Дакументальны фільм Віктара Аслюка атрымаў Гран-пры ў Манпелье
У гэтым французскім горадзе праходзіць Міжнародны кінафестываль мастацкіх рамёстваў. Фільм «Драўляны народ» — у фармаце гэтага фестывалю: яго галоўны герой — народны майстар з Брэстчыны Мікалай Тарасюк.
Ён стаў героем публікацый у СМІ і дакументальных фільмаў як народны ўмелец, які выразае фігуркі людзей, рэчы, стварае свае паселішчы з іх. Для сябе і для іншых: каля хаты майстра такім чынам утварыўся музей. Калі наш славуты рэжысёр-дакументаліст, член Еўрапейскай кінаакадэміі Віктар Аслюк вырашыў распавесці гісторыю майстра, то было зразумела: варта чакаць філасофскага погляду, асаблівага асэнсавання беларускага жыцця, паглыблення ў менталітэт і светаўспрыманне простых жыхароў айчыннай глыбінкі. Так і атрымалася. «Драўляны народ» — гэта своеасаблівы свет Мікалая Тарасюка. Гэта і фільм Віктара Аслюка, у якім ён паказаў сваё бачанне беларускага характару. Пра гэты фільм мы распавядалі нашым чытачам, калі адбылася яго прэм'ера. Але час ідзе, фільм прадстаўляе нашу краіну на розных міжнародных кінафестывалях: у Расіі, Італіі, Германіі, Канадзе, Францыі, Славеніі і іншых краінах. На пяці з іх стужка была адзначана ўзнагародамі.
Ларыса ЦІМОШЫК
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».