Вы тут

Ка­лі іні­цы­я­ты­ва ві­та­ец­ца


На ба­зе Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га аб­лас­но­га Па­ла­ца твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі прай­шоў ІV аб­лас­ны фо­рум лі­да­раў дзі­ця­чых і мо­ла­дзе­вых гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, ор­га­наў школь­на­га са­ма­кі­ра­ван­ня «Лі­да­ры XXІ ста­год­дзя: іні­цы­я­ты­ва — у дзе­ян­ні».

На гэ­ты раз на фо­ру­ме аб­мер­ка­ва­лі праб­ле­мы нар­ка­ма­ніі і ўжы­ван­ня псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў мо­лад­дзю. На ме­ра­пры­ем­ства бы­лі за­про­ша­ны псі­хо­ла­гі, прад­стаў­ні­кі УУС, пра­ку­ра­ту­ры, ахо­вы зда­роўя. Фо­рум пра­во­дзіў­ся ў ме­жах пра­ва­во­га ма­ра­фо­ну «Я вы­бі­раю жыц­цё». У пя­ці сек­цы­ях пра­ца­ва­лі прад­стаў­ні­кі аб­лас­но­га са­ве­та стар­ша­клас­ні­каў, лі­да­ры БРСМ, дзі­ця­чых срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, бе­ла­рус­кай рэс­пуб­лі­кан­скай пі­я­нер­скай ар­га­ні­за­цыі і аб'­яд­нан­няў пра­ва­ахоў­най на­кі­ра­ва­нас­ці.

— На­ша за­да­ча — «па­гру­зіць» дзя­цей у праб­ле­му, сён­ня — у праб­ле­му пра­фі­лак­ты­кі спа­жы­ван­ня нар­ко­ты­каў, — рас­ка­за­ла на­мес­нік ды­рэк­та­ра Па­ла­ца твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі Тац­ця­на Бе­ла­дзе­да­ва. — Та­му мы за­пра­сі­лі да нас яшчэ і сту­дэн­таў з юры­дыч­най клі­ні­кі ГДУ імя Ф. Ска­ры­ны. Яны пра­во­дзі­лі не­вя­лі­кі трэ­нінг, які да­па­мог зра­зу­мець пы­тан­не больш глы­бо­ка. По­тым дзе­ці па­він­ны бы­лі рас­пра­ца­ваць сло­ган, са­цы­яль­ны ро­лік або ліс­тоў­ку, якія ахоп­лі­ва­юць ме­на­ві­та гэ­тае тэ­ма­тыч­нае по­ле — жыц­цё без нар­ко­ты­каў. Не вы­клю­ча­на, што та­кі пра­дукт по­тым мо­жа быць раз­ме­шча­ны на біл­бор­дзе, на­дру­ка­ва­ны ў га­зе­це і г. д. Акра­мя та­го, на­шы дзе­ці рас­пра­цоў­ва­юць і свае іні­цы­я­ты­вы, а яшчэ пра­па­ну­юць, акра­мя фон­ду за­ах­воч­ван­ня та­ле­на­ві­тых, ства­рыць фонд за­ах­воч­ван­ня лі­да­раў. За­да­ча да­рос­лых, якія ўдзель­ні­ча­юць у фо­ру­ме ра­зам з пад­лет­ка­мі, — рас­ка­заць пра іні­цы­я­ты­ву дзя­цей і да­па­маг­чы по­тым у яе рэа­лі­за­цыі.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.