Вы тут

Усміхніцеся! Вас здымае пульмаскан


Пра­гра­ма раз­віц­ця АН пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма тры буй­ныя ай­чын­ныя біз­нес-кам­па­ніі ўпер­шы­ню пра­вод­зяць су­мес­ную ак­цыю «Фа­та­гра­фія з флю­а­раг­ра­фі­яй». Стар­та­ва­ла яна ў Мін­ску на­пя­рэ­дад­ні Су­свет­на­га дня ба­раць­бы з ту­бер­ку­лё­зам.

Як ад­зна­ча­юць спе­цы­я­ліс­ты, праб­ле­ма су­хо­таў для Бе­ла­ру­сі за­ста­ец­ца ак­ту­аль­най: рэс­пуб­лі­ка ўва­хо­дзіць у лік кра­ін з вы­со­кім уз­роў­нем муль­ты­рэ­зіс­тэнт­на­га ту­бер­ку­лё­зу (МЛУ-ТБ), устой­лі­ва­га да шэ­ра­гу вя­до­мых ле­каў. Трэ­цяя част­ка но­вых па­цы­ен­таў і дзве трэ­ці бе­ла­ру­саў, якія ля­чы­лі­ся ад су­хо­таў ра­ней, ма­юць МЛУ-ТБ — гэ­та най­больш вы­со­кі за­рэ­гіст­ра­ва­ны ўзро­вень яго ў све­це. Да та­го ж сён­ня ту­бер­ку­лёз не­бяс­печ­ны да­лё­ка не толь­кі для «аса­цы­яль­ных эле­мен­таў», за­хва­рэць на яго мо­жа кож­ны. На­огул, што­год у све­це 9 міль­ё­наў лю­дзей роз­на­га ўзрос­ту і са­цы­яль­на­га ста­ту­су ін­фі­цы­ру­юц­ца ту­бер­ку­лё­зам. «Флю­а­раг­ра­фіч­нае аб­сле­да­ван­не да­зва­ляе вы­явіць ту­бер­ку­лёз, а так­са­ма шэ­раг ін­шых за­хвор­ван­няў на ран­няй ста­дыі, — на­гад­вае ка­ар­ды­на­тар пра­грам САЗ па ту­бер­ку­лё­зе ў Бе­ла­ру­сі Ва­лян­цін Ру­со­віч, — ме­на­ві­та та­му так важ­на пры­ву­чаць лю­дзей да та­го, каб яны са­мі кла­па­ці­лі­ся аб сва­ім зда­роўі і рэ­гу­ляр­на пра­хо­дзі­лі аб­сле­да­ван­не».

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».