Вы тут

Вя­лі­ка­сель­скія вы­ба­ры


2У вёс­цы Вя­лі­кае Ся­ло пра­цуе адзін з са­мых да­лё­кіх ад Пру­жа­наў сельскіх ­Са­ве­таў. Ня­гле­дзя­чы на за­ня­тасць у гэ­ты час вяс­коў­цаў на па­сяў­ной, вы­ба­ры ў мяс­цо­вы, ра­ён­ны і аб­лас­ны Са­веты на 28‑м вы­бар­чым участ­ку прай­шлі да­во­лі ак­тыў­на і на­ват са свя­точ­ным на­стро­ем.

— Вы­ба­ры ў нас заў­сё­ды ата­я­сам­ля­юц­ца са свя­там, ня­гле­дзя­чы на тое, што шмат жы­ха­роў пра­га­ла­са­ва­лі за­га­дзя і шмат хто ў гэ­ты дзень за­ня­ты на вы­твор­час­ці, — ска­заў стар­шы­ня вы­бар­ча­га ўчаст­ка Пётр Кун­да.

У ня­дзе­лю ўжо з са­май ра­ні­цы част­ка чле­наў вы­бар­чай ка­мі­сіі вы­пра­ві­ла­ся са скры­няй у су­сед­няе Яло­ва, каб за­да­во­ліць пен­сі­я­не­раў і ста­рэй­шых жы­ха­роў вёс­кі і са­браць іх га­ла­сы. А са­мым ста­рэй­шым з 56 ялоў­скіх вы­бар­шчы­каў ця­пер з'яў­ля­ец­ца 90‑га­до­вы Сяр­гей Ва­сіль­е­віч Да­ві­дзюк. Ён з ра­ні­цы ча­каў гас­цей, ра­да­ваў­ся, ка­лі ў яго два­ры на­рэш­це рып­ну­лі вес­ні­цы.

З доб­рым на­стро­ем ча­ка­ла ка­ля ган­ка свай­го до­ма па ву­лі­цы Но­вай і ста­рас­та вёс­кі Яло­ва Ні­на Іва­наў­на Мар­дань. Сё­ле­та яна трэ­ці раз га­ла­суе за кан­ды­да­таў, ся­род якіх і яе сын Аляк­сандр Мар­дань — леп­шы ва­дзі­цель і кам­бай­нер мяс­цо­вай гас­па­дар­кі «Вя­лі­ка­сель­скае Аг­ра».

А ў Вя­лі­кім Ся­ле тых, хто за­ві­таў у мяс­цо­вы Дом куль­ту­ры на га­ла­са­ван­не, ча­каў яшчэ і не­вя­лі­кі кан­цэрт удзель­ні­каў пе­сен­най са­ма­дзей­нас­ці, тан­цы пад ба­ян, якія ла­дзіў мас­тац­кі кі­раў­нік уста­но­вы Ге­надзь Па­цэп­ня. Як заў­сё­ды, га­ла­са­ваць у ня­дзе­лю іш­лі сем'­я­мі, з дзець­мі, пры­чым апус­каць бю­ле­тэ­ні (са­мы важ­ны мо­мант па­дзеі) да­ру­ча­лі ме­на­ві­та ма­лень­кім жы­ха­рам Вя­лі­ка­га Ся­ла.

Ана­толь Кля­шчук. Фо­та аў­та­ра.

Пру­жан­скі раён.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.