Вы тут

Загадана ўзяць вышыню


На Ура­ле ў Вят­ку ўпа­дае не­вя­лі­кая ра­чул­ка. На яе ле­вым бе­ра­зе пры­ту­лі­ла­ся вё­сач­ка За­валь­ні­ца — два­роў на трыц­цаць. Вок­ны хат гля­дзяць на му­рож­ныя се­на­жа­ці, хлеб­ныя ні­вы. Лю­дзі тут жы­вуць ад­кры­тыя ду­шой, ду­жыя і пра­ца­ві­тыя.

У лю­тым 1926 го­да вяс­коў­цы він­ша­ва­лі Фяк­лі­нію і Яка­ва Які­ма­вых з на­ра­джэн­нем сы­на Вік­та­ра. У яго быў ужо бра­цік Ва­сіль, які з'я­віў­ся на свет на два га­ды ра­ней. Да вай­ны яшчэ на­ро­дзяц­ца сяст­ра Лі­на, бра­ты Вень­я­мін і Юрый.

Які­ма­вы, як і ўсе вяс­коў­цы, пра­ца­ва­лі ў кал­га­се «Чыр­во­ны сцяг»: ма­ці шчы­ра­ва­ла на кал­гас­ных па­лет­ках, а баць­ка быў ра­хун­ка­во­дам. Баць­ку па­ва­жа­лі яшчэ як ге­роя гра­ма­дзян­скай вай­ны, ар­ты­ле­рыс­та. У свя­та на лац­ка­не яго пін­жа­ка ззяў ор­дэн Чыр­во­на­га Сця­га.

Сум­ная вест­ка аб па­чат­ку Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны прый­шла ў вёс­ку За­валь­ні­ца не­ча­ка­на. На дзя­ся­ты дзень баць­ку ўзя­лі ў ар­мію і без пад­рых­тоў­кі на­кі­ра­ва­лі на За­ход­ні фронт, у Бе­ла­русь. Бы­ва­лы ар­ты­ле­рыст зве­даў усе па­ку­ты ад­ступ­лен­ня. А ў ба­ях пад Яра­слаў­лем яго цяж­ка па­ра­ні­ла. Доў­га ля­чы­лі ў шпі­та­лі ў Гор­каў­скай воб­лас­ці, а 9 лю­та­га 1943 го­да ён з ін­ва­лід­ным па­свед­чан­нем на мы­лі­цах вяр­нуў­ся ў род­ную ха­ту да сва­ёй сям'і. Муж­ны ар­ты­ле­рыст меў гвар­дзей­скі зна­чок і быў уз­на­га­ро­джа­ны ме­да­ля­мі «За ад­ва­гу» і «За ба­я­выя за­слу­гі».

Са­ма­га ста­рэй­ша­га бра­та Ва­сі­ля ма­бі­лі­за­ва­лі ў ар­мію 3 сту­дзе­ня 1942 го­да і на­кі­ра­ва­лі ў го­рад Вят­лу­гу Гор­каў­скай воб­лас­ці ў тан­ка­вае ву­чы­лі­шча. Праз не­каль­кі ме­ся­цаў ён быў ужо на фрон­це — лей­тэ­нант, ка­ман­дзір тан­ка. У 1943-м Ва­сіль на тан­ку пра­бі­ва­ец­ца да Про­ні і Со­жа: ён вы­зва­ляе Бе­ла­русь. У ад­ным з ба­ёў нем­цы пад­бі­лі танк, і той за­га­рэў­ся. Па­ра­не­ны ка­ман­дзір, ахоп­ле­ны по­лы­мем, вы­ска­чыў з ма­шы­ны, якая га­рэ­ла. Ля­чыц­ца яго ад­пра­ві­лі на Урал. Пас­ля зноў на пе­ра­да­вую, у Пры­бал­ты­ку. У ба­ях не­да­лё­ка ад Ры­гі Ва­сіль зга­рэў у пад­бі­тым во­ра­гам тан­ку.

Баць­ка і ста­рэй­шы брат бы­лі на фрон­це, а та­му праз паў­го­да ад па­чат­ку вай­ны Вік­та­ру да­вя­ло­ся ўзяць на ся­бе ўсе кло­па­ты па хат­няй гас­па­дар­цы. У кал­га­се яго прызначаюць ра­хун­ка­во­дам. Вік­та­ру ішоў ужо ва­сям­нац­ца­ты год, і ён ужо два ме­ся­цы ву­чыў­ся ў дзя­ся­тым кла­се. 9 лю­та­га 1943 го­да, у той жа дзень, як з вай­ны прый­шоў баць­ка, сы­ну Вік­та­ру прый­шла па­вест­ка з рай­ва­ен­ка­ма­та.

Вік­тар Які­маў тра­піў у Гор­кі. Тут, на па­лі­го­не ў вай­ско­вай час­ці, па­ча­ла­ся служ­ба сал­да­та: перш за ўсё трэ­ба бы­ло на­ву­чыц­ца ва­ло­даць він­тоў­кай і гра­на­тай. Акра­мя та­го, пра­во­дзі­лі­ся ву­чэб­ныя стрэль­бы, марш-кід­кі на 5 кі­ла­мет­раў у нач­ны час у лю­бое на­двор'е, рыц­цё ако­паў і тран­шэй. А як толь­кі Вік­та­ру споў­ні­ла­ся 18 га­доў, ён тра­піў на фронт, у ар­ты­ле­рыю пад ка­ман­да­ван­не ге­не­ра­ла Чар­ня­хоў­ска­га. З кро­ва­пра­літ­ны­мі ба­я­мі бра­лі Кё­нігс­берг. Ён быў увесь раз­бу­ра­ны 243-й ар­ты­ле­рый­скай бры­га­дай, у якой і слу­жыў сал­дат Вік­тар Які­маў. А як да­лі ў бры­га­ду «ка­цю­шу», ён стаў яе за­ра­джаль­шчы­кам.

— Пад Кё­нігс­бер­гам на вы­сот­цы быў ва­ро­жы дот, і мы за­бук­са­ва­лі, спы­ні­лі­ся, — ус­па­мі­нае Вік­тар Які­маў. — Дот на вы­шы­ні, а мы — у ба­лот­най ні­зі­не. Во­раг па­лі­вае нас свін­цом. Ка­ман­дзір ба­та­рэі за­га­даў: пе­ра­плыць не­вя­лі­кую рэч­ку, узяць вы­шы­ню і зні­шчыць дот. А пер­шай га­дзі­не но­чы да рэч­кі пад­вез­лі гра­на­ты, уз­рыў­чат­ку і зброю. Мы па­дзя­лі­лі іх між са­бой, уза­бра­лі­ся на плыт і пе­ра­пра­ві­лі­ся це­раз рэч­ку. Па ўмоў­ным сіг­на­ле ўсе трое ў ад­но ім­гнен­не кі­ну­лі ў амб­ра­зу­ры па звяз­цы гра­нат. Унут­ры до­та раз­да­лі­ся вы­бу­хі, і ад­ра­зу ста­ла ці­ха. Мы за­бра­лі­ся ту­ды і за­кла­лі ўзрыў­чат­ку, ад якой пра­цяг­ну­лі бік­фор­даў шнур. Пад­па­лі­лі. Па­чуў­ся ма­гут­ны вы­бух — і дот пе­ра­стаў іс­на­ваць.

За гэ­ту апе­ра­цыю яны ўсе трое атры­ма­лі па­дзя­ку ад са­мо­га Іо­сі­фа Ста­лі­на.

Вік­та­ру Які­ма­ву са сва­і­мі ад­на­па­лча­на­мі да­вя­ло­ся вес­ці баі з во­ра­гам аж­но да 13 мая 1945 го­да. Пас­ля ар­ты­ле­рый­ская бры­га­да, у якой слу­жыў Які­маў, трап­ляе на Да­лё­кі Ус­ход. Баі бы­лі вя­лі­кія, але пе­ра­мож­ныя. Бы­ло ўзя­та ў па­лон да 600 ты­сяч япон­цаў. Ар­ты­ле­рый­ская бры­га­да пас­ля гэ­тых ба­ёў бы­ла на­кі­ра­ва­на ў порт Ула­дзі­вас­ток. Там яе па­са­дзі­лі на ка­раб­лі, якія пай­шлі на вост­раў Ха­кай­да. Трое су­так бы­лі ў мо­ры. А ка­лі аме­ры­кан­цы за­ня­лі вост­раў, то ка­раб­лі спеш­ным кур­сам пай­шлі на Са­ха­лін, які не­ўза­ба­ве быў вы­зва­ле­ны ад япон­цаў. Тут і су­стрэ­лі ка­нец Дру­гой су­свет­най вай­ны.

За подз­ві­гі на вай­не Вік­тар Які­маў уз­на­га­ро­джа­ны ме­да­ля­мі «За ба­я­выя за­слу­гі», «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй у Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не», «За пе­ра­мо­гу над Япо­ні­яй», ор­дэ­нам Ай­чын­най вай­ны 2 сту­пе­ні.

Пас­ля вай­ны Вік­тар Якаў­ле­віч за­стаў­ся ў ар­міі. Слу­жыў у Лат­віі, на Са­ха­лі­не, у Ка­зах­ста­не, у Гер­ма­ніі, у Па­шка­ве пад Ма­гі­лё­вам, а по­тым зноў у Гер­ма­ніі. Пас­ля скон­чыў агуль­на­вай­ско­вую шко­лу, аў­та­ма­біль­нае ва­ен­нае ву­чы­лі­шча ў Ра­за­ні. Быў ка­ман­дзі­рам уз­во­да, ка­ман­дзі­рам ро­ты, на­мес­ні­кам ка­ман­дзі­ра ба­таль­ё­на, па­моч­ні­кам на­мес­ні­ка ка­ман­дзі­ра па тэх­ніч­най час­ці пал­ка. Зволь­не­ны ў за­пас у зван­ні пад­пал­коў­ні­ка ў снеж­ні 1973 го­да.

А по­тым — служ­ба ва ўпраў­лен­ні ўнут­ра­ных спраў абл­вы­кан­ка­ма. Агуль­ны пра­цоў­ны стаж — 57 га­доў!

І на вай­не, і ў мір­ны час, і на ад­па­чын­ку ў Вік­та­ра Які­ма­ва — заў­сё­ды ба­я­вая жыц­цё­вая па­зі­цыя. Сён­ня ён ак­тыў­на ўдзель­ні­чае ў ве­тэ­ран­скім ру­ху, час­та су­стра­ка­ец­ца з мо­лад­дзю Ма­гі­лё­ва. Па­шан­ца­ва­ла яму і ў ся­мей­ным жыц­ці, якое доў­жыц­ца з 1956 го­да. Ра­зам з жон­кай Лі­дзі­яй Ула­дзі­мі­ра­ўнай вы­га­да­ва­лі двух сы­ноў: Юрый — ме­ха­нік на прад­пры­ем­стве «Ма­гі­лёў­хім­ва­лак­но», Ана­толь — ме­ха­нік у аэ­ра­пор­це. Ра­ду­юц­ца за ўну­каў: Юрый за­кан­чвае ін­сты­тут, Ан­тон доб­ра ву­чыц­ца ў шко­ле.

— Толь­кі хо­чац­ца яшчэ да­ча­кац­ца праў­ну­каў, — пры­зна­ец­ца ве­тэ­ран.

Вік­тар АР­ЦЕМ'­ЕЎ,

г. Ма­гі­лёў

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.