Вы тут

На мяжы бярозанька стаяла…


Пры­клад­на так мож­на ко­рат­ка пе­ра­даць сут­насць чар­го­вай скар­гі, якая па­сту­пі­ла да нас па «га­ра­чай лі­ніі». Ста­я­ла тое дрэ­ва на мя­жы двух участ­каў га­доў 50. Па­куль не ста­ла пе­ра­шка­джаць су­се­дзям…

Пры­нам­сі, ме­на­ві­та так вы­клаў сі­ту­а­цыю Вік­тар Аляк­се­е­віч Чуй­ко з вёс­кі Се­ра­гі Слуц­ка­га ра­ё­на. Сам ён тут не пра­пі­са­ны, але жы­ве ця­пер у баць­коў­скай ха­це: да­гля­дае бра­та — ін­ва­лі­да з дзя­цін­ства. За­яў­нік эма­цы­я­наль­на рас­па­вёў, што су­се­дзі рап­там па­ча­лі па­тра­ба­ваць спі­ла­ваць тую бя­ро­зу, якая зна­хо­дзіц­ца на іх з бра­там участ­ку. Маў­ляў, ліс­це з дрэ­ва па­дае на су­сед­скі га­раж і ці не што­год тым да­во­дзіц­ца на­ноў крыць дах. «Ды не мя­ня­юць яны яго так час­та», — да­во­дзіў нам з крыў­дай Вік­тар Аляк­се­е­віч, абя­ца­ю­чы, ка­лі што, скар­дзіц­ца да­лей у больш вы­со­кія ін­стан­цыі. Пры­чы­ну маг­чы­ма­га кан­флік­ту ён агу­чыць не мог.

Як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, муж­чы­ны так­са­ма ме­лі свае прэ­тэн­зіі да су­се­дзяў (да­рэ­чы, ад­на­фа­міль­цаў). Ужо ім за­мі­на­ла яб­лы­ня, якая за­над­та бліз­ка «вы­цяг­ну­ла» свае га­лі­ны да іх ха­ты. Але пра тое нам ска­заў не Вік­тар Аляк­се­е­віч, а стар­шы­ня Се­раж­ска­га сель­ска­га вы­кан­ка­ма Мі­ха­іл Са­ка­лоў­скі. Той ужо быў у кур­се гэ­та­га кан­флік­ту па­між су­се­дзя­мі і ра­ней абя­цаў, узяў­шы з са­бой зем­ле­ка­рыс­таль­ні­ка і ўчаст­ко­ва­га мі­лі­цы­я­не­ра, ра­за­брац­ца ў сі­ту­а­цыі кры­ху паз­ней. Але, па­чуў­шы пра скар­гу ў га­зе­ту, па­га­дзіў­ся за­няц­ца ёй тэр­мі­но­ва: пры­ха­піў зем­ле­ка­рыс­таль­ні­ка і на­кі­ра­ваў­ся да за­яў­ні­ка, па­абя­цаў­шы апе­ра­тыў­на по­тым даць ад­каз рэ­дак­цыі.

Пер­шым, ад­нак, зноў па­тэ­ле­фа­на­ваў у рэ­дак­цыю Вік­тар Чуй­ко. Ба­дзё­рым го­ла­сам па­ве­да­міў, што ні­я­ка­га кан­флік­ту ўжо ня­ма, усё вы­ра­шы­ла­ся. По­тым труб­ку ўзяў Мі­ха­іл Аляк­санд­ра­віч і па­цвер­дзіў: так, кам­пра­міс да­сяг­ну­ты. Вы­шэй­зга­да­ную бя­ро­зу спі­лу­юць, а на яб­лы­ні, якая «ўпер­ла­ся» ў ха­ту бра­тоў, пад­рэ­жуць га­лі­ны.

…Ма­тыў кан­флік­ту, ка­лі ён са­праў­ды быў, па шчы­рас­ці, для нас за­стаў­ся не­зра­зу­ме­лым. Ад су­раз­моў­цаў мы ні­чо­га дак­лад­на­га да­біц­ца не змаг­лі. Ві­даць, ба­кі па-вяс­ко­ва­му муд­ра вы­ра­шы­лі, як той ка­заў, не вы­но­сіць смец­це з до­му. Толь­кі ча­му б тое бы­ло не зра­біць ра­ней — па-су­сед­ску і па-ча­ла­ве­чы, без пры­цяг­нен­ня рэ­дак­цыі?..

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.