Вы тут

У сфе­ры ЖКГ ска­су­юць па­срэд­ніц­тва і пе­ра­раз­лі­чаць нар­ма­ты­вы на ака­зан­не па­слуг


Аб гэ­тым іш­ла раз­мо­ва пад­час дак­ла­да стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Аляк­санд­ра Якаб­со­на Прэ­зі­дэн­ту Аляк­санд­ру Лу­ка­шэн­ку.

Ад­ной з га­лоў­ных тэм, якія аб­мяр­коў­ва­лі­ся на су­стрэ­чы, ста­ла дзей­насць ра­бо­чай гру­пы, якую ўзна­чаль­вае Аляк­сандр Якаб­сон, па вы­ву­чэн­ні праб­лем­ных пы­тан­няў у жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы, па­ве­дам­ляе Бел­ТА.

«Для мя­не гэ­та вель­мі важ­нае пы­тан­не, ба­лю­чае пы­тан­не для на­сель­ніц­тва. Са­мае га­лоў­нае — мы па­він­ны ве­даць рэ­аль­ны кошт і па­раў­наць яго з той ца­ной жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг, якую мы за­раз пра­па­ну­ем на­сель­ніц­тву. Мы па­він­ны ў рэш­це рэшт ра­за­брац­ца, коль­кі каш­ту­юць па­слу­гі ЖКГ», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Па­вод­ле ма­ёй ін­фар­ма­цыі, ужо пер­шыя ва­шыя па­ды­хо­ды свед­чаць аб тым, што са­бе­кошт па­слуг жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца ад та­го, як мы гэ­та ўяў­ля­лі. Вы там вы­яў­ля­е­це ней­кіх па­срэд­ні­каў. Гэ­та ўво­гу­ле не­да­пу­шчаль­на. Лю­бое па­срэд­ніц­тва — гэ­та па­ве­лі­чэн­не ца­ны», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што праб­ле­мы ў сфе­ры ЖКГ не­аб­ход­на вы­явіць ана­ла­гіч­на та­му, як гэ­та бы­ло зроб­ле­на ў бу­даў­ніц­тве.

Аляк­сандр Якаб­сон да­ла­жыў Прэ­зі­дэн­ту, па якіх кі­рун­ках вя­дзец­ца пра­ца. Яе квін­тэ­сэн­цыя зво­дзіц­ца да та­го, каб ска­ра­ціць вы­дат­кі на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі, — у пры­ват­нас­ці, бюд­жэт­ны склад­нік за кошт больш ра­цы­я­наль­на­га вы­ка­ры­стан­ня срод­каў. Па­вод­ле яго слоў, не на­сель­ніц­тва па­він­на пла­ціць больш, а вы­дат­кі на па­слу­гі па­він­ны ска­ра­чац­ца.

У сфе­ры ЖКГ пла­ну­ец­ца пры­няць шэ­раг мер, у тым лі­ку па ды­фе­рэн­цы­я­цыі апла­ты, ска­са­ван­ня па­срэд­ніц­тва, зме­ны струк­ту­ры кі­ра­ван­ня, пе­ра­лі­ку нор­маў і нар­ма­ты­ваў на ака­зан­не ка­му­наль­ных па­слуг, якія не пе­ра­ліч­ва­лі­ся з 2007 го­да. Гэ­тая ра­бо­та па пе­ра­лі­ку нар­ма­ты­ваў па­він­на быць за­вер­ша­на да 1 мая, ад­зна­чыў Аляк­сандр Якаб­сон.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.