Вы тут

Но­выя «Да­жын­кі» — но­выя па­ды­хо­ды


Гу­бер­на­тар Мін­скай воб­лас­ці Ся­мён Ша­пі­ра пра­вёў вы­яз­ную прэс-кан­фе­рэн­цыю для жур­на­ліс­таў рэс­пуб­лі­кан­скіх і рэ­гі­я­наль­ных СМІ ў Дзяр­жын­скім ра­ё­не.

Жур­на­ліс­ты па­ці­ка­ві­лі­ся, ці бу­дуць сё­ле­та пра­ве­дзе­ны аб­лас­ныя «Да­жын­кі». Ле­тась яны пла­на­ва­лі­ся ва Уз­дзе, але з-за та­го, што не па­спе­лі за­вяр­шыць бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты, у пры­ват­нас­ці, уз­вя­дзен­не До­ма куль­ту­ры, бы­лі ад­ме­не­ны.

Сё­ле­та, як ад­зна­чыў гу­бер­на­тар, не­аб­ход­на змя­ніць па­ды­хо­ды да пра­вя­дзен­ня свя­та пра­цаў­ні­коў ся­ла. Звы­чай­на яно пра­во­дзі­ла­ся па вы­ні­ках ра­бо­ты рас­лі­на­вод­ства. Сё­ле­та «Да­жын­кі» прой­дуць паз­ней, ка­лі бу­дуць вя­до­мы ў тым лі­ку вы­ні­кі ра­бо­ты жы­вё­ла­га­доў­лі. Аб­лас­ныя «Да­жын­кі» бу­дуць пра­во­дзіц­ца ў ра­ён­ных цэнт­рах, а ра­ён­ныя — у аг­ра­га­рад­ках.

Уво­гу­ле, гу­бер­на­тар ад­ка­заў больш чым на 20 пы­тан­няў, у тым лі­ку аб пад­рых­тоў­цы да Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства ў За­слаўі, аб перс­пек­ты­вах эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Мін­шчы­ны, аб но­вых па­ды­хо­дах па пад­трым­цы са­цы­яль­най сфе­ры. Ця­пер, па­вод­ле яго слоў, кож­ная ўста­но­ва аду­ка­цыі, ахо­вы зда­роўя, куль­ту­ры мо­жа вы­ка­рыс­тоў­ваць бюд­жэт­ныя срод­кі на ра­монт, ка­лі здзейс­ніць яго гас­па­дар­чым спо­са­бам.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.