Вы тут

Слоў­нік агуль­на­га ка­ры­стан­ня


Ад Ада­мо­ві­ча да Яра­шу­ка. Дзе­ся­ці­клас­ні­ца са Смар­го­ні ра­зам з на­стаў­ні­цай скла­ла тлу­ма­чаль­ны слоў­нік проз­ві­шчаў вуч­няў род­най шко­лы.

А ўсё ад­бы­ло­ся на­ступ­ным чы­нам. Яшчэ тры га­ды та­му Ма­ры­на Ца­рык, на­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры ся­рэд­няй шко­лы №2 Смар­го­ні, на ўро­ку не­як за­пы­та­ла­ся ў вуч­няў, ці ве­да­юць яны па­хо­джан­не сва­іх проз­ві­шчаў. На жаль, ста­ноў­ча ад­ка­заць на яе пы­тан­не амаль ні­хто не змог.

— Ме­на­ві­та та­му мы і вы­ра­шы­лі за­няц­ца гэ­тай тэ­май, каб да­знац­ца ад­куль пай­шлі на­шы проз­ві­шчы, — уз­гад­вае Ма­ры­на Ца­рык. — Дзе­ці за­га­рэ­лі­ся ідэ­яй ад­ра­зу і пра­ца­ва­лі вель­мі плён­на. На­па­чат­ку да­сле­да­ван­нем зай­ма­лі­ся не­каль­кі ву­ча­ніц, але аба­ра­няць, прад­стаў­ляць яго на кан­фе­рэн­цыі мог толь­кі адзін ча­ла­век. Ім і ста­ла Да­р'я Ізо­та­ва. Скла­лі спіс проз­ві­шчаў і па­ча­лі шу­каць іх вы­то­кі. З 332 проз­ві­шчаў на­ву­чэн­цаў мы рас­тлу­ма­чы­лі 289.

Між ін­шым, са сва­ім на­ву­ко­вым да­сле­да­ван­нем Да­р'я Ізо­та­ва і Ма­ры­на Ца­рык паў­дзель­ні­ча­лі ў не­каль­кіх кон­кур­сах і ў вы­ні­ку за­ня­лі дру­гое мес­ца на аб­лас­ной на­ву­ко­вай кан­фе­рэн­цыі ся­род школь­ні­каў.

— Ці­ка­ва, а які­мі кры­ні­ца­мі вы ка­рыс­та­лі­ся пры пад­рых­тоў­цы? — пы­та­ю­ся ў Ма­ры­ны Ца­рык.

— Тлу­ма­чаль­ны­мі слоў­ні­ка­мі, спе­цы­я­лі­за­ва­ны­мі ін­тэр­нэт-сай­та­мі. Ка­лі мы скла­лі слоў­нік, мно­гія вуч­ні чы­та­лі яго і ад­кры­ва­лі шмат но­ва­га для ся­бе. Якія ў нас са­мыя гуч­ныя проз­ві­шчы? На­прык­лад, Воўк ці Ко­зел. Апош­ня­му ас­но­вай па­слу­жы­ла імя Ка­зёл. Да ўво­дзін на Ру­сі хрыс­ці­ян­ства дзі­ця на­зы­ва­лі імем, якое ўяў­ля­ла са­бой наз­вы жы­вёл ці рас­лін, і гэ­та тра­ды­цыя бы­ла рас­паў­сю­джа­на. Гэ­та ад­па­вя­да­ла языч­ніц­кім уяў­лен­ням ча­ла­ве­ка аб све­це. Ста­ра­жыт­ны ча­ла­век, які жыў па за­ко­нах пры­ро­ды, сам уяў­ляў ся­бе част­кай пры­ро­ды. Спрад­ве­ку ка­зёл у пад­ан­ні сла­вян ува­саб­ляў муж­насць, ба­гац­це жыц­цё­вай сі­лы, ства­раль­най энер­гіі. Па­коль­кі гэ­тая жы­вё­ла жы­ве на вы­шы­нях, то яна так­са­ма ўва­саб­ляе са­бой пе­ра­ва­гу.

Да­р'я Ізо­та­ва хоць і ма­рыць пас­ля школы пай­сці ву­чыц­ца на юрыс­та, але эты­ма­ла­гіч­най, на­ват края­знаў­чай пра­цай, зай­ма­ла­ся з вя­лі­кі­мі ін­та­рэ­сам. Ка­жа, што і баць­кі, і сяб­ры пад­трым­лі­ва­лі яе, ці­ка­ві­лі­ся вы­ні­ка­мі гэ­тай ініцыятывы.

— Я прос­та за­ці­ка­ві­ла­ся гіс­то­ры­яй свай­го проз­ві­шча і з-за гэ­та­га вы­ра­шы­ла на­пі­саць па­доб­ную пра­цу. Агу­лам атры­ма­ла­ся 67 ста­ро­нак, — пры­зна­ец­ца Да­р'я.

— Мы ўжо раз­дру­ка­ва­лі не­вя­ліч­кую бра­шу­ру — эты­ма­ла­гіч­ны слоў­нік па­хо­джан­ня проз­ві­шчаў — для ка­ры­стан­ня вуч­ня­мі на­шай шко­лы, — ка­жа спа­да­ры­ня Ма­ры­на. — У бу­ду­чы­ні ха­це­ла­ся б рас­крыць та­ям­ні­цу і тых проз­ві­шчаў, якія нам не ўда­ло­ся рас­тлу­ма­чыць. Зра­зу­ме­ла, кож­ны год склад на­ву­чэн­цаў шко­лы мя­ня­ец­ца. Да нас пры­хо­дзяць вуч­ні з но­вы­мі проз­ві­шча­мі, якія мы пла­ну­ем так­са­ма ана­лі­за­ваць і ці­ка­віц­ца іх па­хо­джан­нем.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.