Вы тут

За­хва­раль­насць зні­жа­ец­ца, але...


Мі­ну­лы год ака­заў­ся для на­шай кра­і­ны до­сыць па­спя­хо­вым у спра­ве пе­ра­адо­лен­ня ту­бер­ку­лё­зу. У нас зні­зі­лі­ся па­каз­чы­кі за­хва­раль­нас­ці (на 7,5%) і смя­рот­нас­ці (на 21%). Упер­шы­ню за апош­нія га­ды не па­вя­ліч­ва­ла­ся ўдзель­ная ва­га хво­рых з муль­ці­рэ­зіс­тэнт­ным (устой­лі­вым да стан­дарт­ных прэ­па­ра­таў) ту­бер­ку­лё­зам.

Па­вод­ле слоў ды­рэк­та­ра Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра пуль­ма­на­ло­гіі і фты­зі­ят­рыі Ге­на­дзя ГУ­РЭ­ВІ­ЧА, за ча­ты­ры апош­нія га­ды на ба­раць­бу з ту­бер­ку­лё­зам дзярж­бюд­жэт вы­лу­чыў звыш 160 млрд руб­лёў, ПРААН — 80 млрд. На рас­шы­рэн­не до­сту­пу да якас­най ды­яг­нос­ты­кі і ля­чэн­ня хво­рых на ту­бер­ку­лёз са множ­най ле­ка­вай устой­лі­вас­цю ў блі­жэй­шыя два га­ды Гла­баль­ны фонд для ба­раць­бы са СНІ­Дам, ту­бер­ку­лё­зам і ма­ля­ры­яй вы­лу­чыў 9 млн до­ла­раў, а ўся­го Бе­ла­русь ужо атры­ма­ла 36 млн до­ла­раў. Гро­шы бы­лі за­тра­ча­ны на аб­ста­ля­ван­не ад­па­вед­ных ла­ба­ра­то­рый, на­быц­цё рас­ход­ных ма­тэ­ры­я­лаў, ука­ра­нен­не но­ва­га рэ­гіст­ра ля­чэн­ня, на­быц­цё ле­каў, які­мі кра­і­на сён­ня за­бяс­пе­ча­на поў­нас­цю. За апош­нія пят­нац­цаць га­доў іс­тот­на зні­зі­ла­ся коль­касць хво­рых на ту­бер­ку­лёз у мес­цах зня­во­лен­ня (сён­ня яна ў 6,5 ра­за вы­шэй, чым у па­пу­ля­цыі). Каб за­бяс­пе­чыць бес­пе­ра­пын­насць ля­чэн­ня, кож­ны вы­зва­ле­ны з ды­яг­на­зам да­стаў­ля­ец­ца на спец­аў­та­транс­пар­це ў ля­чэб­ны ста­цы­я­нар.

Ра­зам з тым, пра­цяг­вае рас­ці коль­касць ін­фі­цы­ра­ва­ных ад­на­ча­со­ва ВІЧ і ту­бер­ку­лё­зам. Вы­со­кай за­ста­ец­ца за­хва­раль­насць ся­род мед­ра­бот­ні­каў. Ле­тась за­фік­са­ва­на 90 та­кіх вы­пад­каў, 12 з іх — у су­праць­ту­бер­ку­лёз­ных ля­чэб­ных уста­но­вах, што тлу­ма­чыц­ца больш сур'­ёз­ным ін­фек­цый­ным кант­ро­лем у апош­ніх (вы­ка­ры­стан­не рэ­спі­ра­та­раў, мар­ле­вых па­вя­зак, бак­тэ­ры­цыд­ных лям­паў і інш.).

Як па­ве­дам­ляе ка­ар­ды­на­тар пра­грам СА­АЗ па ту­бер­ку­лё­зе ў Бе­ла­ру­сі Ва­лян­цін РУ­СО­ВІЧ,

у цэ­лым у Еў­ро­пе што­га­до­вая за­хва­раль­насць на ту­бер­ку­лёз зні­жа­ец­ца на 5%, ад­нак боль­шасць па­цы­ен­таў, якія па­ку­ту­юць ад множ­най ле­ка­вай устой­лі­вас­ці, не ўда­ец­ца вы­ле­чыць. Для Бе­ла­ру­сі ак­ту­аль­ным за­ста­ец­ца кант­роль за рэ­гу­ляр­нас­цю ля­чэн­ня, што да­во­лі ня­прос­та, ка­лі па­цы­ент вы­піс­ва­ец­ца са ста­цы­я­на­ра, а ля­чэн­не яшчэ па­він­на пра­цяг­вац­ца. Та­му ў блі­жэй­шы час ак­цэнт бу­дзе ра­біц­ца на ўма­ца­ван­ні ам­бу­ла­тор­най служ­бы.

Рэнт­ге­на­ла­гіч­нае ці флю­а­раг­ра­фіч­нае?

Флю­а­раг­ра­фіч­ны ме­тад да­сле­да­ван­ня з'яў­ля­ец­ца скры­нін­га­вым, рэнт­ге­на­ла­гіч­ны лі­чыц­ца ды­яг­нас­тыч­ным. Ад­нак ні ад­но, ні дру­гое да­сле­да­ван­не не з'яў­ля­ец­ца стап­ра­цэнт­ным па вы­яў­лен­ні ту­бер­ку­лё­зу. Вы­ні­кі аба­іх да­па­ма­га­юць толь­кі за­па­до­зрыць на­яў­насць праб­ле­мы. Ка­лі та­кія па­да­зрэн­ні ўзнік­лі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца бак­тэ­ры­я­ла­гіч­ны ме­тад да­сле­да­ван­ня, згод­на з вы­ні­кам яко­га і вы­стаў­ля­ец­ца ды­яг­наз.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».