Дзевяцігадовая Ксенія Жукава з пасёлка Стрыгава Кобрынскага раёна вярнулася дадому. Яе шукалі цэлы тыдзень па ўсёй Беларусі і Расіі. Аказалася, што падазраваная ў выкраданні дзіцяці Ірына Корпан вывезла дзяўчынку на тэрыторыю Расіі, аднак пасля грамадскага рэзанансу вырашыла вярнуць яе дамоў.
Выкрадальніца папросту даставіла дзяўчынку з Расіі ў Оршу і пасадзіла ў электрычку, пасля чаго знікла. Дзіця самастойна зрабіла перасадку на яшчэ адзін цягнік у Мінску і ўчора раніцай самастойна вярнулася дадому. Па дарозе дадому некалькі незнаёмых людзей дапамаглі дзяўчынцы набыць квіткі да дома і купілі ёй цёплую вопратку.
Нагадаем, 15 сакавіка Ксенія Жукава накіравалася ў бібліятэку. Менавіта тады яна сустрэла Ірыну Корпан — далёкую сваячку сям'і. Жанчына ўзяла дзіця з сабой і спачатку адправілася ў адзін з сельскіх дамоў, каб сустрэцца са знаёмымі. Пазней стала вядома: у той візіт дзяўчынка звярталася да аднаго з мужчын у хаце і са слязьмі ўпрошвала, каб яе вярнулі дадому. Але дарослыя не надалі гэтаму значэння.
Кар. «Звязды».
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.