Вы тут

Ця­пер — за работу!


У ня­дзе­лю ў кра­і­не за­вяр­шы­ла­ся га­ла­са­ван­не на мяс­цо­вых вы­ба­рах. Абра­на 18 ты­сяч 809 дэ­пу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў. Праў­да, у ся­мі акру­гах пла­ну­ец­ца пра­вес­ці паў­тор­ныя кам­па­ніі: у ча­ты­рох з іх вы­ба­ры не пра­во­дзі­лі­ся, у трох — ба­ла­та­ваў­ся адзін кан­ды­дат, які не на­браў у вы­ні­ку не­аб­ход­най коль­кас­ці га­ла­соў вы­бар­шчы­каў. Як па­ве­дам­ляе Цэнт­раль­ная вы­бар­чая ка­мі­сія Бе­ла­ру­сі, акруг, у якіх вы­ба­ры бы­лі пры­зна­ны не­са­праўд­ны­мі, ня­ма.

Яў­ка вы­бар­шчы­каў скла­ла 77,3% — гэ­та амаль 5 міль­ё­наў 400 ты­сяч ча­ла­век. Да­рэ­чы, уся­го ў спі­сы вы­бар­шчы­каў на мяс­цо­вых вы­ба­рах бы­ло ўклю­ча­на амаль 7 міль­ё­наў ча­ла­век.

Лі­дзія ЯР­МО­ШЫ­НА, стар­шы­ня Цэнт­раль­най ка­мі­сіі па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў, вы­ка­за­ла мер­ка­ван­не, што вы­со­кай яў­кай на вы­ба­ры бе­ла­ру­сы пра­дэ­ман­стра­ва­лі жа­дан­не да­па­маг­чы ўла­дзе, з'яд­нац­ца, ума­ца­ваць дзяр­жа­ву. Ход вы­бар­чай кам­па­ніі Лі­дзія Яр­мо­шы­на аца­ні­ла ста­ноў­ча.

Ка­мен­ту­ю­чы пра­цэнт яў­кі, Лі­дзія Яр­мо­шы­на ад­зна­чы­ла, што, акра­мя Мін­ска, ва ўсіх рэ­гі­ё­нах ён склаў пры­клад­на 80%. Коль­касць пра­га­ла­са­ваў­шых у ста­лі­цы — а гэ­та пры­клад­на 61% — так­са­ма да­стат­ко­ва вя­лі­кая ліч­ба для та­ко­га го­ра­да. «Гэ­та з улі­кам цал­кам раз­на­пла­на­вых по­гля­даў, па­лі­тыч­ных плы­няў, якія ёсць у ста­лі­цы», — за­ўва­жы­ла Лі­дзія Яр­мо­шы­на.

«Вы­ба­ры прай­шлі па-дзе­ла­во­му»

Вы­ка­заць мер­ка­ван­не па вы­ні­ках пра­вя­дзен­ня вы­ба­раў «Звяз­да» па­пра­сі­ла Мі­ка­лая ЛА­ЗА­ВІ­КА, сак­ра­та­ра Цэнт­раль­най ка­мі­сіі па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў.

 

— Мі­ка­лай Іва­на­віч, гэ­та пер­шыя вы­ба­ры, якія прай­шлі пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу но­ва­га Вы­бар­ча­га ко­дэк­са. Як вы пра­ка­мен­ту­е­це ўплыў но­ва­га за­ка­на­даў­ства на іх ход?

— Усе зме­ны ў вы­бар­чае за­ка­на­даў­ства бы­лі ўне­се­ны па вы­ні­ках жыц­цё­вай прак­ты­кі, каб за­крыць там пра­бе­лы, якія іс­ну­юць. Па вы­ні­ках вы­бар­чай кам­па­ніі ў мяс­цо­выя Са­ве­ты ма­гу ска­заць, што гэ­тыя зме­ны ста­ноў­ча паў­плы­ва­лі на яе ход: дзя­ку­ю­чы за­га­дзя пад­рых­та­ва­ны­м ка­мі­сі­я­мі ма­тэ­ры­я­лам пра кан­ды­да­таў па­леп­шыў­ся ўзро­вень ін­фар­ма­ва­нас­ці вы­бар­шчы­каў. Як вы­нік — ці­ка­васць да вы­ба­раў у мяс­цо­выя Са­ве­ты з бо­ку на­сель­ніц­тва ўзрас­ла. Яшчэ ад­ным ста­ноў­чым вы­ні­кам пра­цы но­ва­га вы­бар­ча­га за­ка­на­даў­ства стаў больш вы­со­кі ўзро­вень ар­га­ні­за­цыі агі­та­цый­най кам­па­ніі.

— Якім бы­ло стаў­лен­не вы­бар­шчы­каў да гэ­тых вы­ба­раў?

— Ка­лі ацэнь­ваць гэ­та па па­каз­чы­ках яў­кі, то яна іс­тот­на не змя­ні­ла­ся. На мі­ну­лых вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты ў 2010 го­дзе яна бы­ла так­са­ма да­стат­ко­ва вы­со­кай. Маг­чы­ма, ці­ка­васць з бо­ку вы­бар­шчы­каў ста­ла боль­шай з‑за та­го, што кож­ны ча­ла­век атры­маў ліс­тоў­кі з ін­фар­ма­цы­яй пра кан­ды­да­таў.

— У ча­ты­рох акру­гах вы­ба­ры не пра­во­дзі­лі­ся. У чым пры­чы­на?

— У гэ­тых акру­гах ба­ла­та­ва­ла­ся па ад­ным кан­ды­да­це, і так скла­ла­ся, што на дзень вы­ба­раў не за­ста­ло­ся ні ад­на­го. На­прык­лад, у Сло­нім­скім ра­ён­ным Са­ве­це той, хто жа­дае стаць дэ­пу­та­там, пра­хо­дзіць па кры­мі­наль­най спра­ве, та­му ён вы­му­ша­ны быў зняць сваю кан­ды­да­ту­ру. У Ві­цеб­скай воб­лас­ці два кан­ды­да­ты, на жаль, па­мер­лі: у Чаш­ніц­кім ра­ё­не ча­ла­век ба­ла­та­ваў­ся і ў ра­ён­ны, і ў сель­скі са­вет, у Лёз­нен­скім — толь­кі ў сель­скі.

Згод­на з вы­бар­чым за­ка­на­даў­ствам, ка­лі б так атры­ма­ла­ся за 20 дзён да вы­ба­раў, кан­ды­да­таў яшчэ мож­на бы­ло вы­лу­чыць, але акру­гі за­ста­лі­ся без кан­ды­да­таў паз­ней. Та­му там бу­дуць пра­во­дзіц­ца паў­тор­ныя вы­ба­ры.

— Ці за­да­во­ле­ны вы ў цэ­лым пра­вя­дзен­нем гэ­тай кам­па­ніі?

— Так, за­да­во­ле­ны. Вы­бар­чая кам­па­нія прай­шла па-дзе­ла­во­му, без ліш­няй па­лі­ты­за­цыі ў гра­мад­стве, але, у той жа час, з ак­тыў­най агі­та­цы­яй. Зме­ны ў ад­па­вед­ным за­ка­на­даў­стве паў­плы­ва­лі на вы­со­кую яў­ку вы­бар­шчы­каў. Адзі­нае, што нас за­сму­чае, — гэ­та без­аль­тэр­на­тыў­ныя вы­ба­ры па мно­гіх акру­гах. Як вы­нік — там зні­жа­ец­ца ці­ка­васць на­сель­ніц­тва да вы­ба­раў.

У той жа час, хо­чац­ца ад­зна­чыць ро­лю мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды, якія шмат зра­бі­лі для та­го, каб вы­ба­ры ў мяс­цо­выя Са­ве­ты ста­лі свя­точ­ным і ўра­чыс­тым ме­ра­пры­ем­ствам. Вя­лі­кі дзя­куй чле­нам вы­бар­чых ка­мі­сій — лю­дзям, якія пра­цу­юць на гра­мад­скіх па­чат­ках. Дзя­ку­ю­чы ім кам­па­нія прай­шла на вы­со­кім уз­роў­ні.

Ці­ка­він­кі сён­няш­ніх вы­ба­раў

Звы­чай­на дэ­пу­тат — гэ­та ста­лы ча­ла­век з жыц­цё­вым во­пы­там. Ад­нак ча­сам і ма­ла­дыя хо­чуць па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі абран­ні­ка на­ро­да.

19‑га­до­вы сле­сар-элект­рык Аляк­сей Ка­рат­коў вы­лу­чыў­ся кан­ды­да­там па Пуш­кін­скай вы­бар­чай акру­зе № 37 го­ра­да Мін­ска. Хло­пец лі­чыць, што яго шчы­рае жа­дан­не да­па­ма­гаць лю­дзям лепш, чым лю­бая агі­та­цый­ная кам­па­нія. У той жа час ён пры­зна­ец­ца, што не ве­дае ўсіх ню­ан­саў пра­цы дэ­пу­та­та, але лі­чыць, што гэ­та не праб­ле­ма. Ка­лі яго вы­бе­руць, та­ды і па­зна­ё­міц­ца і з пра­ва­мі, і з аба­вяз­ка­мі пад­ра­бяз­ней. У вы­ні­ку свае га­ла­сы Аляк­сею ад­да­лі 412 вы­бар­шчы­каў, што скла­ла 3,09% ад усёй коль­кас­ці пра­га­ла­са­ваў­шых у акру­зе.

Дру­гі ма­ла­ды хло­пец, які жа­дае стаць дэ­пу­та­там — Па­вел Ка­тар­жэў­скі — ба­ла­та­ваў­ся ад Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі Бе­ла­ру­сі па Ша­ба­ноў­скай вы­бар­чай акру­зе № 3 го­ра­да Мін­ска. Ён сту­дэнт 1 кур­са юры­дыч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ. Хло­пец прый­шоў у гар­кам Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі яшчэ ў 16 га­доў, але афі­цый­на змог стаць чле­нам пар­тыі толь­кі ка­лі стаў паў­на­лет­нім — у ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да. Ён чы­таў Ле­ні­на і Марк­са, сур'­ёз­на вы­ву­чае ідэа­ло­гіі Паў­ноч­най Ка­рэі (на­ват збі­ра­ец­ца ту­ды па­ехаць праз паў­та­ра го­да) і ўпэў­не­ны, што ў ста­не вы­ра­шыць праб­ле­мы сва­ёй акру­гі.

Яшчэ адзін вы­лу­чэ­нец — 19‑га­до­вы Пётр Мар­ке­лаў, сту­дэнт дру­го­га кур­са фі­зіч­на­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, ба­ла­та­ваў­ся па Куп­ры­я­наў­скай вы­бар­чай акру­зе № 21 го­ра­да Мін­ска. Пад­час вы­бар­чай кам­па­ніі ён вёў ві­дэа­блог і рас­паў­сюдж­ваў яго вы­пус­кі праз са­цы­яль­ныя сет­кі. Апор­ныя пунк­ты яго пра­гра­мы больш чым ары­гі­наль­ныя: уста­ноў­ка зуб­раў-ха­ке­іс­таў у акру­зе і ра­за­вая за­ме­на па­ла­ві­коў ля кож­най ква­тэ­ры. Абод­ва кан­ды­да­ты, як і пер­шы, не на­бра­лі не­аб­ход­най коль­кас­ці га­ла­соў.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.