Украіна мае намер увесці візавы рэжым з Расіяй. Адпаведнае даручэнне даў знешнепалітычнаму ведамству сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій. Адначасова ў Кіеве рыхтуецца шэраг законапраектаў па адмене візавага рэжыму паміж Украінай і Еўрасаюзам. Акрамя таго, СНБА прыняў рашэнне пачаць працэдуру выхаду ўкраінскай дзяржавы з СНД. Кабінету міністраў даручана таксама неадкладна звярнуцца да ААН з тым, каб лічыць тэрыторыю Крыма дэмілітарызаванай зонай. Парубій адзначыў, што Украіна прапануе схему вываду як расійскіх, так і ўласных войскаў з тэрыторыі аўтаномнай рэспублікі. У адказ на гэтае паведамленне дыпламатычныя крыніцы ў расійскім знешнепалітычным ведамстве заяўляюць, што да атрымання афіцыйнага апавяшчэння наконт увядзення візавага рэжыму МЗС Расіі не будзе прадпрымаць ніякіх дзеянняў у адказ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.