Вы тут

Ро­ля тых, ка­го мы вы­бі­ра­ем


На­пя­рэ­дад­ні вы­ба­раў дэ­пу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў «Звяз­да» па­спра­ба­ва­ла вы­свет­ліць, якое мес­ца народныя абраннікі зай­ма­юць у жыц­ці звы­чай­ных лю­дзей.

Тац­ця­на КА­НАН­ЧУК, на­мес­ні­ца стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях эка­ло­гіі, пры­ро­да­ка­ры­стан­ня і чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы:

— Мая акру­га — гэ­та Слаў­га­рад­скі, Крас­на­поль­скі, Кас­цю­ко­віц­кі і Бы­хаў­скі ра­ё­ны. Кож­ны ме­сяц вы­яз­джаю ту­ды і су­стра­ка­ю­ся з ка­лек­ты­ва­мі, пра­вод­жу пры­ёмы гра­ма­дзян на тэ­ры­то­рыі сель­скіх Са­ве­таў. З дэ­пу­та­та­мі мяс­цо­вых Са­ве­таў не прос­та пад­трым­лі­ваю кан­так­ты, я з імі су­пра­цоў­ні­чаю. Усе свае пры­ёмы пра­вод­жу са стар­шы­ня­мі ра­ён­ных і сель­скіх Са­ве­таў дэ­пу­та­таў. Ба­чу, як гэ­тыя лю­дзі ад­да­на пра­цу­юць, шчы­ра ста­ра­юц­ца да­па­маг­чы сва­ім вы­бар­шчы­кам.

Сель­скія са­ве­ты за­пра­ша­юць вы­бар­шчы­каў на сход, і там мы су­мес­на вы­ра­ша­ем праб­ле­мы, якія ўзні­ка­юць на мес­цах. Лю­дзі ўзні­ма­юць пы­тан­ні, якія іх хва­лю­юць най­больш: аб ап­ты­мі­за­цыі школ, дзі­ця­чых сад­коў, паш­то­вых ад­дзя­лен­няў, аб доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні да­рог, мо­гі­лак і ін­шае. Ня­даў­на да нас звяр­ну­лі­ся з ка­лек­тыў­ным пісь­мом, пра­сі­лі да­па­маг­чы з га­зі­фі­ка­цы­яй жы­ло­га до­ма ў Кас­цю­ко­ві­чах. Нам гэ­та ўда­ло­ся.

Без­умоў­на, мы ста­ра­ем­ся ўсім да­па­маг­чы, але ка­лі гэ­та не атрым­лі­ва­ец­ца ад­ра­зу, то бя­ром сі­ту­а­цыю пад кант­роль. Бы­вае, што яна па­тра­буе больш дас­ка­на­ла­га вы­ву­чэн­ня на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні, та­ды над пы­тан­нем пра­цую ўжо тут, у Мін­ску.

Мі­хал ПІ­РА­ГОЎ, ста­рэй­шы­на вё­сак Маш­ні­ца, Гор­кі і Сяд­ло­ва Ра­сон­ска­га ра­ё­на:

— У вёс­цы Маш­ні­ца 25 да­моў, і не­каль­кі га­доў не бы­ло ні­я­кай транс­парт­най су­вя­зі з рай­цэнт­рам. На­ват да на­ша­га сель­са­ве­та аў­то­бу­сы не да­хо­дзі­лі, а да яго — два­нац­цаць кі­ла­мет­раў. Да­бі­ра­лі­ся ў го­рад, хто як мог. Мы рас­ка­за­лі пра на­шу сі­ту­а­цыю на се­сіі ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў, дзе пры­сут­ні­ча­ла дэ­пу­тат Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та. Яна па­ра­і­ла звяр­нуц­ца да яе з ка­лек­тыў­ным пісь­мом, і праз два тыд­ні на­ша пы­тан­не бы­ло вы­ра­ша­на. Ця­пер у Маш­ні­цу за­яз­джае аў­то­бус два ра­зы на ты­дзень. На­шы па­жы­лыя лю­дзі мо­гуць без праб­лем да­брац­ца да па­лі­клі­ні­кі, а ка­лі трэ­ба, вы­ехаць і ў Ра­со­ны, і ў По­лацк. Мы вель­мі ўдзяч­ны дэ­пу­тат­цы, ве­да­ем, што яна зноў ба­ла­ту­ец­ца, і аба­вяз­ко­ва бу­дзем га­ла­са­ваць за яе.

Аляк­сандр КАР­ЛАЎ, жы­хар вёс­кі Каль­чы­цы Слуц­ка­га ра­ё­на:

— У на­шай вёс­цы ёсць вя­лі­кая праб­ле­ма — ад­сут­насць нар­маль­най да­ро­гі. На­пры­кан­цы зі­мы я звяр­нуў­ся да стар­шы­ні Пер­ша­май­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў, да яко­га ад­но­сяц­ца Каль­чы­цы. Маў­ляў, да­па­ма­жы­це, у нас ня­ма да­ро­гі да вёс­кі. Стар­шы­ня са­праў­ды да­па­мог: хут­ка пры­еха­лі ма­шы­ны ДРБУ—125, ад­на здзер­ла грунт, дру­гая на­сы­па­ла пя­сок. Ха­дзіць па гэ­тым пяс­ку не­маг­чы­ма, но­гі вяз­нуць, асаб­лі­ва цяж­ка  ста­рым лю­дзям. А пас­ля та­го, як пра­ехаў­ся гру­за­вік і па­кі­нуў вя­ліз­ную ка­ляю, там і аў­та­ма­бі­лю скла­да­на пра­ехаць. Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та не за­стаў­ся абы­яка­вым, ука­заў да­рож­ным бу­даў­ні­кам на іх не­да­пра­цоў­ку, але яны слу­хаць яго не ста­лі, з'е­ха­лі.

Ха­це­ла­ся б, каб паў­на­моц­твы мяс­цо­вых Са­ве­таў бы­лі боль­шы­мі і да­зва­ля­лі вы­ра­шаць усе праб­ле­мы жы­ха­роў тэ­ры­то­рыі...

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».