ёмы і маш­таб, але яны толь­кі на­тхня­юц­ца на пра­цу яшчэ больш. Усё гэ­та свед­чыць і пра вы­со­кую куль­ту­ру вы­твор­час­ці. Пра­ца на та­кім вя­лі­кім аб'­ек­це да­дае ад­каз­нас­ці кож­на­му, да­зва­ляе ад­чу­ваць ся­бе част­кай не­ча­га эпа­халь­на­га. Та­му ра­бот­ні­каў ма­ты­ву­юць не толь­кі ма­тэ­ры­яль­ныя да­бро­ты (вы­со­кі за­ро­бак, прэ­мі­яль­ныя за вы­ка­нан­не пла­на і інш.), а і ма­раль­ны фак­тар. Тым больш што, акра­мя атам­най стан­цыі, яны бу­ду­юць і но­выя жы­лыя мік­ра­ра­ё­ны ў Аст­раў­цы. «У бу­даў­ні­коў з'яў­ля­ец­ца го­нар за тое, што го­рад бу­дзе раз­ві­вац­ца. Мы, па сут­нас­ці, па­чы­на­ем бу­даў­ніц­тва мік­ра­ра­ё­наў, і па­куль што там амаль усё жыл­лё — ін­тэр­на­ты. А сам го­рад энер­ге­ты­каў на­ват не па­ча­ты. Ён бу­дзе на­пе­ра­дзе. Нас ча­кае яшчэ больш гран­ды­ёз­ная бу­доў­ля», — упэў­не­ны Ула­дзі­мір Аў­ча­рэн­ка.

Хто сва­бод­ны, той і моц­ны

Га­лоў­ным іні­цы­я­та­рам ства­рэн­ня но­ва­га бу­даў­ні­ча­га ўпраў­лен­ня быў Аб­дул­ва­габ Ва­га­баў, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ААТ «Грод­нап­рам­буд», за­слу­жа­ны бу­даў­нік Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ён ба­чыў перс­пек­ты­вы і аб'­ём ра­бот, та­му і пры­няў та­кое ра­шэн­не. Гэ­та на­ўмыс­ны крок, част­ка агуль­най па­лі­ты­кі прад­пры­ем­ства, якое пры­звы­ча­і­ла­ся ра­біць усё сва­і­мі сі­ла­мі. Ства­рэн­не асоб­ных упраў­лен­няў, якія зай­ма­юц­ца пэў­ным ві­дам ра­бот, да­зва­ляе эка­но­міць час і гро­шы, па­вы­шаць якасць, за­ста­вац­ца ма­біль­ны­мі і пра­фе­сі­я­наль­ны­мі.

У вы­ні­ку атры­маў­ся хол­дынг, ство­ра­ны, ад­нак, не да­лу­чэн­нем ін­шых прад­пры­ем­стваў, а фар­мі­ра­ван­нем аса­біс­тых пад­раз­дзя­лен­няў, зы­хо­дзя­чы з рэ­аль­ных па­трэб бу­даў­ні­чай ар­га­ні­за­цыі. Ві­да­воч­на, што та­кая ма­дэль сён­ня най­больш жыц­ця­здоль­ная, бо ў рын­ка­вых умо­вах за­каз­чы­кі хо­чуць мець спра­ву з ад­ным парт­нё­рам, які змог бы вес­ці аб'­ект ад пра­ек­та­ван­ня да зда­чы «пад ключ». Пад­рад­чы­ку гэ­та так­са­ма больш зруч­на, бо ён мо­жа з мак­сі­маль­най дак­лад­нас­цю вы­зна­чыць ца­ну аб'­ек­та і свой пры­бы­так. Пры ўдзе­ле «чу­жых» суб­пад­рад­чы­каў, фі­нан­са­выя па­жа­дан­ні якіх час­та не­маг­чы­ма прад­ка­заць, ёсць ры­зы­ка спра­ца­ваць не толь­кі без пры­быт­ку, але і страт­на. І, між ін­шым, па­зі­цыя, якую вы­браў ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ААТ «Грод­нап­рам­буд», да­во­лі хут­ка да­ла плён. Бу­даў­ні­чая ар­га­ні­за­цыя атры­ма­ла зван­не дып­ла­ман­та кон­кур­су на су­іс­кан­не Прэ­міі ўра­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці 2013 го­да. Яшчэ ад­ным па­каз­чы­кам та­го, што стра­тэ­гія прад­пры­ем­ства слуш­ная, мож­на лі­чыць рост кам­пе­тэнт­нас­ці но­ва­га ўпраў­лен­ня ў ві­дах ра­бот, а зна­чыць, па­вы­шэн­не са­ма­стой­нас­ці і якас­ці пра­цы. Боль­шая сва­бо­да па­вы­шае і моц кож­на­га пад­раз­дзя­лен­ня.

Аб'­ёмы фі­нан­са­ван­ня

Згод­на з ін­фар­ма­цы­яй Мі­ніс­тэр­ства энер­ге­ты­кі Бе­ла­ру­сі, на бу­даў­ніц­тве Бе­ла­рус­кай АЭС у 2014 го­дзе пла­ну­ец­ца за­сво­іць 470 млн до­ла­раў, пры гэ­тым бе­ла­рус­кія бу­даў­ні­кі вы­ка­на­юць больш за 86% аб'­ёму ра­бот, ас­тат­нія 13% спе­цы­яль­ных ра­бот вы­ка­на­юць ра­сій­скія ар­га­ні­за­цыі.

Сё­ле­та на пля­цоў­цы бу­даў­ніц­тва бу­дуць вы­ка­на­ны ра­бо­ты па ўзвя­дзен­ні бу­дын­каў рэ­ак­та­ра і тур­бі­ны, ве­жа­вай гра­дзір­ні, пыр­скаль­ных ба­сей­наў энер­га­бло­ка №1 і па­ча­ты ра­бо­ты па ўзвя­дзен­ні пад­мур­каў пад аб'­ек­ты энер­га­бло­ка №2. Пла­ну­ец­ца зман­ці­ра­ваць 27 тыс. тон ар­ма­ту­ры і за­клас­ці 78 тыс. куб. м бе­то­ну.

Сён­ня на бу­дын­ку Бе­ла­рус­кай АЭС пра­цу­юць дзе­вяць бе­ла­рус­кіх бу­даў­ні­чых і дзве ра­сій­скія спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ар­га­ні­за­цыі. Сі­ла­мі бе­ла­рус­кіх бу­даў­ні­коў у 2013 го­дзе вы­ка­на­на больш за 95% ад га­да­во­га аб'­ёму ўсіх бу­даў­ні­чых ра­бот. Агуль­ная коль­касць бу­даў­ні­ча­га пер­са­на­лу, які за­дзей­ні­ча­ны на пля­цоў­цы Бе­ла­рус­кай АЭС, скла­дае 2008 ча­ла­век, бу­даў­ні­чай тэх­ні­кі — 239 адзі­нак. Ле­тась за­свое­на фі­нан­са­вых срод­каў на су­му 4281,3 млрд руб­лёў, у тым лі­ку са срод­каў дзяр­жаў­на­га экс­парт­на­га крэ­ды­ту Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі — 3 502,8 млрд руб­лёў.

На­га­да­ем, што Бе­ла­рус­кая АЭС бу­дзе скла­дац­ца з двух энер­га­бло­каў су­мар­най ма­гут­нас­цю да 2400 (2х1200) МВт.

УНП 500838640

Загаловак у газеце: Будаўнічае ўпраўленне «Гроднапрамбуд-Атам»: Высокая якасць і ўпэўненасць у сабе

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.