Вы тут

У вайну таксама нараджалі


Дзе­ці вай­ны ўжо да­жы­ва­юць свой век. Я так­са­ма дзі­ця вай­ны, і мне вель­мі хо­чац­ца рас­ка­заць ма­ла­дзей­ша­му па­ка­лен­ню аб тым, што да­вя­ло­ся пе­ра­жыць жан­чы­нам, на­шым ма­ту­лям, пра­нёс­шы праз ва­ен­нае лі­ха­лец­це сва­іх дзе­так. Гэ­та так­са­ма быў ге­ра­ізм — на­ра­дзіць у вай­ну.

Па­мя­таю ся­бе дзесь­ці га­доў з трох, ужо ў ці­хі пас­ля­ва­ен­ны час. На­ра­дзі­ла­ся ў вай­ну, але з рас­ка­заў ма­ту­лі і сва­іх бліз­кіх ве­даю, што гэ­та та­кое. Я па­мя­таю, як з вай­ны вяр­та­лі­ся сал­да­ты, як ма­ме пры­нес­лі па­ха­валь­ную, як яна ў 25 га­доў за­ста­ла­ся ўда­вой, а я ў тры го­дзі­кі — без баць­кі.

Іш­ла вай­на. Усе муж­чы­ны на­ша­га ро­ду пай­шлі на фронт, а жан­чы­ны з дзет­ка­мі і не­маў­лят­ка­мі за­ста­лі­ся ў вёс­цы. Прый­шоў не­мец, і ўвесь на­род ха­ваў­ся ад яго ў ле­се. Ка­лі бы­ло цёп­ла, яшчэ цяр­пі­ма, а ў ма­роз прый­шло­ся бу­да­ваць ша­ла­шы — хоць які пры­ту­лак ад не­па­га­дзі і ма­ра­зоў. Па­ся­род бу­да­на рас­клад­ва­лі не­вя­лі­кі кас­цёр, які га­рэў і та­кім чы­нам пад­трым­лі­ваў цяп­ло. Тут і жы­лі жан­чы­ны з сем'­я­мі, тут на­ра­джа­лі­ся дзе­ці.

Спа­чат­ку ў ле­се бы­ла ня­дрэн­ная схо­ва, а пас­ля фа­шыс­ты за­ў­ва­жы­лі лю­дзей і вы­ра­шы­лі, што гэ­та пар­ты­за­ны. Коль­кі ра­зоў аб­стрэль­ва­лі нас! Ад стра­ху не бы­ло дзе па­дзец­ца. Са­ма­лёт ня­мец­кі, «ра­ма», ля­цеў ніз­ка над ле­сам, і з гэ­та­га са­ма­лё­та бы­ло доб­ра ві­даць, дзе ха­ва­лі­ся лю­дзі. Ста­рыя, жан­чы­ны з дзець­мі сы­хо­дзі­лі ўсё да­лей і да­лей. Дзе­ці хва­рэ­лі. Іх ра­та­ва­лі роз­ны­мі на­по­ямі траў.

Мая цёт­ка рас­каз­ва­ла, што яе ма­лень­кая дач­ка, якой бы­ло ўся­го не­каль­кі ме­ся­цаў, вель­мі пла­ка­ла. Кры­ча­ла дзень і ноч. Пас­ля да­ве­да­лі­ся, што за­сту­дзі­ла вуш­кі. Дык цёт­ка яе па­кла­ла ў бу­ра­лом, бо лю­дзі з та­кім крык­лі­вым дзі­цем не пус­ці­лі бег­чы з імі, а ў яе яшчэ ад­на трох­га­до­вая дзяў­чын­ка на ру­ках. Каб вы­ра­та­ваць боль­шае дзі­цят­ка, ма­лень­кую кры­ку­ху кі­ну­ла ў ла­мач­ча і, як і ўсе, па­бег­ла да­лей ха­вац­ца. Ка­лі за­кон­чы­ла­ся бам­бёж­ка, вяр­ну­ла­ся і знай­шла сваё не­маў­лят­ка. Яно, на­пла­каў­шы­ся, ці­хень­ка спа­ла. Цёт­ка, узра­да­ваў­шы­ся, што дзяў­чын­ка жы­вая, за­бра­ла яе. Пас­ля вы­рас­ла пры­го­жая дзяў­чы­на, толь­кі, на жаль, вель­мі дрэн­на чу­ла.

Аб­стрэ­лы ў ле­се бы­лі час­тыя. Так не­мец не да­ваў жыц­ця, што жан­чы­ны з на­шай вёс­кі на Лю­бан­шчы­не зай­шлі аж­но ў слуц­кія ля­сы — амаль за сем­дзе­сят кі­ла­мет­раў ад до­ма!

Пас­ля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі вяр­нуў­ся на­род у свае род­ныя мяс­ці­ны. Ад­но ад­на­му да­па­ма­га­лі, бу­да­ва­лі зям­лян­кі. У вы­рва­ных бом­ба­мі ямах сце­ны вы­сці­ла­лі жэрд­ка­мі, на­ват на па­жа­ры­шчах дзве­ры зна­хо­дзі­лі, цэг­лу, ра­бі­лі рус­кія пе­чы. Звер­ху зям­лян­кі на­кры­ва­лі ліс­цем, уся­кім бу­ра­ло­мам, і іх не бы­ло ві­даць з вы­шы­ні. У та­кой зям­лян­цы я ўжо па­мя­таць ся­бе па­ча­ла. Так і да­жы­лі да кан­ца вай­ны.

Ес­ці не бы­ло ча­го. Да­рос­лыя ха­дзі­лі на по­ле, збі­ра­лі мерз­лую буль­бу і пяк­лі з яе неш­та па­доб­нае на дра­ні­кі. Гэ­та бы­лі та­кія ля­пёш­кі, на якія на­ват гля­дзець не ха­це­ла­ся. Га­лод­ныя, аба­рва­ныя рас­лі дзет­кі. Ды вось зноў бя­да — па­ча­лі вель­мі хва­рэць дзе­ці: дыф­тэ­рыя, шкар­ля­ты­на, ад­зёр...

Як жа да­ста­ва­ла­ся ў вай­ну жан­чы­нам! Пас­ля ро­даў трэ­ба бы­ло па ка­ле­на ў ва­дзе прай­сці дзя­сят­кі кі­ла­мет­раў, каб за­ха­ваць жыц­цё са­бе і дзі­ця­ці. За­тое, ка­лі дзе­ці не­дзе ў пя­ці­дзя­ся­тыя га­ды пай­шлі ў шко­лу, дык у нас бы­ло па 2—3 па­ра­лель­ныя кла­сы вуч­няў 1941—1945 га­доў на­ра­джэн­ня.

Хоць пас­ля вай­ны так­са­ма га­ла­да­лі. Вы­жы­лі на мерз­лай буль­бе і бу­лё­не, ле­там — на зе­ля­ні­не. Пас­ля вай­ны Чыр­во­ны Крыж да­па­ма­гаў сем'­ям, якія жы­лі без баць­коў, дзе за­гі­ну­лі муж­чы­ны. Кры­ху паз­ней, у 1948 го­дзе, па­ча­лі пры­во­зіць хлеб з рай­цэнт­ра. Зда­ва­ла­ся, ні­чо­га не бы­ло смач­ней. Ста­я­лі ў чар­зе ка­ля кра­мы, каб да ве­ча­ра ку­піць. Хле­ба вы­да­ва­ла­ся столь­кі, коль­кі чле­наў сям'і бы­ло. Ста­ім-ста­ім, бы­вае, і не хо­піць. Пас­ля сем'­ям за­гі­ну­-
л­ых да­па­ма­га­ла дзяр­жа­ва. На дзя­цей па­ча­лі пла­ціць пен­сію. Гэ­та бы­ла вя­лі­кая пад­трым­ка.

Нас з дзя­цін­ства пры­ву­ча­лі да пра­цы. Па­мя­таю, як ха­дзі­лі да­лё­ка на ба­ло­та нарых­тоў­ваць дро­вы для шко­лы. Ста­рэй­шыя кла­сы рас­пі­лоў­ва­лі ўруч­ную па­ва­ле­ныя дрэ­вы, аб­ся­ка­лі га­лі­ны, а мы, ма­лод­шыя, ад­цяг­ва­лі іх у ку­чы. І ні­ко­лі ні­хто не ска­заў, каб яму за пра­цу за­пла­ці­лі. Ра­зу­ме­лі, што гэ­та ро­бім для ся­бе.

Азі­ра­ю­чы­ся на­зад, ду­маю, што толь­кі на­шы са­вец­кія жан­чы­ны маг­лі вы­нес­ці вай­ну на сва­іх пля­чах, па­да­рыць дзяр­жа­ве столь­кі дзя­цей і збе­раг­чы іх. Гэ­та быў са­праўд­ны жа­но­чы подз­віг.

Лі­дзія ЛУК'­Я­НА­ВА,

Ла­гой­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.