Пад старшынствам намеснікапрэм'ер-міністра АнатоляТозіка прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ме
рапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў Анатоля Тозіка, падрыхтоўка да знакавых гістарычных мерапрыемстваў, якую сёння праводзяць органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, арганізацыі, павінна стаць сістэмай у іх далейшай рабоце. Неабходна прывесці ў парадак месцы пахаванняў воінаў, якія загінулі ў Першай і Другой сусветных войнах, помнікі, абеліскі. Варта працягваць пошукавыя работы, развіваць валанцёрскую дзейнасць, праводзіць конкурсы школьных сачыненняў і студэнцкіх работ, прымеркаваных да знакавых гістарычных дат, называць імёнамі воінаў і герояў новыя вуліцы ў гарадах і пасёлках, практыкаваць шэфства школьных устаноў па доглядзе памятных месцаў.
Намеснік прэм'ер-міністра таксама звярнуў увагу органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў на аказанне садзейнічання і падтрымкі энтузіястам, якія карпатліва і мэтанакіравана працуюць па аднаўленні і захаванні гістарычнай памяці падзей Першай сусветнай вайны, выкарыстанне іх вопыту і ведаў у патрыятычным і духоўным выхаванні моладзі.
Мінадукацыі сумесна з НАН Беларусі вядзецца планавая работа па падрыхтоўцы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Першая сусветная вайна ў гістарычным лёсе Еўропы». Арганізацыйным камітэтам прапанавана правесці гэтую канферэнцыю ў Вілейцы з наведваннем удзельнікамі канферэнцый памятных месцаў Вілейшчыны, звязаных з падзеямі Першай сусветнай вайны.
Цэнтральнымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да стагоддзя пачатку Першай сусветнай вайны, стане ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу па лініі супрацьстаяння 1915-1917 гадоў у г. Смаргоні, якое запланавана сёлета на 1 жніўня. Тут таксама пройдзе мітынг-рэквіем і тэатралізаванае шоу пры ўдзеле ваенна-гістарычных клубаў і ўніфармісцкіх грамадскіх аб'яднанняў.
Цяпер міністэрствамі культуры, спорту і турызму, абароны, НАН краіны, аблвыканкамамі, Мінгарвыканкамам і іншымі арганізацыямі вядзецца сістэмная работа па выкананні плана мерапрыемстваў. У прыватнасці, у Міністэрстве спорту і турызму распрацаваны турыстычныя маршруты «Аўгустоўскі канал у гісторыі Першай і Другой сусветных войнаў», «Пад крыжам Святога Георгія: дарогамі Першай сусветнай вайны», «Першая сусветная вайна на Палессі». Гродзенскім аблвыканкамам праводзяцца экскурсіі па маршрутах «Рэканструкцыя падзей «Дарога памяці» (па фартыфікацыйных збудаваннях Гродзенскай крэпасці), «На хвалях часу» (па месцах баявых дзеянняў у гады Першай сусветнай вайны). Мінскім аблвыканкамам распрацаваны турыстычныя аўта- і веламаршруты па месцах, звязаных з падзеямі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Вілейскага раёна і г. Вілейка.
Міністэрства культуры сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай і лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Ліхадзедавым рэалізаваны культурна-асветніцкі праект «Драма Першай сусветнай». Праект уключае арганізацыю кніжнай выставы, на якой прадстаўлена каля 500 выданняў па тэме Першай сусветнай вайны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама прэзентацыю кніг У. Ліхадзедава «Беларусь праз аб'ектыў нямецкага салдата. 1915-1918» і Валянціны Бялявінай «Беларусь у гады Першай сусветнай вайны» і «Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Дакументы».
Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі падрыхтаваны перасоўныя тэматычныя выстаўкі, якія будуць прадстаўлены ва ўсіх абласных музеях. Сумесна з МЗС плануецца экспанаванне выставак у дыпламатычных прадстаўніцтвах нашай краіны за мяжой.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».