Дапамог яму ў гэтым паэт Андрэй Хадановіч, які зрабіў пераклад камедыі Жана-Баціста Мальера для пастаноўкі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы.
Прэм'ера спектакля чакаецца 22 сакавіка. Але гледачоў ужо цяпер інтрыгуе: якая будзе інтэрпрэтацыя твора рэжысёрам Анатолем Праўдзіным, які запрошаны з Санкт-Пецярбурга? Таму што насамрэч героі-палюбоўнікі і інтрыгі вакол іх — тэма вечная, на ўсе часы, пакуль людзі здольныя даваць волю пяшчотным пачуццям. Беларуская мастачка па касцюмах Валянціна Праўдзіна, якая працуе над вобразамі герояў, збіраецца падкрэсліць іх жыццё па-за эпохамі менавіта праз вопратку. Сцэнаграфію спектакля стварае таксама расійскі творца — тэатральны мастак Аляксей Парай-Кошыц. Увасабляць Дона Жуана на сцэне будзе Павел Харланчук.
Марыя Серафімава.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.