Вы тут

Гу­ма на ве­цер...


На тэ­ры­то­рыі КУП «Сма­ля­віц­кая ЖКГ» ад­быў­ся вя­лі­кі па­жар.

Па­ве­дам­лен­не пра тое, што па­блі­зу вёс­кі Ра­бый ідзе дым, па­сту­пі­ла ў служ­бу вы­ра­та­ван­ня «101» ка­ля ся­мі ве­ча­ра. Тэ­ле­фа­на­ваў муж­чы­на, які пра­яз­джаў мі­ма. На мес­цы су­пра­цоў­ні­кі МНС уба­чы­лі, што на ад­кры­тай пля­цоў­цы тэ­ры­то­рыі КУП «Сма­ля­віц­кае ЖКГ» на пло­шчы 200 квад­рат­ных мет­раў га­рэ­лі скла­дзі­ра­ва­ныя ад­пра­ца­ва­ныя аў­та­ма­біль­ныя па­крыш­кі. Вы­шы­ня шта­бе­ля скла­да­ла 4 мет­ры. Для лік­ві­да­цыі па­жа­ру бы­лі пры­цяг­ну­ты 20 адзі­нак спец­тэх­ні­кі пад­раз­дзя­лен­няў МНС, а так­са­ма тэх­ні­ка і ра­бот­ні­кі прад­пры­ем­ства. У вы­ні­ку па­жа­ру, па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Мінск­ага аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС, агонь зні­шчыў на вы­шэй­зга­да­най пло­шчы (а гэ­та ка­ля 500 «квад­ра­таў») усе аў­та­па­крыш­кі. Мяр­ку­ец­ца, што пры­чы­най зда­рэн­ня ста­ла не­асця­рож­нае абы­хо­джан­не з аг­нём або пад­пал. Ві­на­ва­тая асо­ба ўста­наў­лі­ва­ец­ца.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.