Вы тут

Бар'­ер на ўва­хо­дзе ў ВНУ па­ві­нен быць


Пра­фе­сія ву­чо­на­га за апош­нія га­ды, зда­ец­ца, стра­ці­ла бы­лую пры­ваб­насць, і ця­пер не час­та мож­на па­чуць ад мо­ла­дзі пра жа­дан­не стаць да­след­чы­кам. Тым не менш і сён­ня зна­хо­дзяц­ца лю­дзі, га­то­выя пры­свя­ціць на­ву­цы сваё жыц­цё. Мы па­гу­та­рылі з ма­ла­дым ву­чо­ным, сты­пен­ды­я­там Прэ­зі­дэнц­ка­га фон­ду па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі Але­гам ІВА­НО­ВЫМ, на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам Ін­сты­ту­та экс­пе­ры­мен­таль­най ба­та­ні­кі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук.

5

5

— Спа­дар Алег, рас­ка­жы­це, як вы за­ці­ка­ві­лі­ся на­ву­кай і ча­му вы­бра­лі ме­на­ві­та ба­та­ні­ку?

 

— Ёсць та­кі збі­ты вы­раз: «На­ву­ка — гэ­та за­да­валь­нен­не ўлас­най да­пыт­лі­вас­ці за кошт дзяр­жа­вы». Ён вель­мі ўмоў­ны, але ад­на­ча­со­ва і трап­ны. Ка­лі ў ча­ла­ве­ка пры­сут­ні­чае «жыл­ка» ці­каў­нас­ці, то яму апры­ёры бу­дзе па­да­бац­ца ней­кая да­след­чыц­кая, на­ву­ко­вая дзей­насць. Усё за­ле­жыць толь­кі ад та­го, у якіх умо­вах гэ­тая ці­каў­насць бу­дзе рас­ці.

Мае баць­кі ці­ка­васць свай­го сы­на да пры­ро­ды ак­тыў­на пад­трым­лі­ва­лі: пер­шую кніж­ку па бія­ло­гіі па­да­ры­лі яшчэ ў пя­ці­га­до­вым уз­рос­це. Зра­зу­ме­ла, што ў гэ­ты час дзе­ці звы­чай­на ці­ка­вяц­ца больш прос­ты­мі рэ­ча­мі. Я лю­біў шу­каць уся­ля­кіх жуч­коў, па­вуч­коў, на­зі­раць за імі. Ужо ў шко­ле ў мя­не скла­лі­ся вель­мі доб­рыя ста­сун­кі з вы­клад­чы­цай бія­ло­гіі Але­най Дзміт­ры­еў­най Шкут. Яна да­зва­ля­ла за­хо­дзіць у ла­ба­ранц­кую, а пас­ля шко­лы на­ват па­да­ры­ла мік­ра­скоп. Я ад­ноль­ка­ва ці­ка­віў­ся як бія­ло­гі­яй, так і хі­мі­яй, а скон­чы­ла­ся ўсё тым, што стаў бія­хі­мі­кам (смя­ец­ца)

.

Пас­ля шко­лы ўсе ра­і­лі па­сту­паць на бія­фак БДУ, але я вы­браў для ся­бе пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт. З трэ­ця­га кур­са па­чаў зай­мац­ца да­след­чыц­кай ра­бо­тай у га­лі­не эн­да­кры­на­ло­гіі. На пя­тым кур­се адзін з вы­клад­чы­каў пра­па­на­ваў мне прый­сці сю­ды, у Ін­сты­тут экс­пе­ры­мен­таль­най ба­та­ні­кі. Я доў­га ду­маў, бо на ўні­вер­сі­тэц­кім уз­роў­ні ба­та­ні­ка мне не зу­сім па­да­ба­ла­ся, але ў вы­ні­ку па­сту­піў у ас­пі­ран­ту­ру пры ін­сты­ту­це. Мне пра­па­на­ва­лі мес­ца ў ла­ба­ра­то­рыі, якая вы­ву­чае бія­хі­міч­ныя якас­ці і ўлас­ці­вас­ці асоб­ных рас­лін, і ў не­ка­то­рай сту­пе­ні мае, ска­жам так, скі­ра­ва­насць на ме­ды­цы­ну. Гэ­тай пра­цай я за­раз і зай­ма­ю­ся.

— Фі­нан­са­вы склад­нік пра­цы не рас­ха­лодж­вае?

— Тут усё, як і ў лю­бым ін­шым мес­цы: як пра­цу­еш — так за­раб­ля­еш. Ін­шая спра­ва, што бюд­жэт­нае фі­нан­са­ван­не змян­ша­ец­ца і ця­пер скла­дае пры­бліз­на 25 пра­цэн­таў ад агуль­на­га аб'­ёму. Усё ас­тат­няе ін­сты­тут за­раб­ляе сам. Ка­мер­цый­ны­мі рас­пра­цоў­ка­мі, гран­та­мі (у тым лі­ку і бюд­жэт­ны­мі) і ін­шы­мі па­доб­ны­мі рэ­ча­мі. Ка­лі ты на пра­ця­гу го­да па­бе­га­еш, па­шу­ка­еш са­бе пра­ек­ты і рас­пра­цу­еш іх, то мож­на атры­маць вель­мі доб­рыя гро­шы.

— Але бе­гаць і шу­каць гран­ты — за­ня­так, да­лё­кі ад на­ву­кі…

— Без­умоў­на. Спра­ва ў тым, што ву­чо­на­му ця­пер ма­ла быць толь­кі ву­чо­ным. Трэ­ба ад­на­ча­со­ва быць і мар­ке­то­ла­гам, і ме­не­джа­рам, і рэ­клам­шчы­кам для са­мо­га ся­бе. Ка­лі ты па­да­еш ней­кі пра­ект на раз­гляд, то па­ві­нен мак­сі­маль­на адап­та­ваць яго для пуб­лі­кі, каб лю­дзі зра­зу­ме­лі, пра што ідзе раз­мо­ва. Дрэн­на, што на­ву­коў­цам да­во­дзіц­ца зай­мац­ца та­кой пра­цай, але ін­ша­га шля­ху ня­ма.

— Каб атры­маць Прэ­зі­дэнц­кую сты­пен­дыю, гэ­тыя ме­та­ды так­са­ма спат­рэ­бі­лі­ся?

— Так, і з ёю, і з ма­ім пра­ек­там для кон­кур­су «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі». Пер­шы праект быў фак­тыч­на за­сна­ва­ны на кан­ды­дац­кай ра­бо­це, у якой вы­ву­ча­лі­ся ўлас­ці­вас­ці бял­коў рас­лін ся­мей­ства скла­да­на­квет­ных. Там бы­лі пэў­ныя пры­клад­ныя вы­ні­кі, але пра­ца бы­ла зболь­ша­га фун­да­мен­таль­най. А вось дру­гое да­сле­да­ван­не, для «100 ідэй…», бы­ло ўжо скі­ра­ва­на ме­на­ві­та на прак­ты­ку. Там іш­ла раз­мо­ва пра вы­ка­ры­стан­не су­мні­ка ка­над­ска­га, які сён­ня ў не­ка­то­рых кра­і­нах ста­но­віц­ца пры­чы­най са­праўд­най эка­ла­гіч­най ка­та­стро­фы. У Бе­ла­ру­сі з ім зма­га­юц­ца, але пло­шчы, якія ён зай­мае, па­вя­ліч­ва­юц­ца ў геа­мет­рыч­най пра­грэ­сіі. Шкод­на гэ­та та­му, што там, дзе рас­це су­мнік, не рас­це больш амаль ні­чо­га. На ба­раць­бу з ім вы­дат­коў­ва­юц­ца вя­лі­кія срод­кі, і мой пра­ект за­клю­чаў­ся ў іх кам­пен­са­цыі ці ха­ця б мі­ні­мі­за­цыі. Спра­ва ў тым, што ў ко­ра­ні су­мні­ка змя­шча­ец­ца бя­лок, здоль­ны зні­шчаць не­ка­то­рыя фі­та­па­та­ге­ны (гры­бы, якія шко­дзяць рас­лі­нам). Гэ­ты бя­лок мож­на вы­дзе­ліць і ства­рыць прэ­па­рат, які мо­жа быць вы­ка­ры­ста­ны ў сель­скай гас­па­дар­цы. Та­кім чы­нам, зні­шчэн­не су­мні­ка бу­дзе да­ваць пэў­ны фі­нан­са­вы пры­бы­так. Па­пя­рэд­няя да­моў­ле­насць аб рэа­лі­за­цыі пра­ек­та ў паў­пра­мыс­ло­вых маш­та­бах ужо іс­нуе.

— Вы зга­да­лі пра фун­да­мен­таль­ную на­ву­ку. З бо­ку кі­раў­ніц­тва дзяр­жа­вы час­та гу­чыць: бе­ла­рус­кая на­ву­ка па­він­на мець пры­клад­ны ха­рак­тар, які пры­вя­дзе да яе са­ма­акуп­нас­ці. Ці згод­ны вы з гэ­тым?

— Я ду­маю так: ка­лі шу­каць ней­кае вый­сце, то ра­біць гэ­та вель­мі аку­рат­на. Тут мож­на знай­сці за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну: па на­прам­ках, у якіх мы без­на­дзей­на ад­ста­лі ад су­свет­най на­ву­кі, фун­да­мен­таль­ныя да­сле­да­ван­ні са­праў­ды мож­на спы­ніць. Пе­ра­вес­ці гэ­тыя пад­раз­дзя­лен­ні на пры­клад­ныя «рэй­кі» і ча­каць ад іх пэў­най эка­на­міч­най ад­да­чы. Ас­тат­нія на­прам­кі, у якіх яшчэ не ўсё стра­ча­на, трэ­ба пра­цяг­ваць пад­трым­лі­ваць. Бо не вель­мі хо­чац­ца, каб праз коль­кі га­доў мы па­зы­ча­лі ідэі, на­прык­лад, у кі­тай­скіх на­ву­коў­цаў.

— На­ву­коў­цам за­раз да­во­дзіц­ца пра­ца­ваць у да­во­лі скла­да­ных умо­вах. Та­кая з'я­ва, як «уцеч­ка маз­гоў», для Бе­ла­ру­сі ха­рак­тэр­ная?

— Яна, без­умоў­на, ёсць. Ча­ла­век прос­та з'яз­джае ту­ды, дзе ён змо­жа са­ма­рэа­лі­за­вац­ца. Звы­чай­на та­кія лю­дзі пра­цу­юць і на ка­рысць Бе­ла­ру­сі, бо яны бу­ду­юць «маст­кі» па­між на­ву­ко­вы­мі су­поль­нас­ця­мі кра­ін. Але ма­са­вай гэ­тую з'я­ву на­зваць нель­га. Ма­са­васць бы­ла ў 1990‑я, гэ­та лёг­ка за­ўва­жыць па ўзрос­та­вым скла­дзе Ака­дэ­міі на­вук. Пе­ра­важ­ная боль­шасць ву­чо­ных — гэ­та тыя, ка­му за 60 або ка­му да 40 га­доў. Ся­рэд­няе па­ка­лен­не быц­цам цал­кам знік­ла.

— Вас што-не­будзь ці­ка­віць, акра­мя ба­та­ні­кі? Чым зай­ма­е­це­ся ў воль­ны час, і ці ёсць ён уво­гу­ле?

— Нель­га зай­мац­ца на­ву­кай з дзе­вя­ці да пя­ці. Сам я кож­ны ты­дзень скла­даю для ся­бе план і, ка­лі не па­спя­ваю вы­ка­наць, ся­джу на пра­цы да пе­ра­мож­на­га кан­ца. Бы­вае і на­ад­ва­рот — спраў­ля­ю­ся за дзве-тры га­дзі­ны. Гэ­та асаб­лі­васць на­ву­ко­вай дзей­нас­ці. Ад­на мая зна­ё­мая ву­чыц­ца ў ас­пі­ран­ту­ры ў Япо­ніі, дык яна ка­жа, што там прак­тыч­на ўся ла­ба­ра­то­рыя мо­жа ся­дзець на пра­цоў­ных мес­цах да дзе­ся­ці га­дзін ве­ча­ра на­ват у вы­хад­ныя. Але трэ­ба браць пад ува­гу і тое, што да дзе­ся­ці за­ста­юц­ца тыя, ка­му гэ­та ці­ка­ва. А гэ­та вель­мі важ­на.

На ад­па­чы­нак ча­су ха­пае. У апош­нія га­ды я вель­мі шмат па­да­рож­ні­чаю. Аб'­ез­дзіў  з сябрамі Сі­цы­лію, Шве­цыю. Ідэя на­шых па­да­рож­жаў за­клю­ча­ец­ца ў тым, што мы ўвесь марш­рут рас­пра­цоў­ва­ем са­мі. Са­мі шу­ка­ем жыт­ло, па кра­і­не пе­ра­соў­ва­ем­ся так­са­ма са­ма­стой­на. Гэ­та вель­мі ці­ка­выя пры­го­ды, і яны па­кі­да­юць над­звы­чай яск­ра­выя ўра­жан­ні.

Акра­мя гэ­та­га, я шмат чы­таю. Ня­даў­на пе­ра­чы­таў збор тво­раў Джэ­ка Лон­да­на, па­да­ба­ец­ца Тэ­а­дор Драй­зер. З бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў люб­лю Ула­дзі­мі­ра Ар­ло­ва.

Ну і, ві­да­воч­на, не ма­гу не са­чыць за пос­пе­ха­мі фут­боль­на­га клу­ба БА­ТЭ, бо сам ро­дам з Ба­ры­саў­шчы­ны.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

т змо­жа толь­кі аса­біс­та.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».