Вы тут

Каб нараджаліся дзеці, трэба ствараць умовы іх бацькам


Лю­дзей Бе­ла­ру­сі, ка­лі мер­ка­ваць па ар­ты­ку­лах у «Звяз­дзе», якую я вы­піс­ваю з 1990 го­да, хва­люе пы­тан­не дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі. У кра­і­не шмат ро­біц­ца для та­го, каб па­вы­сіць на­ра­джаль­насць. Але ж, на мой по­гляд, да­лё­ка не ўсё. Ру­кі не да­хо­дзяць да са­ма­га га­лоў­на­га: у кож­ным го­ра­дзе, вя­лі­кім і ма­лым, трэ­ба бу­да­ваць да­мы для ма­ла­да­жо­наў. І на доб­ры толк ужо ў ЗА­ГСе ўру­чаць клю­чы. У Чэ­ха­сла­ва­кіі пры са­цы­я­ліз­ме та­кое бы­ло. Ох, і зайз­дрос­ці­лі ж мы там­тэй­шай мо­ла­дзі! Ду­ма­лі, што не­ка­лі і ў нас...

Па­куль — не ста­ла. Ма­ла­дыя сем'і не мо­гуць ку­піць са­бе асоб­нае жыт­ло, па­чы­на­юць (яшчэ ў леп­шым вы­пад­ку!) жыць у ква­тэ­рах баць­коў. А там... Зя­ці не ўжы­ва­юц­ца з це­шча­мі, ня­вест­кі са свек­ры­вя­мі. Уз­рас­тае ве­ра­год­насць кан­флік­таў і на­ват раз­во­даў...

Не­ка­му з ма­ла­дых ча­сам шчас­ціць на «ма­ла­ся­мей­ку». Але ж жыць там да­во­дзіц­ца доў­га. Я доб­ра ве­даю сям'ю, у якой дзе­ці спяць на двух'­ярус­ным лож­ку, а адзін з баць­коў сце­ле са­бе ў кух­ні на рас­кла­душ­цы.

Ёсць яшчэ адзін ва­ры­янт: мож­на зды­маць па­коі ці ква­тэ­ры ў тых, ка­му яны не па­трэб­ны. Але гэ­та, па-пер­шае, па­тра­буе вель­мі вя­лі­кіх гро­шай, а па-дру­гое, прос­та крыўд­на ад­да­ваць іх пры­ват­ні­ку. А ка­лі б тро­хі мен­шыя су­мы?.. І не дзядзь­ку, а сва­ёй жа дзяр­жа­ве, — гля­дзіш, дзя­цей на­ра­джа­ла­ся б больш!

Дзі­на Ду­ба­дзе­ла­ва,

в. Ле­ні­на, Доб­руш­скі р-н.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».