Егіпецкі суд прыгаварыў да смяротнага пакарання 529 удзельнікаў руху «Браты-мусульмане», якія падтрымліваюць адхіленага ад улады прэзідэнта Мухамада Мурсі.
Судовая інстанцыя прызнала іх вінаватымі ў дачыненні да тэрарыстычнай дзейнасці і забойстваў. Суд вырашыў не выкарыстоўваць вышэйшую меру пакарання толькі да 16 абвінавачаных, якія таксама праходзілі па справе аб тэрарыстычнай дзейнасці. Вынесеныя прысуды могуць быць абскарджаны ў адпаведным парадку. Увогуле фігурантамі крымінальных спраў (аб стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і аб нападзе на супрацоўнікаў праваахоўных органаў), заведзеных супраць «Братоў-мусульман», з'яўляюцца 1,2 тысячы чалавек.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.