Вы тут

За тых, каму давяраюць


З чым дак­лад­на па­шан­ца­ва­ла жы­ха­рам Го­мель­шчы­ны ў дзень вы­ба­раў, дык гэ­та з на­двор'­ем. Слу­пок тэр­мо­мет­ра па­ды­маў­ся на сон­цы вы­шэй за 20 гра­ду­саў цяп­ла. Але ж гэ­тая ака­ліч­насць да­да­ва­ла тры­во­гі: а ці не ад­да­дуць вы­бар­шчы­кі пе­ра­ва­гу ад­па­чын­ку на пры­ро­дзе? Але ж на­шы лю­дзі па­спя­ва­юць паў­сюль. Ме­на­ві­та та­му ўжо з са­май ра­ні­цы на вы­бар­чых участ­ках бы­лі свя­до­мыя гра­ма­дзя­не.

Да­рэ­чы, пер­шых паў­сюль і ша­на­ва­лі асаб­лі­ва. Стар­шы­ня ўчаст­ко­вай вы­бар­чай ка­мі­сіі № 1 Лю­боў Ткач га­во­рыць, што су­ве­ні­ры для «га­ра­чай дзя­сят­кі» скон­чы­лі­ся вель­мі хут­ка. Тут, як і ў цэ­лым на Го­мель­шчы­не, амаль трэ­цяя част­ка вы­бар­шчы­каў ад­да­ла свой го­лас за­га­дзя. Між ін­шым, ме­на­ві­та на гэ­тым участ­ку, як і на ін­шых, што ад­но­сяц­ца да Го­мель­скай-На­ва­бе­ліц­кай вы­бар­чай акру­гі № 36, вы­бі­ра­лі яшчэ і прад­стаў­ні­ка ў пар­ла­мент кра­і­ны. Так зда­ры­ла­ся, што мес­ца доў­гі час бы­ло ва­кант­ным. У выніку прад­стаў­ляць На­ва­бе­ліц­кі, част­ку Цэнт­раль­на­га і част­ку Го­мель­ска­га ра­ё­наў у пар­ла­мен­це Бе­ла­ру­сі бу­дзе Але­на Аста­пюк, за­гад­чы­ца тэ­ра­пеў­тыч­на­га ад­дзя­лен­ня го­мель­скай па­лі­клі­ні­кі № 1. За яе ад­да­лі га­ла­сы больш за 76% вы­бар­шчы­каў.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ўчас­так № 1 зна­хо­дзіц­ца на не­ка­то­рай ад­лег­лас­ці ад жы­лых мік­ра­ра­ё­наў — у ста­ло­вай тлу­шча­кам­бі­на­та, вы­бар­шчы­кі іш­лі ту­ды цэ­лы­мі сем'­я­мі. Як і паў­сюль, іх вет­лі­ва су­стра­ка­лі, у тым лі­ку ў бу­фе­це з шы­ро­кім асар­ты­мен­там страў. Акра­мя та­го, іх ча­ка­лі кан­цэр­ты са­ма­дзей­нас­ці, бяс­плат­ныя кан­суль­та­цыі юрыс­таў, дак­та­роў, бан­каў­скіх су­пра­цоў­ні­каў. Але ж не гэ­та пры­цяг­ва­ла свя­до­мых вы­бар­шчы­каў. На­зі­ра­ю­чы за па­дзея­мі ў су­сед­няй кра­і­не, лю­дзі лі­чаць, што па­він­ны быць ак­тыў­ны­мі: вы­каз­ваць свой пункт гле­джан­ня і вы­бі­раць тых, ка­му ве­раць.

— Час та­кі. Аба­вяз­ко­ва трэ­ба га­ла­са­ваць, — пад­крэс­лі­вае пен­сі­я­нер­ка Лю­боў Ня­ве­ра­ва. — Ад на­шай дум­кі мно­гае за­ле­жыць. Тым, ка­го абі­ра­ем, па­ра­дак трэ­ба на­во­дзіць, за­ко­ны доб­рыя пры­маць. Ад­но ха­це­ла­ся б: каб на­пя­рэ­дад­ні вы­ба­раў кан­ды­да­ты больш гу­та­ры­лі з на­сель­ніц­твам. Каб нам ляг­чэй бы­ло ра­біць свой вы­бар. Важ­на ўяў­ляць, чые ін­та­рэ­сы прэ­тэн­дэнт бу­дзе ўва­саб­ляць у жыц­цё. Цяж­ка­ва­та вы­браць ча­ла­ве­ка толь­кі па ліс­тоў­ках з бія­гра­фі­яй.

Стар­шы­ня Го­мель­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ула­дзі­мір Двор­нік

упэў­не­ны, што прад­стаў­ні­чая ўла­да ў пер­шую чар­гу па­він­на ду­маць аб тым, што хва­люе на­род. Гу­бер­на­тар пры­няў удзел у га­ла­са­ван­ні па вы­ба­рах дэ­пу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў у Цэнт­раль­ным ра­ё­не Го­ме­ля на вы­бар­чым участ­ку №   26.

— Важ­на, каб у гэ­ты склад Са­ве­таў увай­шлі тыя дэ­пу­та­ты, якія са­праў­ды ве­да­юць праб­ле­мы і рэ­аль­на ацэнь­ва­юць ця­пе­раш­нюю сі­ту­а­цыю, — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Двор­нік.

Асаб­лі­вы гэ­ты дзень быў і для мо­ла­дзі, якая ўпер­шы­ню ўдзель­ні­ча­ла ў вы­ба­рах. Сту­дэнт­ка дру­го­га кур­са Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та транс­пар­ту Но­на Мел­ка­зё­ра­ва прый­шла на вы­бар­чы ўчас­так упер­шы­ню ў жыц­ці. Для яе і для ўсіх ва­сем­нац­ца­ці­га­до­вых вы­бар­шчы­каў, участ­ко­вым вы­бар­ка­мам быў пад­рых­та­ва­ны су­ве­нір.

У цэ­лым жа яў­ка на вы­бар­чыя ўчаст­кі ў Го­мель­скай воб­лас­ці скла­ла 80,88%.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.