Вы тут

Роз­дум ка­ля абел­іс­ка


Стаю на вяс­ко­вых мо­гіл­ках. Рап­там ад­не­куль, з вы­шы­ні, па­чуў­ся звон. Я ака­мя­не­ла. Звон прай­шоў­ся над мо­гіл­ка­мі і сціх да­лё­ка ў ле­се; зноў азваў­ся і зноў сціх. З-за ніз­кіх чор­ных хмар вы­бліс­ну­ла сон­ца, і дрэ­вы, вы­со­кія гус­тыя сос­ны і тон­кія бя­роз­кі, за­ззя­лі ты­ся­ча­мі роз­на­ка­ля­ро­вых аг­нёў. Па­дзьмуў вет­рык, га­лін­кі ка­лых­ну­лі­ся і за­зві­не­лі: аб­мерз­лыя, яны да­кра­на­лі­ся ад­на да ад­ной, на­ра­джа­ю­чы ней­кую не­зра­зу­ме­лую ме­ло­дыю.

Па­за­ло­та на абел­іс­ку так­са­ма на­поў­ні­ла­ся со­неч­ным свят­лом, вы­бліс­нуў­шы зна­ё­мы­мі проз­ві­шча­мі. Пра не­ка­то­рых, што веч­ным сном спяць на вяс­ко­вых мо­гіл­ках, я шмат ве­даю. Гэ­та бы­лыя вуч­ні на­шай шко­лы, хлоп­цы май­го ўзрос­ту, на­ват ма­ла­дзей­шыя. Іх фа­та­гра­фіі ў школь­ным му­зеі пар­ты­зан­скай сла­вы — на са­мым па­чэс­ным мес­цы.

На­ві­да­во­ку фо­та­здым­кі за­гі­ну­лых пад­час вай­ны: Мак­са Грын­фель­да, Ні­ны Мя­жэн­най, Ба­ры­са Сяр­ге­е­ва і проз­ві­шчы тых, чы­іх фа­та­гра­фій ня­ма. Іх шмат, бо як­раз у со­рак пер­шым шко­ла ста­ла ся­рэд­няй. У ёй ву­чы­ла­ся больш за сот­ню юна­коў і дзяў­чат. У ба­раць­бе з фа­шыс­та­мі пры­ня­лі ўдзел амаль усе пад­лет­кі.

Вось Макс Грын­фельд. Вай­на для яго па­ча­ла­ся на не­каль­кі га­доў ра­ней, ка­лі яго баць­ку-ка­му­ніс­та, ды­рэк­та­ра ад­на­го з ма­зыр­скіх за­во­даў па апра­цоў­цы драў­ні­ны — рап­там арыш­та­ва­лі, зра­бі­лі во­ра­гам на­ро­да; ка­лі ма­ці, стар­шы­ню кал­га­са, вы­зва­лі­лі з ра­бо­ты, а яго, Мак­са, сак­ра­та­ра кам­са­моль­скай ар­га­ні­за­цыі Гра­дзян­скай шко­лы, па­зба­ві­лі сак­ра­тар­ства. Сям'я «во­ра­га на­ро­да» ад­ра­зу ста­ла не­бяс­печ­най: імі грэ­ба­ва­лі на­ват не­ка­то­рыя су­се­дзі. І ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, да Грын­фель­даў стаў­лен­не не змя­ні­ла­ся: нем­цы, асаб­лі­ва па­лі­цаі, лі­чы­лі яго «сва­ім», зем­ля­кі і су­се­дзі абы­хо­дзі­лі бо­кам.

...Чыр­во­ная Ар­мія ад­сту­па­ла хут­ка, а акру­жэн­цы, што іш­лі амаль усё ле­та праз лес на ўсход, па­кі­да­лі зброю, на­ват не ха­ва­ю­чы ў за­рас­ні­ку. Зброю шу­ка­лі ўсе: Ва­ло­дзя Баг­да­но­віч, Зі­на Гле­ба­ва, Лё­ня Най­дзё­нак, Ба­рыс Сяр­ге­еў... і Макс Грын­фельд. Схро­ны ра­бі­лі там жа, у ле­се, у най­больш зруч­ных мес­цах, каб по­тым ляг­чэй бы­ло яе ўзяць. Пер­шую пар­тыю — два ку­ля­мё­ты і не­каль­кі дзя­сят­каў він­то­вак — пе­рад­алі пар­ты­за­нам гру­пы М.П. Ка­ра­лё­ва ўжо ў кан­цы ле­та. Ад­на­ча­со­ва Макс вы­ра­шаў праб­ле­му з па­ра­не­ны­мі чыр­во­на­ар­мей­ца­мі, што ўца­ле­лі пас­ля пер­ша­га пры­хо­ду фа­шыс­таў. Іх трэ­ба бы­ло апра­наць, ля­чыць, кар­міць.

На пер­шым ча­се нем­цы ў Гра­дзян­цы не ста­я­лі: прый­шлі і пай­шлі. Па­лі­цаі «фоль­кс­-
дой­ча» Грын­фель­да асце­ра­га­лі­ся: усё ж та­кі не­мец. Та­му Макс дзей­ні­чаў ра­шу­ча: хлоп­цы прай­шлі­ся па ха­тах, збі­ра­ю­чы ежу і воп­рат­ку, а па­ра­не­ных раз­мяс­ці­лі ў бу­дын­ку лес­прам­га­саў­ска­га ін­тэр­на­та. Ка­лі ж праз не­каль­кі тыд­няў нем­цы тры­ва­ла асе­лі ў па­сёл­ку, уз­нік­ла па­гро­за для па­ра­не­ных. У леп­шым вы­пад­ку іх ча­каў канц­ла­гер. Макс вы­ра­шыў пе­ра­вес­ці іх у Ма­каўе — вёс­ку, дзе нем­цаў не бы­ло.

У пар­ты­зан­скі атрад Макс пай­шоў пер­шым. Пра гэ­та да­ве­да­лі­ся во­ра­гі. На­стаў­нік ня­мец­кай мо­вы Іва­ноў, яко­га гітле­раў­цы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ў якас­ці пе­ра­клад­чы­ка, па­пя­рэ­дзіў Мак­са, што яго збі­ра­юц­ца арыш­та­ваць, і да­па­мог на­ла­дзіць су­вязь з пар­ты­зан­скім атра­дам Ка­ра­лё­ва. У мяс­цо­вы атрад пар­ты­за­ны та­ды пад­лет­каў не бра­лі: Макс быў вы­клю­чэн­нем. Ён стаў раз­вед­чы­кам, удзель­ні­чаў у мно­гіх ба­я­вых апе­ра­цы­ях. Пад­час ад­ной з пер­шых ва­ро­жых бла­кад раз­вед­чы­кі на ча­ле з Мак­сам шу­ка­лі вы­хад атра­да з акру­жэн­ня. Не­да­лё­ка ад вёс­кі Рэч­кі Чэр­вень­ска­га ра­ё­на яны тра­пі­лі ў за­са­ду. Двое бы­лі за­бі­ты ад­ра­зу. Макс доў­га ад­стрэль­ваў­ся...

Ся­мі­клас­ні­цы Ні­на Мя­жэн­ная і Ве­не­ра Гу­ры­на спа­чат­ку да­гля­да­лі па­ра­не­ных на га­ры­шчы лес­прам­га­саў­ска­га га­ра­жа, по­тым ста­лі су­вяз­ны­мі мяс­цо­ва­га атра­да, раз­вед­чы­ца­мі. Ме­на­ві­та яны пад­трым­лі­ва­лі па­ста­ян­ную су­вязь атра­да Ка­ра­лё­ва з пад­поль­шчы­ка­мі з Асі­по­ві­чаў. Не­як Ні­на, якая ня­дрэн­на ве­да­ла ня­мец­кую мо­ву, пад­слу­ха­ла раз­мо­ву гіт­ле­раў­цаў аб но­вай кар­най экс­пе­ды­цыі фа­шыс­таў су­праць пар­ты­зан. З вя­лі­кай ры­зы­кай для жыц­ця дзяў­чын­кі змаг­лі вы­брац­ца з Гра­дзян­кі і пе­ра­даць звест­кі пар­ты­за­нам. Бры­га­да Ка­ра­лё­ва пра­рва­ла бла­ка­ду ў са­мым сла­бым мес­цы і вый­шла з акру­жэн­ня. Раз'­юша­ныя кар­ні­кі сха­пі­лі дзяў­чы­нак, ка­лі тыя вяр­та­лі­ся да­моў. Ка­та­ва­лі доў­га, толь­кі ні­чо­га не да­бі­лі­ся. Ве­не­ра бы­ла рас­стра­ля­на, Ні­на за­ка­та­ва­на да смер­ці.

Шас­ці­клас­нік Ко­ля Бліз­нец зма­гаў­ся з фа­шыс­та­мі ў атра­дзе імя Ле­нін­ска­га кам­са­мо­ла. На яго ра­хун­ку — сем пу­шча­ных пад ад­хон ва­ро­жых эша­ло­наў. Двой­чы прад­стаў­ляў­ся ка­ман­да­ван­нем атра­да да зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за, але зван­ня так і не атры­маў. Яго род­ную вёс­ку Ма­каўе кар­ні­кі спа­лі­лі ра­зам з жы­ха­ра­мі ў сту­дзе­ні 1943 го­да. Помс­ціў, як мог. Ён і за­гі­нуў, як ге­рой. У кры­тыч­ную хві­лі­ну ўзня­лі­ся яны з Ва­дзі­мам Ку­тыр­ла, у ру­ках яко­га быў бры­гад­ны сцяг, і па­вя­лі за са­бой пар­ты­зан у ата­ку. Во­раг быў раз­бі­ты. Ся­род ва­сям­нац­ца­ці за­гі­нулых (са­мыя вя­лі­кія стра­ты атра­да за га­ды вай­ны) быў і Ко­ля.

Ко­ля Анд­ры­е­віч у апош­нія хві­лі­ны жыц­ця, ві­даць, да­ка­раў ся­бе за тое, што так і не па­спеў па­ста­віць мі­ну, не змог спы­ніць ва­ро­жы эша­лон, а на роз­дум лёс ча­су не па­кі­нуў. Сяб­ры-пад­рыў­ні­кі ўба­чы­лі, як уз­ня­ўся ён на­су­страч па­ра­во­зу і за­мкнуў кле­мы мі­ны ру­ка­мі...

Ба­рыс Сяр­ге­еў быў пар­ты­за­нам, а пас­ля вы­зва­лен­ня Ма­гі­лёў­шчы­ны ад фа­шыс­таў, даў зго­ду пай­сці ў атрад, сфар­мі­ра­ва­ны з леп­шых пар­ты­зан для ба­раць­бы з бан­ды­та­мі ў за­ход­ніх ра­ё­нах Бе­ла­ру­сі. У со­рак пя­тым быў пры­зва­ны ў ар­мію. Слу­жыў пад Лу­нін­цам. За­гі­нуў у Пін­ску ад рук бан­ды­таў.

Ва­ло­дзя Стэль­мах не да­жыў уся­го не­каль­кі дзён да вы­зва­лен­ня. Раз­вед­чы­кі прай­шлі праз вёс­ку Снус­цік Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на без пры­год, а не­ўза­ба­ве вяр­та­ю­чы­ся, там жа на­рва­лі­ся на фа­шыс­таў. Мно­га нем­цаў та­ды са­бра­ла­ся ў пры­фран­та­вой па­ла­се. Ва­ло­дзя пры­кры­ваў ад­ход сяб­роў. Акру­жа­ны во­ра­гам, апош­нюю ку­лю па­кі­нуў са­бе.

...Не­каль­кі лё­саў, не­каль­кі жыц­цяў, па-са­праўд­на­му ве­ліч­ных. Як жа трэ­ба бы­ло лю­біць сваю зям­лю, сваю Ай­чы­ну, каб зра­біць ме­на­ві­та той вы­бар жыц­цё­ва­га шля­ху, які свя­до­ма вы­бра­лі яны на са­мым па­чат­ку свай­го ста­лен­ня... А над мо­гіл­ка­мі ад­гу­ка­юц­ца ме­ла­дыч­ным зво­нам дрэ­вы, спя­ва­юць пес­ню тым, хто на­заў­сё­ды за­стаў­ся ма­ла­дым, пры­го­жым і доб­рым. Гімн жыц­цю, не­паў­тор­на­му і веч­на­му...

Свят­ла­на СЕР­ГІ­Е­ВІЧ,

Асі­по­віц­кі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».