Вы тут

Іо­сіф Гаш­ке­віч: У сэр­цы з'яд­наў Япо­нію і Бе­ла­русь


Па ра­шэн­ні 37-й се­сіі Ге­не­раль­най кан­фе­рэн­цыі ЮНЕС­КА 200-га­до­вы юбі­лей ура­джэн­ца Бе­ла­ру­сі Іо­сі­фа Гаш­ке­ві­ча афі­цый­на ўклю­ча­ны ў ка­лян­дар па­мят­ных дат ЮНЕС­КА на 2014—2015 га­ды. Яго ве­да­юць у све­це як на­ву­коў­ца-ўсхо­даз­наў­ца, пер­ша­га ра­сій­ска­га кон­су­ла і аў­та­ра рус­ка-япон­ска­га слоў­ні­ка.

На­ра­дзіў­ся Іо­сіф Гаш­ке­віч у Які­ма­вай Сла­ба­дзе Рэ­чыц­ка­га па­ве­та Мін­скай гу­бер­ні (ця­пер Го­мель­ская воб­ласць) у сям'і свя­та­ра. Скон­чыў мін­скую і пе­цяр­бург­скую цар­коў­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы. А за­тым з Рус­кай ду­хоў­най мі­сі­яй на­кі­ра­ваў­ся ў Пе­кін, дзе жыў ка­ля дзе­ся­ці га­доў. Ус­ход­ні лад жыц­ця, асаб­лі­вы мяс­цо­вы ка­ла­рыт не па­ні­ку­лі яго абы­яка­вым, знай­шлі вод­гук у ду­шы. Жы­ву­чы ў Кі­таі, ён ава­ло­даў кі­тай­скай, мань­чжур­скай, ка­рэй­скай і ман­голь­скай мо­ва­мі.

Быў­шы ад пры­ро­ды ак­тыў­ным ча­ла­ве­кам, ён з за­да­валь­нен­нем да­сле­да­ваў пры­ро­ду Пад­ня­бес­най, лад жыц­ця яе жы­ха­роў, шмат фа­та­гра­фа­ваў пей­за­жы кра­і­ны. На­ву­ко­вую каш­тоў­насць ма­юць яго аст­ра­на­міч­ныя і ме­тэа­ра­ла­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні на тэ­ры­то­рыі Кі­тая. Ён са­браў вя­лі­кую ка­лек­цыю фло­ры і фаў­ны Кі­тая, Япо­ніі, Ін­да­кі­тая, Фі­лі­пін і Ка­рэі і быў у гэ­тым ад­ным з пер­шых на­ту­ра­ліс­таў — вы­хад­цаў з Ра­сій­скай Ім­пе­рыі.

Гаш­ке­віч удзель­ні­чаў у пад­рых­тоў­цы і пад­пі­сан­ні ў 1855 го­дзе пер­ша­га рус­ка-япон­ска­га да­га­во­ра. Стаў­шы кон­су­лам, быў пер­шым за­меж­ні­кам, яко­му да­зво­лі­лі вы­яз­джаць за ме­жы япон­скай ста­лі­цы.

Акра­мя дып­ла­ма­тыі, ён зай­маў­ся і на­ву­ко­вай дзей­нас­цю. Су­мес­на з япон­скім да­след­чы­кам Та­ці­ба­на Ка­сай у 1857 го­дзе склаў «Япон­ска-рус­кі слоў­нік», які лі­чыў­ся ад­ным з леп­шых слоў­ні­каў япон­скай мо­вы, ство­ра­ных у Ра­сій­скай Ім­пе­рыі. У 1867 го­дзе Гаш­ке­віч пай­шоў у ад­стаў­ку і па­ся­ліў­ся ў сва­ім ма­ёнт­ку Ма­лі ў Ві­лен­скай гу­бер­ні (ця­пер Аст­ра­вец­кі ра­ён Гро­дзен­скай воб­лас­ці). Там на­пі­саў фун­да­мен­таль­ную ра­бо­ту «Пра ка­ра­ні япон­скай мо­вы». Па­мёр і па­ха­ва­ны ў Віль­ні. Пом­ні­кі яму ўста­ля­ва­ны ў Аст­раў­цы, а так­са­ма ў Ха­ка­да­тэ (Япо­нія).

Бе­ла­ру­сы су­мес­на з па­соль­ствам Япо­ніі ў Бе­ла­ру­сі пла­ну­юць ак­тыў­на ад­зна­чаць 200-год­дзе сла­ву­та­га зем­ля­ка. У На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі ад­кры­та вы­ста­ва пад наз­вай «Іо­сіф Гаш­ке­віч — дып­ла­мат, на­ву­ко­вец, ары­ен­та­ліст (тое ж самае, што і ўсходазнавец)». На фа­куль­тэ­це між­на­род­ных ад­но­сін Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ад­бы­лі­ся ІІІ Між­на­род­ныя лі­та­ра­тур­ныя чы­тан­ні, пры­све­ча­ныя гэ­тай асо­бе, удзел у іх пры­ма­ла док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук Юка Ку­ра­та з Япо­ніі. У біб­лі­я­тэ­цы аг­ра­га­рад­ка Ма­лі Аст­ра­вец­ка­га ра­ё­на ад­кры­ла­ся экс­па­зі­цыя пад наз­вай «Тра­ды­цыя і куль­ту­ра Япо­ніі». Бе­ла­рус­кія сту­дэн­ты, якія вы­ву­ча­юць япон­скую мо­ву, уво­сень на­ве­да­юць Ха­ка­да­тэ.

За­вер­шыц­ца юбі­лей­ны год фес­ты­ва­лем «Япон­ская во­сень у Бе­ла­ру­сі 2014».

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.