Вы тут

Усё пачынаецца з сям'і і выхавання


Жыццёвы шлях

42 гады працуе на пасту сястры міласэрнасці Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Фрунзенскага раёна г. Мінска Ніна Мікалаеўна Блізнюк. За гэты час ёй давялося даглядаць больш чым 600 цяжкіх пацыентаў. І сёння яна штодня дапамагае некалькім такім хворым. За сваю самаадданую працу Ніна Мікалаеўна была ўзнагароджана медалём імя Флорэнс Найтынгейл.

26-12

Пра гэта, а таксама пра цяжкае дзяцінства нашай гераіні ішла гаворка з вучнямі СШ №№99, 175, 212, гімназіі № 39 у Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска. Аб працы з ранку да вечара яшчэ з дзяцінства, пра смерць бацькі, пра пажар, што знішчыў дом і ўсю маёмасць. Пра голад, пра раннюю смерць маці...

Паэт, празаік, перакладчык, крытык, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў, лаўрэат сямі літаратурных прэмій, у тым ліку і прэміі міністра абароны нашай краіны, Міхаіл Паўлавіч Пазднякоў таксама, як і Ніна Мікалаеўна, нарадзіўся ў мнагадзетнай сям'і. Сваёй працавітасцю ён абавязаны менавіта ёй. Дастаткова сказаць, што ўбачылі свет 36 яго кніг. Ён прайшоў працоўны шлях ад школьнага настаўніка да галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», часопісаў «Вожык», «Нёман». Творы Міхаіла Паўлавіча для дзяцей уключаны ў школьныя праграмы і дапаможнікі для пазакласнага чытання.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.