Вы тут

Аст­ра­веч­чы­на: у шко­ле як до­ма


Ка­лі ча­ла­век вы­бі­рае мес­ца жы­хар­ства, не ў ма­лой сту­пе­ні на яго вы­бар уплы­вае, ці ёсць по­бач доб­рая шко­ла і дзі­ця­чы са­док, як пэў­ная га­ран­тыя доб­ра­га і шчас­лі­ва­га жыц­ця яго сям'і. Ка­лі ў та­кім сэн­се раз­гля­даць Аст­ра­веч­чы­ну — то гэ­та над­звы­чай уда­лае мес­ца для жыц­ця. Ня­гле­дзя­чы на не­вя­лі­кі па­мер рэ­гі­ё­на, тут 30 уста­ноў аду­ка­цыі, з якіх 10 — да­школь­ных, 16 уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, Цэнтр твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі і ін­шыя.

2

2

Кож­ная з уста­ноў аду­ка­цыі ад­мет­ная па-свой­му. Та­го, хто лю­біць іна­ва­цыі і су­час­ную тэх­ні­ку, ча­ка­юць у гім­на­зіі №1. Дзе­ці, схіль­ныя да экс­пе­ры­мен­таў, ад­крыц­цяў, улю­бё­ныя ў род­ную пры­ро­ду, бу­дуць кам­форт­на ся­бе ад­чу­ваць у Вар­нян­скай шко­ле-сад­ку. Але які кі­ру­нак для на­ву­чан­ня ні быў бы абра­ны, у воль­ны час для рас­крыц­ця крэ­а­тыў­на­га па­тэн­цы­я­лу вар­та на­вед­ваць Цэнтр твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі.

 

На­чаль­нік ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Аст­ра­вец­ка­га рай­вы­кан­ка­ма На­тал­ля Стан­ке­віч ад­зна­чы­ла, што, зы­хо­дзя­чы з ана­лі­зу дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі і са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця ра­ё­на, пра­во­дзіц­ца ра­бо­та па ап­ты­мі­за­цыі ўста­ноў аду­ка­цыі. Гэ­та да­зва­ляе гра­шо­вы­мі срод­ка­мі, якія ў вы­ні­ку вы­зва­ля­юц­ца, па­вы­шаць за­роб­кі на­стаў­ні­кам, вы­ха­ва­це­лям, ін­шым су­пра­цоў­ні­кам сфе­ры аду­ка­цыі.

Адзі­ная скла­да­насць у тым, што пас­ля ап­ты­мі­за­цыі ўста­ноў аду­ка­цыі шмат дзя­цей да­во­дзіц­ца пад­во­зіць да мес­ца ву­чо­бы. Для гэ­та­га сён­ня вы­дзе­ле­на 18 адзі­нак транс­пар­ту, якія пад­во­зяць 865 дзя­цей. Ёсць шко­лы, за які­мі за­ма­ца­ва­ны на­ват 2, 3 аў­то­бу­сы. У ра­ё­не пе­ра­ва­жае ху­тар­ская сіс­тэ­ма, та­му ха­дзіць у шко­лу, са­док па­блі­зу з до­мам атрым­лі­ва­ец­ца не ва ўсіх.

З мэ­тай вы­ра­шэн­ня пы­тан­ня дэ­фі­цы­ту мес­цаў у да­школь­ных уста­но­вах го­ра­да рэ­ар­га­ні­за­ва­лі ў па­чат­ко­вую шко­лу — дзі­ця­чы сад Маль­скую ба­за­вую шко­лу, якая раз­мя­шча­ец­ца по­бач з го­ра­дам.

Ужо па­ча­та бу­даў­ніц­тва но­ва­га сад­ка на 190 мес­цаў. Пла­ну­ец­ца, што 1 ве­рас­ня ён пач­не пра­ца­ваць і пры­ме дзе­так на сва­ёй су­час­най, пры­го­жай ба­зе. Рас­па­ча­та бу­даў­ніц­тва но­вай шко­лы на 510 мес­цаў.

Пра тое, на­коль­кі грун­тоў­ную пад­рых­тоў­ку атрым­лі­ва­юць аст­ра­вец­кія на­ву­чэн­цы, мож­на ра­біць вы­сно­вы з іх пе­ра­мог у твор­чых кон­кур­сах і спар­тыў­ных спа­бор­ніц­твах. Ле­тась яны за­ва­я­ва­лі 177 пры­за­вых мес­цаў на аб­лас­ных кон­кур­сах, 23 — на рэс­пуб­лі­кан­скіх і 16 — на між­на­род­ных. Для та­ко­га не­вя­лі­ка­га рэ­гі­ё­на — да 30000 ча­ла­век — гэ­та над­звы­чай доб­ры вы­нік. Трэ­ба ад­зна­чыць, што і коль­касць вуч­няў на Аст­ра­веч­чы­не зу­сім не ма­лая — 2675 школь­ні­каў, 910 да­школь­ні­каў.

Ва ўста­но­вах аду­ка­цыі ра­ё­на за­ся­ро­джа­ны вя­ліз­ны ін­тэ­ле­кту­аль­ны і твор­чы па­тэн­цы­ял. Тут пра­цу­юць са­праўд­ныя май­стры сва­ёй спра­вы. Мно­гія з іх ад­зна­ча­ны дзяр­жаў­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі, га­на­ро­вы­мі зван­ня­мі, гра­ма­та­мі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, шмат лаў­рэ­а­таў роз­ных кон­кур­саў.

Пе­ра­мо­гі на­шых вуч­няў, іх ак­тыў­ны ўдзел у гра­мад­скім жыц­ці кра­і­ны — вы­нік вы­со­ка­га пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства кож­на­га пе­да­го­га.

У сіс­тэ­ме аду­ка­цыі ра­ё­на і сё­ле­та на­да­ец­ца вя­лі­кая ўва­га ства­рэн­ню ўмоў для раз­віц­ця здоль­нас­цяў дзя­цей праз ума­ца­ван­не ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы і раз­віц­цё іна­ва­цый­най дзей­нас­ці ўста­ноў аду­ка­цыі.

Гім­на­зія №1 пер­шая ў асва­ен­ні тэх­на­ло­гій

 

4

4

Пра па­спя­хо­васць гім­на­зіі №1 у Аст­раў­цы свед­чаць ліч­бы. 82% вуч­няў кож­ны год па­сту­па­юць у вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, пры­чым 75% з іх — на бюд­жэт­най асно­ве. 5 гім­на­зіс­таў уз­на­га­ро­джа­ны прэ­мі­яй спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та па са­цы­яль­най пад­трым­цы адо­ра­ных вуч­няў і сту­дэн­таў. Адзін з вы­пуск­ні­коў — Ула­дзі­слаў Міх­на — уз­на­га­родж­ваў­ся та­кой прэ­мі­яй двой­чы, за пе­ра­мо­гі на рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­дзе па хі­міі. За 10-га­до­вае іс­на­ван­не гім­на­зіі пе­да­го­га­мі пад­рых­та­ва­ны 41 пе­ра­мож­ца аб­лас­ных алім­пі­яд, 9 — рэс­пуб­лі­кан­скіх. На­стас­ся Вай­шна­ро­віч, ужо вы­пуск­ні­ца, за­ва­я­ва­ла 3-е мес­ца на між­на­род­най алім­пі­я­дзе па бія­ло­гіі ў Ка­рэі. Шмат ра­зоў на­ву­чэн­цы бы­лі леп­шы­мі ў роз­ных кон­кур­сах, спа­бор­ніц­твах. Толь­кі ле­тась атры­ма­лі дып­лом 3-й сту­пе­ні на між­на­род­ным кон­кур­се крэ­а­тыў­нас­ці. Та­кая ж уз­на­га­ро­да — на рэс­пуб­лі­кан­скіх спа­бор­ніц­твах «Га­дзі­на фут­бо­ла». Вы­ні­кі ёсць і сё­ле­та: 3 пе­ра­мож­цы на аб­лас­ной алім­пі­я­дзе, а Ан­ге­лі­на Пят­ро­віч пры­ме ўдзел у рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­дзе па хі­міі.

 

Шмат­лі­кія пе­ра­мо­гі гім­на­зіс­таў — гэ­та не вы­пад­ко­васць і не вы­клю­чэн­не, а, хут­чэй, за­ка­на­мер­насць. Та­ле­на­ві­тым вуч­ням тут на­да­ец­ца асаб­лі­вая ўва­га. Для пра­цы з адо­ра­най мо­лад­дзю вы­дзя­ля­юц­ца так зва­ныя «трэ­нер­скія» га­дзі­ны, на якіх на­стаў­ні­кі мо­гуць су­стра­кац­ца з най­больш здоль­ны­мі і па­спя­хо­вы­мі вуч­ня­мі, да­дат­ко­ва зай­мац­ца з імі. Акра­мя та­го, пе­да­го­гі тлу­ма­чаць, як ста­віць пе­рад са­бой мэ­ты, рас­пра­цоў­ваць спо­са­бы іх ажыц­цяў­лен­ня і, на­ту­раль­на, да­ся­гаць.

Вя­дзец­ца пра­ца над іна­ва­цый­ным пра­ек­там «Ука­ра­нен­не ма­дэ­лі пра­дук­тыў­на­га на­ву­чан­ня на пад­ста­ве аса­біс­та­га са­ма­вы­зна­чэн­ня на­ву­чэн­цаў». Па яго пра­гра­ме з вуч­ня­мі пра­цу­юць не толь­кі на­стаў­ні­кі, але і псі­хо­ла­гі, са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі. На­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы Воль­га Са­ко­віч са сва­і­мі на­пра­цоў­ка­мі па гэ­тай тэ­ме вы­сту­па­ла на рэс­пуб­лі­кан­скім се­мі­на­ры, дзя­лі­ла­ся во­пы­там, рас­каз­ва­ла, якім чы­нам пра­во­дзіць уро­кі.

У гім­на­зіі №1 над­звы­чай су­час­ная ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за. Пра­ве­дзе­на ін­фар­ма­ты­за­цыя, 45 кам­п'ю­та­раў аб'­яд­на­ны ла­каль­най сет­кай. Пра­цуе свой тэ­ле­цэнтр, пад­клю­ча­ны ін­тэр­нэт, ёсць ін­тэр­ак­тыў­нае тэ­ле­ба­чан­не і 3 ін­тэр­ак­тыў­ныя дош­кі. Для вы­ву­чэн­ня за­меж­най мо­вы пра­ду­гле­джа­ны 4 лін­га­фон­ныя ка­бі­не­ты. У кож­ным з іх ёсць ноў­тбук для на­стаў­ні­ка, а для на­ву­чэн­цаў — на­вуш­ні­кі, з да­па­мо­гай якіх яны мо­гуць пра­слу­хоў­ваць тэкс­ты ў спе­цы­яль­ных ка­бін­ках. Та­кія ка­бін­кі, да­рэ­чы, так­са­ма мяс­цо­вае ноу-хау.

Па апош­нім сло­ве тэх­ні­кі аб­ста­ля­ва­ны ка­бі­нет фі­зі­кі, што абы­шло­ся пры­клад­на ў 110 міль­ё­наў руб­лёў. Там ёсць кам­п'ю­тар, вад­ка­крыс­та­ліч­ны тэ­ле­ві­зар, ін­тэр­ак­тыў­ная дош­ка з муль­ты­ме­дый­ным пра­ек­та­рам. За­куп­ле­на но­вае ву­чэб­нае аб­ста­ля­ван­не, мэб­ля.

Ка­бі­не­ту хі­міі дзя­ку­ю­чы пе­ра­мо­гам на рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­дзе ўпраў­лен­не аду­ка­цыі Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма па­да­ры­ла кам­плект «3+1»: тры ноў­тбу­кі для на­ву­чэн­цаў і адзін для на­стаў­ні­ка. Гэ­та дае маг­чы­масць не­ка­то­рым вуч­ням да­ваць ін­ды­ві­ду­аль­ныя за­дан­ні, тэс­та­выя ра­бо­ты, што асаб­лі­ва важ­на для пра­цы з най­больш ма­ты­ва­ва­ны­мі пад­лет­ка­мі. Ёсць пра­гра­мы, якія са­мі ацэнь­ва­юць вы­ка­на­нае за­дан­не і ад­ра­зу вы­стаў­ля­юць ад­па­вед­ныя ба­лы.

Ды­рэк­тар гім­на­зіі №1 Іры­на ЛЯХ ад­зна­чае:

— Ма­ім вя­лі­кім го­на­рам, як ды­рэк­та­ра, з'яў­ля­ец­ца пе­да­га­гіч­ны ка­лек­тыў. Я заў­сё­ды кла­па­чу­ся пра па­вы­шэн­не іх пра­фе­сій­на­га рос­ту. Пры­клад­на 75% пе­да­го­гаў ма­юць пер­шую і вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю. Два на­стаў­ні­кі ўзна­га­ро­джа­ны знач­ком «Вы­дат­нік аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» — гэ­та Га­лі­на Уну­ко­віч і Тац­ця­на Бер­ня­ко­віч. Ёсць і пе­да­гог-сты­пен­ды­ят спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та за аса­біс­ты ўклад у раз­віц­цё та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. 15 пе­да­го­гаў уз­на­га­ро­джа­ны гра­ма­та­мі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.Та­му ўсе но­выя тэх­на­ло­гіі мы асвой­ва­ем пер­шы­мі ў ра­ё­не.

Вар­нян­ская шко­ла-сад — за эка­ла­гіч­насць!

7

7

Гэ­тая ўста­но­ва аду­ка­цыі мае вы­раз­ную эка­ла­гіч­ную на­кі­ра­ва­насць. Ды­рэк­тар Вар­нян­скіх яс­лей-са­да ся­рэд­няй шко­лы На­дзея Суб­ач рас­ка­за­ла, што ў іх ёсць на­ват улас­нае ляс­ніц­тва. Ра­зам з вуч­ня­мі ў ім са­ма­ад­да­на шчы­ру­юць за­вуч, на­стаў­нік бія­ло­гіі і хі­міі Але­на Юр­койць, на­стаў­нік геа­гра­фіі Ула­дзі­мір Са­ле­нік. Школь­на­му ляс­ніц­тву ўжо шмат га­доў, і яно плён­на су­пра­цоў­ні­чае з мяс­цо­вым ляс­га­сам. Час­та на­вед­вае на­ву­чэн­цаў гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Ахо­ва пту­шак Баць­каў­шчы­ны».

 

По­бач са шко­лай ёсць ага­род, дзе да­школь­ні­кі вы­рошч­ва­юць цы­бу­лю, морк­ву, бу­ра­кі, шчаўе. На тэ­ры­то­рыі ўста­но­вы шмат клумб для кве­так. Дзе­ці з са­ма­га ран­ня­га ўзрос­ту пры­звы­чай­ва­юц­ца да пра­цы, са­ма­аб­слу­гоў­ван­ня, да ра­зу­мен­ня пры­ро­ды — ідзе агуль­нае раз­віц­цё па ўсіх кі­рун­ках.

Вуч­ні і на­стаў­ні­кі ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­юць у пра­ек­це «За­ха­ва­ем ат­лан­тыч­на­га ла­со­ся ў рэ­ках Аст­ра­веч­чы­ны», кі­раў­ні­ком яко­га з'яў­ля­ец­ца Воль­га Лу­шчык. Пра­ца па­ды­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня. Ужо га­то­вы эс­кі­зы да ства­рэн­ня спе­цы­яль­на­га эка­ла­гіч­на-ін­фар­ма­цый­на­га цэнт­ра, які абы­дзец­ца пры­клад­на ў 10 ты­сяч еў­ра. Гэ­та бу­дуць стэн­ды, ін­тэр­ак­тыў­ныя гуль­ні, да­ве­дач­ныя ма­тэ­ры­я­лы па ат­лан­тыч­ным ла­со­сі і мно­гае ін­шае. З да­па­мо­гай фо­та­вы­ста­вы, улас­ных ве­даў дзе­ці мо­гуць пра­вес­ці эк­скур­сію і рас­ка­заць, які шлях пе­ра­адоль­вае ла­сось, плы­ву­чы на не­раст.

Пла­ну­ец­ца па­ста­віць на тэ­ры­то­рыі шко­лы ка­мен­ную фі­гу­ру ла­со­ся, каб, за­хо­дзя­чы сю­ды, ад­ра­зу бы­ло ві­даць, што гэ­та ўста­но­ва эка­ла­гіч­най на­кі­ра­ва­нас­ці. Бу­дуць так­са­ма стэн­ды з ла­со­ся­мі, спе­цы­яль­на пры­зна­ча­ныя для фа­та­гра­фа­ван­ня. Вар­та ад­зна­чыць, што мяс­цо­выя вы­ха­ван­цы пе­ра­ма­га­юць фак­тыч­на ва ўсіх эка­ла­гіч­ных кон­кур­сах.

Та­му, хто лю­біць зай­мац­ца края­знаў­ствам, так­са­ма бу­дзе ці­ка­ва ву­чыц­ца ў гэ­тай уста­но­ве аду­ка­цыі. Да­сле­да­ван­ню свай­го краю тут на­да­ец­ца асаб­лі­вая ўва­га. Цэнт­рам края­знаў­ства мож­на лі­чыць школь­ны му­зей, дзе за­хоў­ва­юц­ца ма­тэ­ры­я­лы з гіс­то­рыі шко­лы і са­міх Вар­ня­наў. Са­бра­на грун­тоў­ная ін­фар­ма­цыя пра ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ад­люст­ра­ва­ны звест­кі пра СПК «Вар­ня­ны», што ак­тыў­на пад­трым­лі­вае шко­лу, пра мяс­цо­вых сла­ву­тых лю­дзей, вя­до­мых вы­пуск­ні­коў. Края­знаў­ствам зай­ма­юц­ца на­стаў­нік гіс­то­рыі Люд­мі­ла Гродзь, на­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кай мо­вы Ва­лян­ці­на Боў­ша і На­тал­ля Аду­ла.

3

3

На рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се ў на­мі­на­цыі «Гіс­то­рыя ад­на­го экс­па­на­та» ву­ча­ні­ца Мар­та Блаш­ке­віч за­ня­ла пер­шае мес­ца з пра­цай «Сак­рэ­ты яго вя­лі­кас­ці». На кон­кур­се яна прад­ста­ві­ла пра­цу пра пры­туг — прэс для ад­ціс­кан­ня сы­ру, якім ка­рыс­та­лі­ся ў гэ­тай мяс­цо­вас­ці. Збі­ра­ю­чы ма­тэ­ры­ял, дзяў­чын­ка ра­зам са сва­ёй на­стаў­ні­цай Люд­мі­лай Гродзь на­вед­ва­ла вяс­ко­вых ба­буль, вы­ву­ча­ла ары­гі­наль­ную тэх­на­ло­гію. Ад­на жан­чы­на па­ка­за­ла, як ра­біць сыр з да­па­мо­гай пры­ту­га. Ла­су­нак, зроб­ле­ны па ста­ра­даў­ніх тра­ды­цы­ях, яны на­ват па­каш­та­ва­лі.

 

Для вы­ха­ван­ня са­мых ма­лень­кіх пра­цуе ча­ты­ры гру­пы дзі­ця­ча­га сад­ка: ясель­ная, ма­лод­шая, ся­рэд­няя і ста­рэй­шая. Усе яны зай­ма­юц­ца па пра­гра­ме «Пра­лес­ка», у якой дак­лад­на спла­на­ва­на раз­віц­цё дзі­ця­ці на роз­ных эта­пах яго ста­лен­ня. Да­рэ­чы ўсё, чым зай­ма­юц­ца ў гэ­тай уста­но­ве (края­знаў­ства, да­след­чая пра­ца), да­ты­чыц­ца і да­школь­на­га на­ву­чан­ня. Сё­ле­та ад­кры­ла­ся ін­тэ­гра­ва­ная гру­па, якую мо­гуць на­вед­ваць дзе­ці з асаб­лі­вас­ця­мі маў­лен­ня, — у ёй пра­цуе два вы­ха­ва­це­лі.

На­дзея Суб­ач ад­зна­чы­ла, што шко­ла-са­док вя­лі­кая, зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка ад го­ра­да, та­му праб­лем з кад­ра­мі ў іх ня­ма. На­прык­лад, на­стаў­ні­каў за­меж­най мо­вы — аж­но 5. Ві­да­воч­на, што ў на­ву­чэн­цаў Вар­нян­скай уста­но­вы аду­ка­цыі ёсць яшчэ ад­на вя­лі­кая пе­ра­ва­га. Ад­даў­шы сваё дзі­ця сю­ды ў са­мым ма­лым уз­рос­це, пас­ля не да­вя­дзец­ца кла­па­ціц­ца пра тое, што яно вы­рас­ла і трэ­ба шу­каць штось­ці но­вае. Тут пра­ду­гле­джа­ны ўсе эта­пы ста­лен­ня ма­лень­ка­га ча­ла­ве­ка. Гэ­та вя­лі­кая пе­ра­ва­га для на­ву­чэн­цаў, бо ім не да­вя­дзец­ца пры­ста­соў­вац­ца да но­ва­га ка­лек­ты­ву, пе­ра­хо­дзя­чы ў па­чат­ко­вую, ся­рэд­нюю, стар­шую шко­лы, не бу­дзе па­трэ­бы раз­віт­вац­ца са ста­ры­мі сяб­ра­мі і шу­каць но­вых. Та­кая пе­ра­ем­насць над­звы­чай ка­рыс­ная для ма­раль­на­га зда­роўя дзі­ця­ці.

Крэ­а­тыў­ны свет Цэнт­ра твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі

5

5

Рас­крыць твор­чы па­тэн­цы­ял, з ка­рыс­цю пра­вес­ці воль­ны час не толь­кі дзе­цям, але і да­рос­лым да­па­мо­гуць у Аст­ра­вец­кім цэнт­ры твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі. Пра вы­со­кі ўзро­вень ака­зан­ня па­слуг і ад­па­вед­насць па­тра­ба­ван­ням са­мых роз­ных лю­дзей свед­чыць га­на­ро­вае зван­не «Брэнд аду­ка­цыі 2013», якое пры­свое­на цэнт­ру ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

 

Раз­на­стай­насць гурт­коў, сек­цый ураж­вае. У гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе ад­кры­ты клуб ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­няў «Крэ­да», сту­дыі «Фа­та­гра­фі­ка», «Юны ту­рыст», «Шко­ла ран­ня­га раз­віц­ця» для да­школь­ні­каў і ін­шыя. Для да­рос­лых, на плат­най асно­ве, па­ча­лі пра­ца­ваць «Тан­ца­валь­ная аэ­ро­бі­ка» і «Фіт­нес».

Са­мы­мі за­па­тра­ба­ва­ны­мі кі­рун­ка­мі твор­час­ці з'яў­ля­юц­ца дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное і вы­яў­лен­чае мас­тац­тва, якія змя­шча­юць эле­мен­ты на­род­най куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. Ак­тыў­на пра­цу­юць сту­дыі са­ло­ма­пля­цен­ня, бе­ла­рус­кай цац­кі, ба­ці­ка, вы­ці­нан­кі. Ня­даў­на ад­кры­ты і ка­рыс­та­ец­ца па­пу­ляр­нас­цю гур­ток шыц­ця з аб­рэз­каў  — «Пэч­варк». Час­та тра­ды­цый­ныя тэх­на­ло­гіі спа­лу­ча­юц­ца з су­час­ны­мі: ба­цік з дэ­ка­ра­тыў­ным рос­пі­сам, ка­лаж з тэх­ні­кай тэ­ра, жы­ва­піс з фла­рыс­тыч­ным ды­зай­нам.

Ле­тась ка­ман­да цэнт­ра ста­ла аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам на рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се юных май­строў па вы­ці­нан­цы і ўзна­га­ро­джа­на дып­ло­мам 1-й сту­пе­ні На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра мас­тац­кай твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі.

Ві­зіт­най карт­кай мож­на на­зваць тэ­атр мо­ды «За­ла­ты вер­ні­саж», якім кі­руе Ва­лян­ці­на Ві­ні­чак. Яго ўдзель­ні­кі са­мі ма­дэ­лю­юць, ства­ра­юць, дэ­ка­ры­ру­юць ма­дэ­лі адзен­ня, са сва­і­мі па­ка­за­мі ез­дзяць па ўсёй Бе­ла­ру­сі.

Пра­хо­дзяць су­мес­ныя лет­ні­кі з мо­лад­дзю з ін­шых кра­ін. Ра­зам з ар­га­ні­за­цы­яй Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа пра­вод­зяц­ца ме­ра­пры­ем­ствы ў пад­трым­ку дзя­цей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі і іх баць­коў. Пры­ма­ец­ца ак­тыў­ны ўдзел у між­на­род­ным эка­ла­гіч­ным пра­ек­це «На­зі­ран­не за рэ­ка­мі», які ла­дзіц­ца пры пад­трым­цы між­на­род­най эка­ла­гіч­най ар­га­ні­за­цыі «Ка­а­лі­цыя чыс­тай Бал­ты­кі».

6

6

У цэнт­ры ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ад­мет­нае геа­гра­фіч­нае раз­мя­шчэн­не Аст­раў­ца, які зна­хо­дзіц­ца на мя­жы з Літ­вой. Плён­на раз­ві­ва­ец­ца па­меж­нае края­знаў­ства дзвюх кра­ін. Ужо трэ­ці год за­пар ла­дзяц­ца су­мес­ныя эк­скур­сіі для на­ву­чэн­цаў і пе­да­го­гаў Аст­ра­вец­ка­га і Віль­нюс­ка­га ра­ё­наў па гіс­та­рыч­ных мяс­ці­нах Бе­ла­ру­сі і Літ­вы. Са­мі ўдзель­ні­кі ванд­ро­вак рас­пра­цоў­ва­юць марш­ру­ты і пра­гра­мы эк­скур­сій, у чым за­дзей­ні­ча­ны і на­ву­чэн­цы, і іх баць­кі.

 

Сваё су­час­нае, па­спя­хо­вае і крэ­а­тыў­нае аб­ліч­ча Аст­ра­вец­кі цэнтр твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі на­быў дзя­ку­ю­чы ды­рэк­та­ру На­тал­лі Ся­нюць:

— У на­шым цэнт­ры пра­цу­юць са­праўд­ныя пра­фе­сі­я­на­лы. Кож­ны з іх — леп­шы ў сва­ім кі­рун­ку. Сён­ня я з упэў­не­нас­цю ма­гу ска­заць, што ўсе, хто пра­цуе ў цэнт­ры твор­час­ці, — а гэ­та лю­дзі роз­на­га ўзрос­ту і пра­фе­сій, — зай­ма­юц­ца з дзець­мі па за­клі­ку ду­шы. Яны га­то­вы ад­да­ваць ся­бе і сваю твор­часць вы­ха­ван­цам, на­ву­чыць іх уся­му, што ўме­юць са­мі, абу­дзіць у кож­ным дзі­ця­ці іск­рын­ку та­лен­ту. Пры­хо­дзяць на пра­цу ў цэнтр і ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты. У іх ёсць на ка­го раў­няц­ца, і пра­ца для кож­на­га — у ра­дасць.

Удзел у шмат­лі­кіх кон­кур­сах роз­на­га ўзроў­ню і пе­ра­мо­гі ў іх вось ужо не­каль­кі га­доў — прэ­ра­га­ты­ва Аст­ра­вец­ка­га цэнт­ра твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі. Толь­кі за мі­ну­лы год пе­да­го­гі і вы­ха­ван­цы цэнт­ра за­ва­я­ва­лі 68 пры­за­вых мес­цаў у роз­ных аб­лас­ных, рэс­пуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­сах. 16 дып­ло­маў і гра­мат бы­лі атры­ма­ны на між­на­род­ных кон­кур­сах. Па­га­дзі­це­ся, знач­ныя да­сяг­нен­ні!

11 вы­ха­ван­цаў цэнт­ра, ся­род 500 ты­сяч школь­ні­каў з 16 кра­ін све­ту, уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­ма­мі лаў­рэ­а­таў Між­на­род­на­га дзі­ця­ча­га эка­ла­гіч­на­га фо­ру­му «Зя­лё­ная пла­не­та-2013». Вы­со­кай ад­зна­кай пра­цы пе­да­га­гіч­на­га ка­лек­ты­ву на гэ­тым фо­ру­ме ста­ла гра­ма­та за вя­лі­кі ўклад у фар­мі­ра­ван­не эка­ла­гіч­най куль­ту­ры дзя­цей і пад­лет­каў, за­ха­ван­не куль­тур­най спад­чы­ны род­на­га краю.

Усё гэ­та ад­бы­ва­ла­ся дзя­ку­ю­чы та­му, што вы­ха­ван­цы з за­да­валь­нен­нем на­вед­ва­лі за­ня­ткі гурт­коў Аст­ра­вец­ка­га цэнт­ра твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі, які­мі сён­ня ахоп­ле­на амаль па­ло­ва вуч­няў з уся­го ра­ё­на.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.