Вы тут

Калі арыфметыка — супраць...


Дзе­сяць га­доў та­му Ту­раў стаў го­ра­дам. Па­бу­да­ва­лі ма­лоч­ны за­вод, ту­рыс­тыч­ны комп­лекс, храм. Пра­вя­лі газ, ад­кры­лі гас­ці­ні­цы і ка­вяр­ні. Вось толь­кі га­рад­ская шко­ла №1 ака­за­ла­ся пад па­гро­зай за­крыц­ця. За­раз у шко­ле на­ву­ча­юц­ца 234 вуч­ні. Шэ­фы — «Бе­ла­грап­рам­банк» — укла­лі ў яе ра­монт 7 млрд руб­лёў. Усе за нас ра­да­ва­ліся. Але баць­кам і вуч­ням — хоць плач!

Ця­пе­раш­нія на­шы праб­ле­мы ме­на­ві­та з га­рад­скім ста­ту­сам шко­лы і звя­за­ны. Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі ле­тась бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб па­ве­лі­чэн­ні на­паў­няль­нас­ці пер­шых, пя­тых і дзя­ся­тых кла­саў у га­рад­скіх шко­лах. І ра­ён­ны ад­дзел аду­ка­цыі, у сваю чар­гу, вы­ра­шыў вуч­ня­мі СШ № 1 даў­камп­лек­та­ваць кла­сы ў га­рад­ской СШ № 2. Та­кім чы­нам мы па­зба­ві­лі­ся 11 сва­іх дзе­ся­ці­клас­ні­каў — іх прос­та да­ба­ві­лі да 7 вуч­няў СШ № 2. Мы ра­зу­ме­ем, што лю­быя рэ­фор­мы ў шко­ле па­він­ны пра­во­дзіц­ца на ка­рысць вуч­няў. Але на­вош­та ме­ха­ніч­на пе­ра­кід­ваць дзя­цей са шко­лы ў шко­лу? І хто ўзяў пад ува­гу хоць бы тую ака­ліч­насць, што дзя­цей ад­ры­ва­юць ад лю­бі­мых на­стаў­ні­каў, ад сяб­роў? І пры гэ­тым іх шлях да но­ва­га мес­ца ву­чо­бы стаў ця­пер у 3-4 ра­зы даў­жэй­шы. Пры­чым да­бі­рац­ца ў шко­лу да­во­дзіц­ца па ву­лі­цы з вель­мі ін­тэн­сіў­ным ру­хам, што не­бяс­печ­на для дзя­цей.

Між ін­шым, у ра­ё­не ні­вод­ны клас не ад­па­вя­дае цал­кам вы­зна­ча­ным Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі нор­мам па на­паў­няль­нас­ці. На­ша шко­ла ў 2014/2015 на­ву­чаль­ным го­дзе ўво­гу­ле мо­жа за­стац­ца без 1-га, 5-га, 10-га і ад­па­вед­на 11-га кла­саў, што аў­та­ма­тыч­на па­цяг­не зваль­нен­не на­стаў­ні­каў. Абу­рэн­ню баць­коў, вуч­няў і прос­та жы­ха­роў Ту­ра­ва ня­ма ме­жаў! Тым больш што ва­кол на­ша­га го­ра­да мност­ва вё­сак з ся­рэд­ні­мі шко­ла­мі, дзе вуч­няў на­мно­га менш, чым у нас, але іх «рэ­фор­ма» не за­кра­нае.

Да­па­ма­жы­це, ка­лі лас­ка, да­нес­ці на­шу праб­ле­му да лю­дзей, ад чы­іх ра­шэн­няў за­ле­жыць лёс шко­лы. Нам аба­вяз­ко­ва трэ­ба ад­ста­яць ін­та­рэ­сы дзя­цей! Ка­лі сён­ня мы не за­ха­ва­ем ўсе кла­сы (з пер­ша­га па адзі­нац­ца­ты), то праз не­каль­кі га­доў гэ­та пры­вя­дзе да лік­ві­да­цыі шко­лы. І ку­ды ў та­кім ра­зе пой­дуць дзе­ці, якія за­раз зна­хо­дзяц­ца ў дзі­ця­чым сад­ку? Столь­кі гро­шай і сіл укла­дзе­на ў раз­віц­цё Ту­ра­ва. Яго бу­ду­чы­ня цес­на звя­за­на з на­шы­мі дзець­мі.

Але­на Анд­рэ­еў­на ГОР­БАНЬ,

па прось­бе баць­коў і вуч­няў СШ №1.

г. Тураў

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.