Вы тут

У гос­ці да ад­на­ро­гаў


аль­бо Ка­лі ляль­кі гу­ля­юць з людзь­мі

...Бе­лы Трус спя­ша­ец­ца на да­па­мо­гу. Гэ­та наш доб­ры зна­ё­мы з «Пры­год Алі­сы ў кра­і­не цу­даў». Рэ­аль­ным яго зра­бі­ла мас­тач­ка Тац­ця­на Пуч­ко­ва. Ён ні­бы­та да­стае з кі­шэ­ні свай­го ак­са­міт­на­га кам­зо­ла ча­роў­ны га­дзін­нік і спы­няе час, каб яго су­сед­кі Ве­не­цыя і Ка­мі­ла па­спе­лі на баль...

2Ця­гам трох тыд­няў Му­зей су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва дэ­ман­струе тво­ры ма­ла­дых май­строў і вы­пуск­ні­коў «Май­стэр­ні аў­тар­скай ляль­кі». Тут вам і фан­тас­тыч­ныя іс­то­ты, і ча­раў­ні­кі, і феі, і ка­зач­ныя ге­роі... Яны за­ча­роў­ва­юць не толь­кі сва­ёй не­паў­тор­нас­цю, але і тым, што здо­ле­лі да­па­маг­чы сва­ім аў­та­рам вый­сці ў фі­нал кон­кур­су «Ча­роў­ная ляль­ка», а не­ка­то­рым — і пе­ра­маг­чы ў ім.

Сён­ня аў­тар­ская ляль­ка — гэ­та не прос­та ма­тэ­ры­яль­ны аб'­ект, аб'­ект ка­лек­цы­я­на­ван­ня. Усё час­цей аў­тар­ская ляль­ка з'яў­ля­ец­ца і мас­тац­кай каш­тоў­нас­цю: над воб­ра­зам руп­лі­ва пра­цуе пра­фе­сій­ны мас­так. Да­рэ­чы, упер­шы­ню аў­тар­ская ляль­ка дэ­ман­стра­ва­ла­ся ў 1881 го­дзе, ка­лі зна­ка­мі­ты мас­так Эд­гар Дэ­га вы­ста­віў сваю «Ма­лень­кую тан­цоў­шчы­цу» на 6-й вы­ста­ве ім­прэ­сі­я­ніс­таў у Па­ры­жы.

— Аў­тар­ская ляль­ка — гэ­та асаб­лі­вы кі­ру­нак су­час­на­га дэ­ка­ра­тыў­на-пра­клад­но­га мас­тац­тва, — ад­зна­чае Ка­мі­ла Януш­ке­віч, су­пра­цоў­нік Му­зея су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва. — Сён­ня мож­на з упэў­не­нас­цю ад­зна­чыць, што аў­тар­ская ляль­ка — уда­лы прык­лад спа­лу­чэн­ня не­каль­кіх ві­даў мас­тац­тва, і перш за ўсё скульп­ту­ры. Але ляль­ку нель­га ўя­віць без ад­па­вед­на­га кас­цю­ма, та­му мож­на га­ва­рыць і пра ды­зайн воп­рат­кі, абут­ку, ак­се­су­а­-
­раў.

На вы­ста­ве мож­на па­ба­чыць не прос­та 23 дас­ка­на­лыя, ці­ка­выя і ары­гі­наль­ныя тво­ры. І на­ват не ўва­саб­лен­не ха­рак­та­раў, воб­ра­заў, фан­та­зій. Пра­ект «Ча­роў­ная ляль­ка» мож­на па­раў­наць з свое­асаб­лі­вым ілюст­ра­ва­ным пад­руч­ні­кам па май­стэр­стве аў­тар­скай ляль­кі, дзе кож­ная з іх — асоб­ная гла­ва. Вя­до­ма, у кож­на­га гле­да­ча атры­ма­ец­ца свая кні­га.

5

У мя­не, на­прык­лад, на пер­шых ста­рон­ках раз­мяс­ці­ла­ся б гіс­то­рыя пра дзвюх вы­тан­ча­ных па­не­нак. Ад­на з іх за­вец­ца Ве­не­цы­яй (аў­тар Іры­на Ма­ца­ко­ва), а дру­гая — Ка­мі­лай (Але­на Буд­нец­кая). Яны жы­вуць, ска­жам, на ад­ной па­лі­цы ў ба­га­та­га ка­лек­цы­я­не­ра, што збі­рае ін­тэр'­ер­ных ля­лек. Знеш­не Ве­не­цыя і Ка­мі­ла па­доб­ныя: абедз­ве — у шы­коў­ных ак­са­міт­ных су­кен­ках глы­бо­кіх ко­ле­раў, абедз­ве зграб­на пры­ча­са­ныя па мо­дзе мі­ну­лых ста­год­дзяў. Уя­ві­це, быц­цам ляль­кі збі­ра­юц­ца на баль-мас­ка­рад — кож­ная з іх тры­мае мас­ку. Але неш­та зда­ры­ла­ся, і пры­га­жу­ні ры­зы­ку­юць спаз­ніц­ца. Ве­не­цыя — дзяў­чы­на ла­год­ная і ра­ман­тыч­ная — раз­ва­жае, шу­кае вый­сце. А Ка­мі­ла за сва­ёй знеш­няй дас­ка­на­лас­цю ха­вае па­гард­лі­васць, мо­жа, на­ват кап­рыз­ні­чае.

Дру­гую гла­ву кні­гі я пры­свя­ці­ла б по­бы­та­вым, але ж ча­роў­ным і пра­нік­нё­ным жа­но­чым воб­ра­зам. Тут га­лоў­ны­мі дзе­ю­чы­мі асо­ба­мі ста­лі б Па­да­рож­ні­ца (На­тал­ля Гам­ля­ко­ва) — мі­лая дзяў­чы­на з клят­час­тым ча­ма­да­нам, Ана­бэль — ама­тар­ка ка­пя­лю­шы­каў (Але­на Га­лі­ноў­ская), Да­ма­вуш­ка (На­тал­ля Чар­ну­шэ­віч) — ахоў­ні­ца хат­няй утуль­нас­ці ды Ба­бу­ля-фея (На­дзея Ска­рын­ка) з бла­кіт­ны­мі ка­рун­ка­вы­мі крыль­ца­мі, якая ха­вае ў ску­ра­ным ры­ды­кюль­чы­ку ча­роў­ныя вя­заль­ныя спі­цы.

Коль­кі ста­ро­нак я аба­вяз­ко­ва па­кі­ну­ла б на мі­фіч­ных і фан­тас­тыч­ных пер­са­на­жаў. Да­рэ­чы, ня­гле­дзя­чы на сваю дзі­вос­ную пры­ро­ду, усе яны — над­звы­чай рэа­ліс­тыч­ныя. Дзе ж сён­ня су­стрэць ста­ра­жыт­на­грэ­час­кую Ге­ка­ту (мас­тач­ка Вар­ва­ра Мядз­ве­дзе­ва), якая ўла­да­рыць над ме­ся­цо­вым свят­лом, нач­ны­мі пры­ві­да­мі і ча­раў­ніц­твам? А яна, не­пры­ступ­ная, як і на­ле­жыць ба­гі­ні, со­чыць за та­бой праз шкло сва­ім ха­лод­ным по­зір­кам. І ты ад­чу­ва­еш, што Ге­ка­та за­раз зва­рух­нец­ца, ажы­ве і неш­та та­ем­нае пра­мо­віць. Яна ж, тая ляль­ка Ге­ка­та, мо­жа ру­хац­ца: яна на шар­ні­рах... І дзе па­зна­ё­міц­ца з за­ступ­ні­кам пту­шак Кар­чы­ка­ло­ем (Але­на Буд­нец­кая) — ге­ро­ем асе­цін­скай мі­фа­ло­гіі? Дзе яшчэ су­стрэць вы­дат­на­га ге­роя, Утай­ма­валь­ні­ка слоў, які ся­дзіць на ста­ра­даў­ніх кні­гах у ску­ра­ных вок­лад­ках і ўваж­лі­ва со­чыць за на­пі­са­ны­мі ад ру­кі сло­ва­мі не­вя­до­мых моў? Не­здар­ма гэ­ты твор Ма­ры­ны Бя­ля­ні­най пе­ра­мог­ у на­мі­на­цыі «Са­мы ча­роў­ны строй». Дзе па­ба­чыць кас­міч­ных ад­на­ро­гаў у ся­рэб­ра­ных ды бла­кіт­ных воп­рат­ках? Ад­на іс­то­та ля­жыць на сі­ніх хва­лях і со­чыць за ці­хай плын­ню шаў­ко­вай ра­кі. Дру­гая згу­бі­ла сон: ёй за­мі­нае ша­па­цен­не зо­рак. Ме­на­ві­та яна пры­зна­на «Са­май ча­роў­най ляль­кай», а мас­тач­ка Ган­на Ча­пур­ная-Алей­нік ад­зна­ча­на га­лоў­ным пры­зам у кон­кур­се.

Яшчэ не­каль­кі ста­ро­нак я пры­свя­ці­ла б тром ляль­кам, якіх зра­бі­ла Ла­ры­са Ма­цю­шэн­ка­ва. Усе яны здзіў­ля­юць сва­ёй дзі­ця­чай і кра­наль­най пры­га­жос­цю. Яны быц­цам звяр­та­юц­ца да чыс­та­га і ўспры­маль­на­га па­чат­ку кож­на­га да­рос­ла­га. Па­мя­та­е­це, як у дзя­цін­стве баць­кі ўпры­гож­ва­лі на Но­вы год ёл­ку роз­на­ка­ля­ро­вы­мі ша­ра­мі, зі­хот­кі­мі агень­чы­ка­мі і са­лод­кі­мі цу­кер­ка­мі ў бліс­ку­чых аб­горт­ках? І хто не жа­даў уно­чы ці­хень­ка па­ды­сці да зя­лё­най пры­га­жу­ні і не з'ес­ці тыя цу­кер­кі! Дык вось ад­на з ля­лек май­стра — як­раз пра тое та­ем­нае жа­дан­не.

Але га­лоў­най гла­вою май­го то­мі­ка пра па­да­рож­жа ў кра­і­ну ча­роў­ных ля­лек ста­ла б част­ка пра ля­лек з фі­ла­соф­скі­мі гіс­то­ры­я­мі. Тут я рас­па­вя­ла б пра Ру­сал­ку, у якой усё ёсць (Да­р'я Мах­су­ма­ва). Яна ся­дзіць на вя­ліз­най скры­ні з зо­ла­там і су­муе. Яе пры­га­жосць зні­кае, ру­сал­ка пла­ча — яе ру­кі пе­ра­тва­ра­юц­ца ў каш­тоў­ны ме­тал, а це­ла па­кры­ва­ец­ца вост­ры­мі ме­та­ліч­ны­мі шы­па­мі. Ды вый­сця ня­ма — гэ­та пла­та, раз­лік за тое, што ў яе ўсё бы­ло.

Тут да мес­ца бы­ла б і лё­са­вы­зна­чаль­ная гіс­то­рыя Не­пе­ра­мож­на­га (аў­тар Тац­ця­на Зе­лян­цо­ва). І ня­хай гэ­та звы­чай­ны клоўн з чыр­во­ным гу­ма­вым но­сам. Але ён не­пе­ра­мож­ны. Ён шчас­лі­вы, ён усмі­ха­ец­ца. Ён ка­жа ўсім сва­ім вы­гля­дам, што ў жыц­ці нас ра­ту­юць два па­чуц­ці — лю­боў і гу­мар. Ка­лі ў вас ёсць ад­но з іх — вы шчас­лі­выя. Ка­лі ж вы ма­е­це абод­ва — вы не­пе­ра­мож­ныя.

Дык хто ска­заў, што да­рос­лыя ў ляль­кі не гу­ля­юць? На маю дум­ку, на­ват пра­цэс ства­рэн­ня ляль­кі — гэ­та так­са­ма свое­асаб­лі­вая гуль­ня. На па­чат­ку та­ко­га дзей­ства аў­тар гу­ляе з ідэ­я­мі, па­чуц­ця­мі, дум­ка­мі і воб­ра­за­мі. За­тым, пад­час пра­цы, — з ма­тэ­ры­я­ла­мі і дэ­та­ля­мі. У пэў­ны мо­мант воб­раз не­ча­ка­на пе­ра­тва­ра­ец­ца ў быц­цам бы жы­вую сут­насць, якая мае на­ват свой ха­рак­тар. І гэ­тая сут­насць па­чы­нае гу­ляць з аў­та­рам — дык­туе мас­та­ку сваё кан­чат­ко­вае аб­ліч­ча. І вось ляль­ка на­ра­дзі­ла­ся. Яна ста­іць у віт­ры­не і па­гля­дае праз шкло на на­вед­валь­ні­каў. А яны раз­гля­да­юць яе по­стаць, гу­ля­юць з ёй у сва­ім уяў­лен­ні. Та­кім чы­нам, аў­тар­ская ляль­ка быц­цам бы са­праў­ды здоль­на па­шы­раць ме­жы рэ­аль­нас­ці, са­ма ства­раць кан­тэкст, у якім ёй утуль­на жыць. Ці, мо­жа, усё ж ляль­ка гу­ляе з на­мі, пра­па­ну­ю­чы ся­бе чы­таць і раз­гад­ваць?..

Але­на ЦІ­ШЭЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.