Вы тут

Сфе­ра стра­ха­вых па­слуг па­тра­буе ўзмоц­не­на­га кант­ро­лю


Та­кую за­да­чу Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ста­віў на на­ра­дзе па пы­тан­нях удас­ка­на­лен­ня стра­ха­вой дзей­нас­ці ў Бе­ла­ру­сі.

Як ін­фар­му­юць кант­ра­лю­ю­чыя і пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны, сфе­ра стра­ха­ван­ня пад­верг­ну­та ры­зы­цы сур'­ёз­ных зло­ўжы­ван­няў, ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. «Як мне дак­лад­ва­юць, у Бе­ла­ру­сі з'я­ві­лі­ся дзял­кі, якія зай­ма­юц­ца рас­паў­сюдж­ван­нем ся­род бе­ла­ру­саў стра­ха­вых по­лі­саў за­меж­ных ар­га­ні­за­цый і вы­ва­дам ва­лю­ты з кра­і­ны. Гэ­та па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства! Але гэ­тыя са­мыя дзял­кі ўжо які год па­збя­га­юць ад­каз­нас­ці! У чым спра­ва?» — звяр­нуў­ся кі­раў­нік дзяр­жа­вы да пры­сут­ных на на­ра­дзе.

«Пад­крэс­лі­ваю, кант­роль за фі­нан­са­вы­мі па­то­ка­мі па­ві­нен быць па­ста­ян­ны. Нель­га да­пус­каць уцеч­кі ва­лю­ты з кра­і­ны! Як і нель­га да­зва­ляць пэў­ным дзял­кам рас­клад­ваць па кі­шэ­нях гро­шы, якія ім прак­тыч­на не на­ле­жаць і не па­він­ны на­ле­жаць», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

У якас­ці пры­кла­ду зло­ўжы­ван­няў у стра­ха­вой сфе­ры Прэ­зі­дэнт пры­вёў на­шу­ме­лы ў мі­ну­лым го­дзе вы­па­дак з Бе­ла­рус­кім на­род­ным стра­ха­вым пен­сій­ным фон­дам. «Пры­ват­ная стра­ха­вая кам­па­нія за кошт срод­каў па­спя­хо­вых дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў за­бяс­печ­ва­ла звыш­пры­бы­так у міль­яр­ды руб­лёў для сва­іх ак­цы­я­не­раў! Вя­до­ма, пас­ля май­го ўмя­шан­ня там на­вя­лі па­ра­дак. Але гэ­та ста­ла пад­ста­вай для больш кры­тыч­на­га по­гля­ду на стра­ха­вы на­гляд. Та­му бы­лі да­дзе­ны ад­па­вед­ныя да­ру­чэн­ні ўра­ду, Ка­мі­тэ­ту дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю, Мін­фі­ну», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

У су­вя­зі з гэ­тым пад­рых­та­ва­ны пра­ект ука­за, на­кі­ра­ва­ны на комп­лекс­нае ўдас­ка­на­лен­не пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня стра­ха­вой дзей­нас­ці, які Прэ­зі­дэнт вы­нес на аб­мер­ка­ван­не на на­ра­дзе. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ча­кае аб'­ек­тыў­най ацэн­кі рэ­аль­на­га ста­ну спраў у стра­ха­вой га­лі­не: якія там ёсць праб­ле­мы, што не­аб­ход­на зра­біць для па­вы­шэн­ня кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці стра­ха­вых ар­га­ні­за­цый, на­рошч­ван­ня аб'­ёмаў стра­ха­вых па­ступ­лен­няў і ўклю­чэн­ня фі­нан­са­вых па­то­каў у эка­но­мі­ку.

«Нель­га за­бы­ваць, што сфе­ра стра­ха­ван­ня з'яў­ля­ец­ца ад­ным са стра­тэ­гіч­ных сек­та­раў эка­но­мі­кі. Яна пры­зна­ча­на не толь­кі слу­жыць га­ран­ты­яй аба­ро­ны ма­ё­мас­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян і прад­пры­ем­стваў, але і за­бяс­печ­ваць пры­ток у на­род­ную гас­па­дар­ку даў­га­час­ных фі­нан­са­вых рэ­сур­саў, так зва­ных доў­гіх гро­шай», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Па­вод­ле яго слоў, гэ­та сфе­ра па­він­на пра­ца­ваць дак­лад­на, без збо­яў, фар­мі­ру­ю­чы не­аб­ход­ныя стра­ха­выя рэ­зер­вы і ра­цы­я­наль­на на­кі­роў­ва­ю­чы фі­нан­са­выя па­то­кі ў ін­та­рэ­сах дзяр­жа­вы і гра­ма­дзян.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што для раз­віц­ця стра­ха­вой сіс­тэ­мы зроб­ле­на ня­ма­ла, наш на­цы­я­наль­ны стра­ха­вы ры­нак ад­стае ад еў­ра­пей­скіх кра­ін, а так­са­ма ад на­шых парт­нё­раў па Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры. У Еў­ро­пе ўзро­вень удзе­лу стра­ха­ван­ня ў эка­но­мі­цы ў тры ра­зы вы­шэй­шы, чым у нас. Па су­ме ўзно­саў на ду­шу на­сель­ніц­тва мы іс­тот­на ад­ста­ём. На­прык­лад, ка­лі ў нас яна скла­дае $80, то ў Ра­сіі — амаль $200, пры­вёў ліч­бы Прэ­зі­дэнт.

«Тут вы­сно­ва ві­да­воч­ная: па­тэн­цы­ял стра­ха­вой дзей­нас­ці ў на­шай кра­і­не яшчэ да­лё­ка не рэа­лі­за­ва­ны. Па­трэб­ны сур'­ёз­ныя ме­ры, сты­му­лю­ю­чыя яе больш ды­на­міч­нае раз­віц­цё», — лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. На яго дум­ку, на­спе­ла не­аб­ход­насць вы­вес­ці гэ­ту най­важ­ней­шую сфе­ру фі­нан­са­вых па­слуг на больш вы­со­кую сту­пень раз­віц­ця.

Па­вод­ле па­ве­дам­лен­няў Бел­ТА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.