Вы тут

Тэ­ат­раль­ны фо­рум на­бі­рае аба­ро­ты


Вось ужо не­каль­кі дзён го­рад на Дняп­ры жы­ве ў гу­шчы тэ­ат­раль­ных па­дзей. У ІX Між­на­род­ным мо­ла­дзе­вым фо­ру­ме «М@RT. Кан­такт» пры­ма­юць удзел ка­лек­ты­вы з 9 кра­ін — Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Поль­шчы, Бал­га­рыі, Літ­вы, Гер­ма­ніі, упер­шы­ню — Іта­ліі і Анг­ліі. На пра­ця­гу тыд­ня ма­гі­ляў­ча­не ма­юць маг­чы­масць уба­чыць 18 па­ста­но­вак.

Гэ­тыя тэ­ат­раль­ныя тво­ры ад­роз­ні­ва­юць не­звы­чай­ны па­ды­ход, экс­пе­ры­мен­таль­ная на­кі­ра­ва­насць, крэ­а­тыў­нае мыс­лен­не. Для раз­мо­вы з гле­да­чом вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца раз­на­стай­ныя жан­ра­выя фор­мы, па­чы­на­ю­чы ад плас­тыч­ных і ву­ліч­ных пер­фо­ман­саў і за­кан­чва­ю­чы ка­ба­рэ. Ад­мет­на, што фес­ты­валь ужо даў­но вый­шаў за сце­ны тэ­ат­ра і з ім мо­гуць па­зна­ё­міц­ца на­ват тыя, хто не на­быў квіт­коў на спек­так­лі. Плас­тыч­нае ві­зу­аль­нае прад­стаў­лен­не Львоў­ска­га ака­дэ­міч­на­га тэ­ат­ра «Воскресение» — «Баль ге­нія», якое на­гад­ва­ла са­праўд­ны ве­не­цы­ян­скі кар­на­вал з людзь­мі ў мас­ках і на вы­са­чэз­ных ха­ду­лях, раз­гар­ну­ла­ся на Са­вец­кай пло­шчы.

У склад жу­ры, якое ўзна­чаль­вае на­род­ная ар­тыст­ка СССР Ада Ро­гаў­ца­ва, ува­хо­дзяць прад­стаў­ні­кі Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Гер­ма­ніі, Поль­шчы, Літ­вы, Ін­дыі. Стар­шы­ня жу­ры ад­зна­чы­ла, што для яе вя­лі­кі го­нар уз­на­ча­ліць мо­ла­дзе­вы фо­рум. Яна па­абя­ца­ла быць вель­мі аб'­ек­тыў­най і пры­слу­хоў­вац­ца да дум­кі кож­на­га са сва­іх ка­лег.

— Гэ­ты фес­ты­валь дае маг­чы­масць ад­чуць, чым «ды­ха­юць» ін­шыя тэ­ат­ры, уба­чыць той зрэз мас­тац­тва, па­пу­ляр­на­га ў Еў­ро­пе, — пад­крэс­ліў на­мес­нік стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­ма Ва­ле­рый Ма­ла­шка. — За 8 га­доў іс­на­ван­ня фо­ру­му Ма­гі­лёў уба­чыў 105 спек­так­ляў з 13 кра­ін.

— Ма­гі­лёў­скі фес­ты­валь зай­мае асаб­лі­вае мес­ца ў тэ­ат­раль­ным жыц­ці кра­і­ны, — ад­зна­чыў мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў. — Гэ­та пра­ект пра мо­ладзь і для мо­ла­дзі, а зна­чыць, у яго вя­лі­кая бу­ду­чы­ня. Бо ме­на­ві­та тут ку­ец­ца па­тэн­цы­ял тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі, фар­мі­ру­ец­ца но­вая су­час­ная мо­ва тэ­ат­ра.

Ад імя Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў уру­чыў Ма­гі­лёў­ска­му аб­лас­но­му драм­тэ­ат­ру сер­ты­фі­кат на 100 міль­ё­наў руб­лёў на па­ста­ноў­ку спек­так­ля «Свае лю­дзі — раз­лі­чым­ся!»

Тэ­ат­раль­ны фо­рум пра­цяг­ва­ец­ца. Яго вы­ні­кі бу­дуць пад­ве­дзе­ны ў Між­на­род­ны дзень тэ­ат­ра — 27 са­ка­ві­ка.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.