Яўка выбаршчыкаў на ўчасткі склала ў Брэсцкай вобласці роўна 80%. На 2% менш было на папярэдніх выбарах у мясцовыя Саветы.
Старшыня абласной выбарчай камісіі Аляксандр КАЛЯДА
так пракаментаваў гэты факт: «Нашы людзі могуць выказваць незадаволенасць, крытыкаваць дзеючыя органы ўлады, але калі наступае пэўны момант ісціны, яны дэманструюць адказныя паводзіны. У нашым выпадку, на мой погляд, многія галасавалі за стабільнасць. У нас перад вачыма — прыклад суседзяў: вобласць мяжуе з Украінай».
Выбары не адбыліся толькі ў трох акругах пярвічных органаў прадстаўнічай улады. Не выбралі па адным дэпутату ў Целяханскі пасялковы Савет Івацэвіцкага, Давыд-Гарадоцкі гарадскі Савет Столінскага, Канькоўскі сельскі Савет Ляхавіцкага раёнаў. Пры гэтым у Целяханах і Давыд-Гарадку не выбраны дэпутатамі дзеючыя старшыні гарадскога і пасялковага органаў улады. У вышэйназваных акругах будуць праведзены паўторныя выбары.
Святлана ЯСКЕВІЧ.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.