Вы тут

Ап­ты­мі­за­цыя ўз­бро­е­ных Сіл вы­кон­ва­ец­ца ў поў­ным аб'­ёме


Эка­на­міч­ны эфект ад ап­ты­мі­за­цыі Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі за тры га­ды склаў амаль $42 млн. Аб гэ­тым Прэ­зі­дэн­ту Аляк­санд­ру Лу­ка­шэн­ку да­ла­жыў мі­ністр аба­ро­ны Юрый Жа­до­бін, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што абя­цаў раз­гле­дзець не­ка­то­рыя пы­тан­ні функ­цы­я­на­ван­ня Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі. «Я пра­сіў, каб бы­лі пад­рых­та­ва­ны пра­па­но­вы па ўдас­ка­на­лен­ні ўзбра­ен­няў, ва­ен­най тэх­ні­кі, яе ма­дэр­ні­за­цыі перш за ўсё на бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­ствах, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Мы да­маў­ля­лі­ся, што ў блі­жэй­шы час вы­зна­чым­ся па сіс­тэ­мах про­ці­па­вет­ра­най аба­ро­ны, ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл, коль­кі нам па­трэб­на і якіх са­ма­лё­таў, вер­та­лё­таў і гэ­так да­лей».

«Пры гэ­тым я пра­сіў вас зы­хо­дзіць з та­го, што штуч­на мы ні­чо­га не па­він­ны зні­шчаць (вы ба­чы­це, што не ўсё так прос­та ва­кол нас), і не за­бы­ваць аб тым, што той, хто не хо­ча кар­міць сва­іх сал­дат, бу­дзе кар­міць чу­жых. Гэ­та не на­мі з ва­мі пры­ду­ма­на, і мы з ва­мі перш за ўсё ад­каз­ва­ем за стан на­шых Уз­бро­е­ных Сіл, іх коль­касць, пад­рых­тоў­ку», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што гэ­тыя пы­тан­ні бы­лі раз­гле­джа­ны ў Мі­ніс­тэр­стве аба­ро­ны, і за­па­тра­ба­ваў да­ла­жыць аб вы­ні­ках. Ён так­са­ма да­даў, што ў вы­пад­ку не­аб­ход­нас­ці га­то­вы аб­мер­ка­ваць больш шы­ро­кае ко­ла пы­тан­няў на па­ся­джэн­ні Са­ве­та бяс­пе­кі.

Мі­ністр аба­ро­ны Юрый Жа­до­бін ад­зна­чыў, што пры вы­пра­цоў­цы асноў­ных на­прам­каў да­лей­ша­га раз­віц­ця Уз­бро­е­ных Сіл ста­ві­ла­ся мэ­та за­ха­ваць ба­я­вы па­тэн­цы­ял бе­ла­рус­кай ар­міі і зні­зіць на­груз­ку на рэс­пуб­лі­кан­скі бюд­жэт. Па­вод­ле слоў мі­ніст­ра, адоб­ра­ная Прэ­зі­дэн­там за­ду­ма па ап­ты­мі­за­цыі Уз­бро­е­ных Сіл вы­кон­ва­ец­ца ў поў­ным аб'­ёме. Эка­на­міч­ны эфект за тры га­ды яе рэа­лі­за­цыі склаў амаль $42 млн. Гэ­та ад­бы­ло­ся перш за ўсё за кошт ска­ра­чэн­ня шэ­ра­гу па­сад, выслабанення за гэ­ты час 14 ва­ен­ных га­рад­коў і пе­ра­да­чы іх мяс­цо­вым ор­га­нам ула­ды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».