Вы тут

Рэ­аль­ная па­гро­за


Ро­лі­кі пра шко­ду нар­ко­ты­каў бу­дуць па­каз­ваць у кі­на­тэ­ат­рах пе­рад се­ан­сам?

«Мінск. Стан­цыя мет­ро «Ня­мі­га». Хло­пец ка­ля ка­сы вя­дзе ся­бе вель­мі абу­раль­на. Ві­даць, гэ­та за­баў­ляе яго сяб­роў. Яшчэ се­кун­да — і сяб­рам бу­дзе не да сме­ху...», — гэ­та за­кад­ра­вы тэкст сю­жэ­та пра спайс, зроб­ле­на­га спе­цы­я­ліс­та­мі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў. А на эк­ра­не ў гэ­ты час мож­на ўба­чыць ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, які бе­гае і кры­чыць, як ней­кі звер. Хві­лі­на — і ён ужо пе­ра­скок­вае це­раз за­га­род­ку і па­дае на плат­фор­му... Сю­жэт, які яск­ра­ва па­каз­вае ўз­дзе­ян­не на ча­ла­ве­ка мод­на­га «мік­су», уба­чы­лі ўчо­ра чле­ны Між­ве­да­мас­на­га са­ве­та па па­пя­рэ­джан­ні і пра­фі­лак­ты­цы п'ян­ства, ал­ка­га­ліз­му, нар­ка­ма­ніі і спа­жы­ван­ня ты­ту­ню пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Бе­ла­ру­сі пад стар­шын­ствам на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­то­ля То­зі­ка.

Пер­шая спро­ба мо­жа ака­зац­ца апош­няй

Па­ся­джэн­не бы­ло па­за­чар­го­вым і склі­ка­на па іні­цы­я­ты­ве кі­раў­ні­ка са­ве­та і МУС. Эк­стран­насць бы­ла вы­клі­ка­на аб­васт­рэн­нем у кра­і­не сі­ту­а­цыі са спа­жы­ван­нем ку­рыль­ных су­ме­сяў, якія змя­шча­юць сін­тэ­тыч­ныя ка­на­бі­но­і­ды. «Мік­сы» рэ­кла­му­юц­ца як ле­галь­ны пра­дукт, які ні­бы­та не змя­шчае нар­ка­тыч­ных і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, што не ад­па­вя­дае рэ­ча­іс­нас­ці. Тым не менш «спай­сы» ста­но­вяц­ца па­пу­ляр­ны­мі ў мо­ла­дзе­вым ася­род­ку. Про­даж вя­дзец­ца як праз ін­тэр­нэт, так і на тэ­ры­то­рыі ўста­ноў аду­ка­цыі, у ін­тэр­на­тах.

«Роз­ныя «спай­сы» і ін­шыя но­выя ві­ды нар­ко­ты­каў — гэ­та рэ­аль­ная па­гро­за для дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі кра­і­ны і ма­раль­ных асноў гра­мад­ства, — за­явіў ві­цэ-прэм'­ер. — Толь­кі за два з па­ло­вай ме­ся­цы бя­гу­ча­га го­да з жыц­ця сыш­ло сем ча­ла­век, а коль­кі ска­ле­ча­на лё­саў...». Ана­толь То­зік лі­чыць, што трэ­ба па­ўстаць су­праць гэ­тай бя­ды ўсім ра­зам, каб баць­кі ўсвя­до­мі­лі гэ­тую не­бяс­пе­ку: «Ча­сам мож­на ад баць­коў па­чуць, што ні­чо­га страш­на­га, што яны ў дзя­цін­стве, ка­лі бы­лі пад­лет­ка­мі, спра­ба­ва­лі па­ліць і ню­хаць. Але гэ­та бы­лі зу­сім ін­шыя рэ­чы­вы. Сён­ня ж пер­шая спро­ба мо­жа ака­зац­ца апош­няй».

Ба­раць­ба лю­бы­мі срод­ка­мі

За апош­ні год вы­пад­кі рэ­гіст­ра­цыі спа­жыў­цоў ку­рыль­ных су­ме­сяў вы­рас­лі з 8% да 65%. Да 70% вы­рас­ла до­ля «спай­саў» у агуль­най ма­се кан­фіс­ка­ва­ных. «Апош­ні па­каз­чык свед­чыць аб тым, што пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны дзей­ні­ча­юць эфек­тыў­на», — лі­чыць Мі­ка­лай Кар­пян­коў, на­чаль­нік упраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі кры­мі­наль­най мі­лі­цыі МУС. Ад­нак, з ін­ша­га бо­ку, — гэ­та па­каз­чык па­пу­ляр­нас­ці атрут­на­га «ку­ры­ва». Та­му Ана­толь То­зік за­клі­кае не рас­слаб­ляц­ца, ня­гле­дзя­чы на пэў­ныя пос­пе­хі. Ён, да­рэ­чы, упэў­не­ны, што ўсе спо­са­бы і срод­кі, на­кі­ра­ва­ныя на ба­раць­бу з нар­ка­тыч­най па­гро­зай, мо­гуць быць пры­маль­ны­мі. «Трэ­ба знач­на ўзмац­ніць ад­каз­насць для тых зла­чын­цаў, якія ўво­зяць і рас­паў­сюдж­ва­юць гэ­тую бя­ду ў на­шай кра­і­не. Ду­маю, што тут не мо­жа быць пе­ра­гі­баў», — пад­крэс­ліў ві­цэ-прэм'­ер.

Трэ­ба зма­гац­ца і з «на­сва­ем»

На­мес­нік стар­шы­ні Вяр­хоў­на­га су­да Бе­ла­ру­сі, стар­шы­ня су­до­вай ка­ле­гіі па кры­мі­наль­ных спра­вах Ва­ле­рый Ка­лін­ко­віч за­явіў: «Сён­ня іс­нуе шэ­раг так зва­ных ле­галь­ных ку­рыль­ных су­ме­сяў, ёсць яшчэ «на­свай», з якім мы па­куль ні­чо­га зра­біць не мо­жам. Мо­жа быць, вар­та пра­пра­ца­ваць пы­тан­не аб поў­най за­ба­ро­не аба­ра­чэн­ня гэ­тых рэ­чы­ваў на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны». Ён ад­зна­чыў, што час­ця­ком у су­до­вай прак­ты­цы вы­ра­шэн­не пы­тан­ня зво­дзіц­ца да та­го, што вы­свят­ля­ец­ца, ці за­ба­ро­не­на ўжо кан­крэт­ная ку­рыль­ная су­месь. «Мне зда­ец­ца, ка­лі за­кры­ваць вось гэ­ты сег­мент ме­ра­мі ад­каз­нас­ці, то на­ват за аба­ра­чэн­не та­кіх су­ме­сяў, якія быц­цам не змя­шча­юць нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў, па­він­на быць уста­ноў­ле­на вель­мі сур'­ёз­ная, пры­нам­сі, ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць», — ад­зна­чыў на­мес­нік стар­шы­ні Вяр­хоў­на­га Су­да. Акра­мя та­го, ён ска­заў, што ў кры­мі­наль­нае за­ка­на­даў­ства мож­на ўнес­ці ад­каз­насць за збыт нар­ко­ты­ку за­ве­да­ма не­паў­на­лет­ня­му, за вы­раб нар­ко­ты­ку ў ла­ба­ра­то­рыі.

Мо­ла­дзі да­па­мо­жа толь­кі мо­ладзь?

У пра­цы па пра­фі­лак­ты­цы нар­ка­ма­ніі трэ­ба ак­тыў­на за­дзей­ні­чаць са­цы­яль­ныя сет­кі. З та­кой пра­па­но­вай вы­сту­піў пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра куль­ту­ры Ула­дзі­мір Ка­ра­чэў­скі: «Нам трэ­ба звяр­нуць ува­гу на сац­сет­кі і фо­ру­мы. Нам па­він­на да­па­маг­чы ак­тыў­ная і адэ­кват­ная мо­ладзь, каб ін­фар­ма­ваць сва­іх жа ад­на­год­каў. Гэ­та не­фар­маль­ная пра­ца. Бо мы мо­жам коль­кі за­ўгод­на да­ку­мен­ты скла­даць, але ка­лі не пой­дзе сіг­нал ад ад­на­год­каў, ду­маю, мы не спра­вім­ся».

Пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі Дзміт­рый Пі­не­віч за­явіў, што ро­лі­кі пра шко­ду нар­ко­ты­каў мож­на бы­ло б па­каз­ваць пе­рад се­ан­са­мі ў кі­на­тэ­ат­рах: «Фільм мо­жа су­пра­ва­джац­ца та­кім ро­лі­кам. Кі­на­тэ­ат­ры ця­пер за­поў­не­ныя». Гэ­та, на дум­ку, удзель­ні­каў па­ся­джэн­ня, бы­ло б ад­ным з са­мых эфек­тыў­ных і ма­са­вых за­ха­даў, на­ват у па­раў­на­нні з са­цы­яль­най рэ­кла­май па тэ­ле­ба­чан­ні.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».