Вы тут

Па­ступ­лен­не ў но­вай рэ­дак­цыі


Раз­дзель­ны кон­курс для вы­пуск­ні­коў сель­скіх і га­рад­скіх уста­ноў аду­ка­цыі ад­мя­ня­ец­ца, а мэ­та­вы на­бор абі­ту­ры­ен­таў у ВНУ і ССНУ бу­дзе па­шы­ра­ны

Гэ­та пра­ду­гле­джа­на Но­вай рэ­дак­цы­яй пра­ві­лаў пры­ёму ва ўста­но­вы вы­шэй­шай і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі. Ад­па­вед­ны Указ № 130 «Аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў ва Указ Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 7 лю­та­га 2006 г. № 80» пад­пі­саў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, па­ве­дам­ляе Бел­ТА са спа­сыл­кай на прэс-служ­бу кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Пры за­ха­ван­ні вы­пра­ца­ва­ных па­ды­хо­даў да ар­га­ні­за­цыі пры­ём­най кам­па­ніі, за­сна­ва­ных на вы­ка­ры­стан­ні цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня, но­вая рэ­дак­цыя пра­ві­лаў пра­ду­гледж­вае ад­ме­ну раз­дзель­на­га кон­кур­су для вы­пуск­ні­коў сель­скіх і га­рад­скіх уста­ноў аду­ка­цыі. Акра­мя та­го, ад­мя­ня­ец­ца пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­нае су­бяседаванне для асоб, якія па­сту­па­юць на спе­цы­яль­нас­ці, звя­за­ныя з дзяр­жаў­ным кі­ра­ван­нем, пра­вам і жур­на­ліс­ты­кай.

Пра­ду­гледж­ва­ец­ца так­са­ма па­шы­рэн­не мэ­та­вай пад­рых­тоў­кі па ўсіх спе­цы­яль­нас­цях. У пры­ват­нас­ці, да­зва­ля­ец­ца за­клю­чэн­не да­га­во­раў аб мэ­та­вай пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­та па­між ар­га­ні­за­цы­яй — за­каз­чы­кам кад­раў, і абі­ту­ры­ен­там не­за­леж­на ад мес­ца яго пра­жы­ван­ня і ад­знак па прад­ме­тах ус­туп­ных вы­пра­ба­ван­няў у да­ку­мен­це аб аду­ка­цыі. У рам­ках па­шы­рэн­ня мэ­та­вай пад­рых­тоў­кі па­вя­ліч­ва­ец­ца так­са­ма пры­ём абі­ту­ры­ен­таў ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі па сель­ска­гас­па­дар­чых спе­цы­яль­нас­цях да 60% ад кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму, па ін­шых спе­цы­яль­нас­цях — да 40%; ва ўста­но­вы ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі — па сель­ска­гас­па­дар­чых і ме­ды­цын­скіх спе­цы­яль­нас­цях да 60% ад кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму, па ін­шых спе­цы­яль­нас­цях — да 30%.

Пра­да­стаў­ля­ец­ца маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня да­дат­ко­ва­га на­бо­ру ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі па ўсіх спе­цы­яль­нас­цях на мес­цы, што за­ста­лі­ся пас­ля за­лі­чэн­ня абі­ту­ры­ен­таў ва­кант­ны­мі, тэр­мі­ны і ўмо­вы гэ­та­га на­бо­ру вы­зна­чае Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі.

Пра­да­стаў­ля­ец­ца пра­ва па­да­чы да­ку­мен­таў у пры­ём­ныя ка­мі­сіі ўста­ноў аду­ка­цыі да­ве­ра­ны­мі асо­ба­мі абі­ту­ры­ен­таў.

Уво­дзіц­ца шэ­раг прэ­фе­рэн­цый для абі­ту­ры­ен­таў, якія па­сту­па­юць ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі на спе­цы­яль­нас­ці сель­ска­гас­па­дар­ча­га про­фі­лю, пе­да­га­гіч­ныя і ва­ен­ныя спе­цы­яль­нас­ці, а так­са­ма спе­цы­яль­нас­ці фі­зіч­най куль­ту­ры і спор­ту.

Пра­ду­гледж­ва­юц­ца так­са­ма ін­шыя зме­ны і да­паў­нен­ні, уне­се­ныя з улі­кам пра­па­ноў дзяр­жаў­най ка­мі­сіі па кант­ро­лі за хо­дам пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня ўступ­ных іс­пы­таў і прак­ты­кі пра­вя­дзен­ня пры­ём­ных кам­па­ній апош­ніх га­доў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.