Вы тут

Ула­да­ры ва­ен­на­га эфі­ру


Пра армейскае жыццё — з «эфектам прысутнасці»

Двац­цаць га­доў та­му, ка­лі ў Бе­ла­ру­сі ства­ра­ла­ся ва­ен­нае тэ­ле­ба­чан­не, кра­і­на пе­ра­жы­ва­ла ня­лёг­кі час. Дзяр­жаў­ны тэ­ле­ка­нал ледзь вы­жы­ваў, а тут — ра­шэн­не Саў­мі­на аб фар­мі­ра­ван­ні ва­ен­най тэ­ле­ра­дыё­сту­дыі пры На­цы­я­наль­най тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі. І ў не­вя­лі­кім па­мяш­кан­ні Цэнт­раль­на­га До­ма афі­цэ­раў за­кі­пе­ла пра­ца. Шэсць ча­ла­век па­ча­лі ства­раць амаль што пер­шыя пра­фе­сій­ныя сю­жэ­ты на вай­ско­вую тэ­му. Уз­бро­е­ныя ста­рой тэх­ні­кай, на ад­ным аў­та­ма­бі­лі УАЗ-452, які да­гэ­туль 15 га­доў пра­ста­яў у га­ра­жы, ад­праў­ля­лі­ся ў па­да­рож­жы па ўсёй Бе­ла­ру­сі. Гэ­та бы­лі пер­шыя па­езд­кі ва­ен­ных жур­на­ліс­таў па гар­ні­зо­нах, па вай­ско­вых злу­чэн­нях. Ад­сут­насць су­час­на­га аб­ста­ля­ван­ня, на якім ман­ці­ра­ва­лі­ся дэ­бют­ныя тэ­ле­сю­жэ­ты, кам­пен­са­ва­ла­ся без­ліч­чу ідэй, за­па­лам у ва­чах і вя­лі­кім жа­дан­нем пра­ца­ваць. У вы­ні­ку 15 кра­са­ві­ка 1994 го­да ў эфір вый­шла пер­шая ва­ен­ная тэ­ле­пра­гра­ма. З эк­ра­наў тэ­ле­ві­за­раў бе­ла­ру­сы ўба­чы­лі но­вую ар­мію — су­час­ную і пра­фе­сій­ную.

2У тэ­ле­кам­па­нію «Ва­енТБ» тэ­ле­ра­дыё­сту­дыя бы­ла пе­ра­фар­мі­ра­ва­на ў 2002 го­дзе. Сён­ня гэ­та асоб­ны сро­дак ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, ана­ла­гаў яко­му ня­ма ва ўсёй Бе­ла­ру­сі. Ка­лек­тыў пра­фе­сі­я­на­лаў не толь­кі ства­рае вы­са­ка­я­кас­ныя сю­жэ­ты для элект­рон­ных СМІ, але і зай­ма­ец­ца вы­твор­час­цю мас­тац­кіх і да­ку­мен­таль­ных кі­на­сту­жак, са­цы­яль­най рэ­кла­мы, му­зыч­ных клі­паў... Ва­ло­да­ю­чы най­ноў­шай тэх­ні­кай, ва­ен­ныя апе­ра­та­ры зды­ма­юць уні­каль­ней­шы ма­тэ­ры­ял, які пас­ля апра­цоў­ва­юць у су­час­най тэ­ле­сту­дыі.

На пра­ця­гу двух дзе­ся­ці­год­дзяў за штур­ва­лам ва­ен­на­га тэ­ле­ба­чан­ня — Сяр­гей Маль­цаў. Ён, бу­ду­чы на­мес­ні­кам ка­ман­дзі­ра 127-й зе­ніт­на-ра­кет­най бры­га­ды ў Лі­дзе, і па­ду­маць не мог, што яму пра­па­ну­юць уз­на­ча­ліць толь­кі ство­ра­ную струк­ту­ру. А, між ін­шым, як той ка­заў, бы­лі ўсе ко­зы­ры: акра­мя ва­ен­на­га ву­чы­лі­шча і ака­дэ­міі, ву­чыў­ся на жур­фа­ку, на рэ­жы­сёр­скім фа­куль­тэ­це, скон­чыў му­зыч­ную шко­лу, шко­лу ды­зай­ну і пра­мыс­ло­вай тэх­ні­кі. Сён­ня ге­не­раль­ны ды­рэк­тар тэ­ле­кам­па­ніі «Ва­енТБ» Сяр­гей МАЛЬ­ЦАЎ ус­па­мі­нае, з ча­го па­чы­на­ла­ся ва­ен­нае тэ­ле­ба­чан­не, рас­каз­вае пра яго эва­лю­цыю, твор­чы ка­лек­тыў і пра­фе­сій­ныя да­сяг­нен­ні. Пра гэ­та і мно­гае ін­шае — з пер­шых вус­наў...

Пра вы­то­кі «Ва­енТБ», бе­ла­рус­кую ар­мію і вай­ско­вы ар­хіў

На­ўрад ці 20 га­доў та­му мы маг­лі па­ду­маць, ува што ўсё гэ­та вы­льец­ца. Я быў бы ня­шчы­рым, ка­лі б ска­заў, што та­ды хтось­ці з ся­бе неш­та ўяў­ляў. Па тым ча­се я быў на­ват больш ам­бі­цый­ным, чым ця­пер. Не зай­маў­ся б спра­вай, якая б мя­не не ці­ка­ві­ла. Пад­час гу­тар­кі пе­рад тым, як мя­не прызначылі на гэ­тую па­са­ду, па­абя­цаў, што «Ва­енТБ» Бе­ла­ру­сі ста­не най­больш яр­кім на пост­са­вец­кай пра­сто­ры. Ду­маю, так і атры­ма­ла­ся. Зра­біў усё, што ад мя­не за­ле­жа­ла.

Ва­ен­нае тэ­ле­ба­чан­не ства­ра­ла­ся ў той скла­да­ны пе­ры­яд, ка­лі ўсё лі­та­раль­на сы­па­ла­ся. Прос­та ўраз рух­ну­ла кра­і­на. Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны заў­сё­ды іш­ло на­су­страч. Не бы­лі аб­дзе­ле­ны ўва­гай і Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі. На пэў­ным эта­пе нам да­па­ма­га­ла На­цы­я­наль­ная тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нія. Яны ра­зу­ме­лі знач­насць тэ­ле­кам­па­ніі, на­шых уза­е­ма­ад­но­сін. І мы адзін ад­на­го моц­на пад­трым­лі­ва­лі.

3Утва­рэн­не су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сі і ста­наў­лен­не су­час­най на­цы­я­наль­най ар­міі ад­бы­ва­ла­ся на на­шых ва­чах. Я вель­мі га­на­ру­ся, што ў на­шай не­вя­лі­кай і не­ба­га­тай кра­і­не та­кая пра­фе­сій­ная ар­мія, ды ў ста­не бо­е­га­тоў­нас­ці! А гэ­та да­ра­го­га каш­туе.  Уз­га­даць ха­ця б апош­нія ву­чэн­ні — «Уза­е­ма­дзе­ян­не-2013» і «За­хад-2013». Па-пер­шае, мы пра­дэ­ман­стра­ва­лі свае маг­чы­мас­ці па пры­няц­ці та­ко­га кан­тын­ген­ту. Па-дру­гое, ад­чу­ва­ем го­нар за вы­со­кую ар­га­ні­за­цыю. На­ша гру­па па­ста­ян­на асвят­ляе ву­чэн­ні ў Ка­та­ры, вы­яз­джае ў аст­ра­хан­скія стэ­пы, Ашу­лук, Тэ­ле­мбу (у За­бай­кал­ле), на што­га­до­выя збо­ры ін­жы­не­раў, якія пра­во­-
д­зяц­ца ва Укра­і­не, у Ра­сіі. Я ўжо не ка­жу пра мі­ра­твор­чыя пад­раз­дзя­лен­ні, сі­лы спе­цы­яль­ных апе­ра­цый. Дзе б мы ні бы­лі, бе­ла­ру­сы дэ­ман­стру­юць пра­фе­сі­я­на­лізм най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню. Яны на­столь­кі вы­со­ка і з го­на­рам ня­суць дзяр­жаў­ны сцяг кра­і­ны, што за на­шу ар­мію не со­рам­на. Аб та­кой ар­міі і яе лю­дзях рас­каз­ваць ці­ка­ва і зай­маль­на.

Сён­ня мы бе­раж­лі­ва

за­хоў­ва­ем ар­хіў Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны. Я б ска­заў, што гэ­та част­ка На­цы­я­наль­на­га дзяр­жаў­на­га ар­хі­ва. Ты­ся­чы га­дзін ві­дэа, зня­та­га за гэ­ты час ва­ен­ны­мі апе­ра­та­ра­мі. У спад­чы­ну ад Бе­ла­рус­кай ва­ен­най акру­гі нам за­ста­ло­ся ка­ля 6 ты­сяч філь­маў, якія ра­ней па­каз­ва­лі сал­да­там у вы­хад­ныя дні. Боль­шасць з іх мы пе­ра­во­дзім у ліч­ба­вы ва­ры­янт. На ўзбра­ен­ні «Ва­енТБ» сён­ня зна­хо­дзіц­ца су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, якое да­зва­ляе апра­цоў­ваць ві­дэа- і кі­на­стуж­кі ў роз­ных фар­ма­тах, ажыц­цяў­ляць іх ка­та­ла­гі­за­цыю і за­хоў­ваць у стуж­ка­вых кат­ры­джах або ў «ліч­бе» з тэр­мі­нам да 80 — 90 га­доў. Ад­ным сло­вам, гэ­та асоб­ны кі­ру­нак пра­цы.

Пра асоб­ны ка­нал, ін­тэр­нэт-вя­шчан­не
і но­вае па­ка­лен­не

Для свай­го ка­на­ла мы са­спе­лі ўжо даў­но, ня­гле­дзя­чы на тое, што гэ­та вель­мі сур'­ёз­ны крок. Па­доб­нае ра­шэн­не пры­ма­ец­ца на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні. Толь­кі ці ёсць сэнс для 10-міль­ён­най Бе­ла­ру­сі мець асоб­ны ва­ен­на-па­тры­я­тыч­ны ка­нал? Дзяр­жаў­ныя ка­на­лы, на мой по­гляд, вель­мі доб­ра спраў­ля­юц­ца з гэ­тай за­да­чай. У той жа час я лі­чу, што з'яў­лен­не ва­ен­на­га тэ­ле­ка­на­ла по­бач са спар­тыў­ным ці куль­тур­ным мае ўсе шан­цы.

Ін­тэр­нэт-вя­шчан­не вель­мі хут­ка ста­ла для нас нор­май жыц­ця. Спек­так­лі, му­зыч­ныя клі­пы, са­цы­яль­ную рэ­кла­му — усё са­мае но­вае мы эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ем у ін­тэр­нэ­це. І не та­му, што, як мно­гія экс­пер­ты ка­жуць, не­ўза­ба­ве тэ­ле­ба­чан­не пе­ра­ста­не іс­на­ваць. Па­доб­ныя дыс­ку­сіі і спрэч­кі вя­дуц­ца да­стат­ко­ва даў­но. Я пры­трым­лі­ва­ю­ся та­ко­га по­гля­ду, што га­лоў­нае — кан­тэнт, якас­ная пра­дук­цыя. А як яна бу­дзе да­ве­дзе­на да гле­да­ча — па ка­бе­лі, эфір­ным ка­на­ле ці праз ін­тэр­нэт — не мае вя­лі­ка­га зна­чэн­ня.

4Но­ва­му па­ка­лен­ню, вя­до­ма, блі­жэй ін­тэр­нэт. Я так­са­ма з за­да­валь­нен­нем пра­цую з га­джэ­та­мі — у пер­шую чар­гу, з план­шэ­там. Ад­нак зра­біць для ся­бе яго адзі­най кры­ні­цай ін­фар­ма­цыі не ма­гу. Гэ­та зруч­на, ка­лі зна­хо­дзіш­ся ў ка­ман­дзі­роў­цы: на­ша пра­фе­сія пра­ду­гледж­вае тры­маць ру­ку на пуль­се. Пры­чым не прос­та пе­ры­я­дыч­на ці­ка­віц­ца па­дзея­мі ў све­це, але і ана­лі­за­ваць, ма­ні­то­рыць між­на­род­ную сі­ту­а­цыю, у тым лі­ку ў сва­ёй сфе­ры. Але для та­го, каб па­гля­дзець на­ві­ны, я лепш знай­ду ін­шую маг­чы­масць.

Пра кад­ра­вы го­лад, су­пра­цоў­ні­каў «тры» ў ад­ным» і ба­я­вых жан­чын

Для та­го, каб мець якас­ны кан­тэнт, па­трэб­ны ідэі. Час­та ка­жуць, што мы ма­ла што мо­жам са­мі, час­та пад­гляд­ва­ем за мя­жой. Я з гэ­тым па­га­дзіц­ца не ма­гу: у нас без­ліч ідэй, якія мы ажыц­цяў­ля­ем. Да гэ­та­га пы­тан­ня па­трэб­на па­ды­хо­дзіць фі­ла­соф­скі: як толь­кі мы па­лі­чым, што ад­ста­ём, то так яно і бу­дзе. А гэ­та не­да­пу­шчаль­на! У на­шу пра­фе­сію па­трэб­на ўры­вац­ца з ідэ­яй, з фан­та­зі­яй, з вя­лі­кім жа­дан­нем пра­ца­ваць. Я вель­мі люб­лю лю­дзей з та­кой па­зі­цы­яй. Ча­сам мне 25-га­до­выя лю­дзі на­шмат ці­ка­вей­шыя, чым мае ад­на­год­кі. Мне не ці­ка­вы раз­мо­вы пра хва­ро­бы і ды­е­ты.

Пэў­ны кад­ра­вы го­лад у нас ёсць. Бы­ло б ня­праў­дай ска­заць, што я ў за­хап­лен­ні ад усіх су­пра­цоў­ні­каў. Але ка­лі ўсе лю­дзі бы­лі б ад­ноль­ка­вы­мі, ста­ла б не­ці­ка­ва ні жыць, ні пра­ца­ваць. Мне вель­мі сум­на, ка­лі ча­ла­век прый­шоў і ні­чо­га не змя­ні­ла­ся. Не змя­ні­ла­ся і та­ды, ка­лі ён сы­шоў. Хоць я вель­мі пе­ра­жы­ваю, ка­лі сы­хо­дзяць лю­дзі. Заў­сё­ды лі­чу гэ­та аса­біс­тай па­мыл­кай.

Я бе­раж­лі­ва за­хоў­ваю на­шы кад­ры. У нас ёсць лю­дзі, якім за 60, але яны па­каз­ва­юць вы­со­кую пра­ца­здоль­насць і пра­фе­сі­я­на­лізм. У тым лі­ку і наш ста­рэй­шы апе­ра­тар Ге­надзь Смір­ноў, які заў­сё­ды ў страі: на са­ма­лё­тах і вер­та­лё­тах, на тан­ках і са­ма­ход­ных ар­ты­ле­рый­скіх уста­ноў­ках. Што на­зы­ва­ец­ца, спіць у по­лі, ру­ха­ец­ца і гэ­тым жы­ве. Ці Ле­а­нід Ду­ба­не­віч, які ўсё та­кі ж ма­ла­ды, як і ра­ней. Атры­маў­шы за­гар­тоў­ку ў бе­ла­рус­кай ар­міі, ён рых­туе шмат ці­ка­вых руб­рык. Па яго сцэ­на­рыі мы зды­ма­лі фільм «1812 год. Бе­ла­рус­кія ста­рон­кі». Ця­пер га­лоў­ны пра­ект аў­та­ра — «Біт­ва за Бе­ла­русь», пры­све­ча­ны 70-год­дзю вы­зва­лен­ня кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

Сён­ня ў «Ва­енТБ» пра­цуе пле­я­да но­вых рэ­жы­сё­раў і апе­ра­та­раў. Яны ўсе скон­чы­лі Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную ака­дэ­мію мас­тац­тваў. Ёсць та­кая тэн­дэн­цыя, што ма­ла­дыя тэ­ле­ві­зій­ныя спе­цы­я­ліс­ты — су­пра­цоў­ні­кі «тры ў ад­ным». Яны і апе­ра­та­ры, і рэ­жы­сё­ры, і рэ­жы­сё­ры ман­та­жу, якія цу­доў­на ве­да­юць усе пра­гра­мы. Уні­каль­ная з'я­ва! Больш за тое, не­ка­то­рыя пры­хо­дзяць да нас з ад­ной вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй, дру­гую атрым­лі­ва­юць, па­куль пра­цу­юць. Уво­гу­ле, што ты­чыц­ца на­ву­чан­ня, мы ўсё гэ­та куль­ты­ві­ру­ем, за­ах­воч­ва­ем. Да­пус­цім, ін­тэр­нэт-вя­шчан­не — аб­са­лют­на но­вая сфе­ра, якая па­тра­буе зу­сім ін­шых ве­даў. І ка­лі жур­на­ліст толь­кі пры­ехаў са зды­мак, тут жа сеў і зман­ці­ра­ваў ві­дэа, а пас­ля вы­клаў усё ў сет­ку, то гэ­та да­ра­го­га каш­туе.

Усё час­цей пе­ра­кон­ва­ю­ся ў тым, што жан­чы­ны — най­больш яр­кія і та­ле­на­ві­тыя су­пра­цоў­ні­кі. А ка­лі раз­гляд­ваць жан­чы­ну і ар­мію, то на­ад­ва­рот. Але як бы тое ні бы­ло, мае вя­ду­чыя спе­цы­я­ліс­ты — ба­я­выя дзяў­ча­ты і жан­чы­ны. Яны на­столь­кі, на мой по­гляд, ці­ка­выя лю­дзі са­мі па са­бе, са сва­ёй па­зі­цы­яй. Яны не бу­дуць раз­ва­жаць аб чымсь­ці — яны бя­руць і ро­бяць спра­ву. І да­каз­ва­юць гэ­та кож­ным сва­ім ма­тэ­ры­я­лам. Маг­чы­ма, жыць з та­кі­мі жан­чы­на­мі, для якіх на пер­шым мес­цы гра­мад­ская пра­ца, скла­да­на, толь­кі пра­ца­ваць з імі вель­мі лёг­ка.

Пра жан­ра­вую па­літ­ру, «Ар­се­нал» і сваю аў­ды­то­рыю

Тэ­ле­кам­па­нія пра­цуе ў аб­са­лют­на роз­ных жан­рах, што яшчэ раз дае маг­чы­масць мно­гім жур­на­ліс­там ся­бе рэа­лі­за­ваць. Мы вы­пус­ка­ем цык­ла­выя пра­гра­мы. «Ан­фас» — пра­гра­ма, якую рых­ту­ем для «Ста­ліч­на­га тэ­ле­ба­чан­ня».  «Ан­фас» у пе­ра­кла­дзе з фран­цуз­скай мо­вы — «той, хто гля­дзіць у твар». У нас свая рас­шыф­роў­ка гэ­тай аб­рэ­ві­я­ту­ры — ар­мей­скія на­ві­ны, фак­ты, ак­ту­аль­ныя па­дзеі (па-рус­ку «события»). «Ва­ен­ны агляд» вы­хо­дзіць па аў­то­рках і чац­вяр­гах у эфі­ры пра­гра­мы «На­ша ра­ні­ца» на АНТ. Тут фар­мат аб­са­лют­на ін­шы: больш ды­на­міч­ны. На­ша га­лоў­ная пра­гра­ма — «Ар­се­нал», якую мы ў фар­ма­це тэ­ле­ча­со­пі­са рых­ту­ем для «Бе­ла­русь-1». І ў вы­ні­ку атрым­лі­ва­ец­ца 186 цык­ла­вых пра­грам у год!

На­ша брэн­да­вая пра­гра­ма «Ар­се­нал» уклю­ча­на ў па­кет між­на­род­ных пе­ра­дач і вы­хо­дзіць на спа­да­рож­ні­ка­вым ка­на­ле «Бе­ла­русь-24». Гі­па­тэ­тыч­на нас мо­гуць ба­чыць больш чым у 100 кра­і­нах. Я, на­прык­лад, пад­час за­меж­ных ка­ман­дзі­ро­вак з за­да­валь­нен­нем лаў­лю ка­нал «Бе­ла­русь-24». І гэ­та атрым­лі­ва­ец­ца на­ват у та­кіх кра­і­нах, у якіх, зда­ва­ла­ся б, і ня­ма та­кой маг­чы­мас­ці!

Не­ад­ной­чы да­во­дзі­ла­ся чуць на­ра­кан­ні на наз­ву пра­гра­мы. Мы пры­вык­лі ка­заць: у ар­се­на­ле ак­цё­ра, у ар­се­на­ле тэ­ат­ра... А ча­му не ў ар­се­на­ле ар­міі? А ў ар­се­на­ле ар­міі, у пер­шую чар­гу, — лю­дзі. Не­ка­то­рыя ка­жуць, што на­ша пра­гра­ма ака­дэ­міч­ная, дзе мы рас­каз­ва­ем пра ад­ных ге­не­ра­лаў. Ня­праў­да! Мы па­каз­ва­ем як ге­не­ра­лаў, так і звы­чай­ных сал­дат. Руб­ры­кі ўнут­ры пра­гра­мы да­зва­ля­юць знай­сці кож­на­му гле­да­чу сваю тэ­му: куль­ту­ра, аду­ка­цыя, пад­раз­дзя­лен­ні, тра­ды­цыі... І толь­кі по­тым стра­тэ­гія і так­ты­ка, ва­ен­нае мас­тац­тва, зброя, аба­рон­ны комп­лекс.

Ка­лі пы­та­юць, на якую аў­ды­то­рыю мы раз­ліч­ва­ем сва­і­мі пра­гра­ма­мі, вель­мі скла­да­на ад­ка­заць ад­на­знач­на. Дыя­па­зон да­стат­ко­ва шы­ро­кі. Мы пра­цу­ем на тры вя­лі­кія аў­ды­то­рыі: пер­шая — ар­мія, дру­гая — на­сель­ніц­тва кра­і­ны, трэ­цяя — між­на­род­ная гра­мад­скасць. Мы не мо­жам па­крыў­дзіць ве­тэ­ра­на, які прай­шоў Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну і хо­ча, каб пра яго лёс рас­ка­за­лі ў «Ар­се­на­ле», да­ве­дац­ца, якія ра­шэн­ні сён­ня пры­мае Бе­ла­рус­кі са­юз афі­цэ­раў. Не мо­жам абы­сці ўва­гай і пад­лет­ка, які збі­ра­ец­ца па­сту­паць у Ва­ен­ную ака­дэ­мію. Мы шмат пра­цу­ем з ДТСА­АФ, са Спар­тыў­ным ка­мі­тэ­там, асвят­ля­ем усе між­на­род­ныя спа­бор­ніц­твы. З Ан­самб­лем пес­ні і тан­ца Уз­бро­е­ных Сіл, Узор­на-па­ка­заль­ным ар­кест­рам, з ро­тай га­на­ро­вай вар­ты мы аб'­ез­дзі­лі ня­ма­ла кра­ін. На­зі­раць за раз­на­стай­ны­мі па­дзея­мі ра­зам з ар­мі­яй вель­мі ці­ка­ва. І ўсё гэ­та зна­хо­дзіць мес­ца ў пра­гра­ме.

Пра за­меж­ных ка­лег, па­рад і «эфект пры­сут­нас­ці»

За пра­дук­цы­яй за мя­жой мы на­зі­ра­ем вель­мі ўваж­лі­ва. Ба­чы­лі, як ка­жуць, усё знут­ры. Ста­жы­ра­ва­лі­ся і на фран­цуз­скім ва­ен­ным тэ­ле­ба­чан­ні, і на ва­ен­ным тэ­ле­ба­чан­ні Вя­лі­ка­бры­та­ніі, і ў Ака­дэ­міі ін­фар­ма­цыі і ка­му­ні­ка­цыі ў Штраў­сбер­гу. Ва­ен­нае тэ­ле­ба­чан­не Фран­цыі — 525 ча­ла­век. Ці «Ва­енТБ» Вя­лі­ка­бры­та­ніі, дзе вя­ліз­ныя пло­шчы, ад­ве­дзе­ныя пад ан­тэн­ныя па­лі. Яны вя­шча­юць 24 га­дзі­ны ў су­ткі на ўсе ра­ё­ны, дзе раз­мя­шча­юц­ца іх вой­скі: Гіб­рал­тар, Сін­га­пур, Маль­дзі­вы... Па маш­та­бах, вя­до­ма, мы ім са­сту­па­ем, але кан­цэп­ту­аль­на ідзём на­раў­не. Фран­цыя вель­мі лю­біць сваю ар­мію, пра­па­ган­ду­ю­чы тыя ж каш­тоў­нас­ці. А вось анг­лі­ча­не не лю­бяць сваю ар­мію: яна заў­сё­ды бы­ла ка­ла­ні­яль­най. У Лон­да­не ні­ко­лі не ўба­чыш афі­цэ­ра ў ва­ен­най фор­ме.

Гля­дзе­лі, як пра­ца ў гэ­тым кі­рун­ку ар­га­ні­за­ва­на ў Ра­сіі, ва Укра­і­не. Мы на­столь­кі шчод­ра дзе­лім­ся сва­і­мі ідэ­я­мі, па­чы­на­ю­чы ад рас­пра­цоў­кі кан­цэп­цыі «Ва­енТБ» да ства­рэн­ня пэў­ных да­ку­мен­таў, якія рэг­ла­мен­ту­юць дзей­насць кам­па­ніі, што ў свой час яны на на­шай ба­зе ства­ра­лі свае струк­ту­ры.

Мы па­ста­ян­на пра­па­ноў­ва­ем свай­му гле­да­чу но­выя пра­дук­ты. Со­чым за тым, што яго ці­ка­віць. На слы­ху — пад­рых­тоў­ка да па­ра­да. Лю­дзі на­вед­ва­юць не­каль­кі нач­ных трэ­ні­ро­вак — і ўсё на гэ­тым. А по­тым ка­жуць, што ар­мія толь­кі і мо­жа, што ха­дзіць на па­ра­ды і мар­на­ваць гро­шы. Глуп­ства не­су­свет­нае!

Не­вы­пад­ко­ва ле­тась мы ныр­ну­лі ў гу­шчу па­ра­да, каб да­ка­заць, што гэ­та не так, што па­рад — тра­ды­цыя. А тра­ды­цыі ўсю­ды ня­змен­ныя. Мы аб­ста­ля­ва­лі ме­ха­ні­за­ва­ную ка­ло­ну ка­ме­ра­мі, на­ве­ша­лі іх на ўсе са­ма­лё­ты, пад­крыл­лі, ка­бі­ны. Ад­ным сло­вам, па­вет­ра­ны склад­нік па­ра­да гля­дач мог на­зі­раць дзя­ку­ю­чы на­шай тэх­ні­цы. Упер­шы­ню мы па­са­дзі­лі апе­ра­та­раў на бра­ню (гле­да­чы гэ­та­га не маг­лі ба­чыць) з пра­мым сіг­на­лам у эфір. Ка­ме­ры бы­лі за­ма­ца­ва­ны на ства­лах са­ма­ход­ных ар­ты­ле­рый­скіх уста­но­вак і тан­каў, на ўзроў­ні гу­се­ніц, што да­зво­лі­ла гле­да­чу ад­чуць «эфект пры­сут­нас­ці». А для тэ­ле­ба­чан­ня гэ­та над­звы­чай важ­на.

На ву­чэн­ні «За­хад-2013» мы ар­га­ні­зоў­ва­лі та­кія ж «стры­мы». У гле­да­ча бы­ла маг­чы­масць на­зі­раць за яго хо­дам ледзь не ў рэ­жы­ме «ан­лайн». Мы вы­клад­ва­лі ма­тэ­ры­я­лы вель­мі хут­ка: на шчас­це, тэх­ні­ка нам гэ­та да­зва­ляе. У тым лі­ку і на пля­цоў­цы ТUТ.ВY.

Най­боль­шая ўва­га гле­да­чоў, пра што свед­чыць коль­касць пра­гля­даў, як­раз да мо­ман­таў дзе­ян­няў ар­міі. Будзь гэ­та пус­кі ра­кет, вы­пра­ба­ван­не ТО­Раў ці па­сад­ка са­ма­лё­таў на да­ро­зе. Гля­дзяць, ана­лі­зу­юць, зайз­дрос­цяць. А ёсць ча­му. Бе­ла­рус­кая авія­цый­ная шко­ла, на­прык­лад, бы­ла ство­ра­на з ну­ля: у нас не іс­на­ва­ла ні­вод­на­га авія­цый­на­га ву­чы­лі­шча. А сён­ня лёт­чык у бе­ла­рус­кай ар­міі вы­пус­ка­ец­ца з 3 кла­сам. Так бы­ло толь­кі пры Са­вец­кім Са­ю­зе!

Пра спе­цы­яль­ныя пра­ек­ты, «Свя­тую Ры­му» і крэ­а­тыў

Як прад­зю­сар­скі цэнтр тэ­ле­кам­па­нія пра­цуе ўжо даў­но. Гэ­та га­лоў­ны кі­ру­нак з пунк­ту гле­джан­ня вы­твор­час­ці спе­цы­яль­ных пра­ек­таў. Не­каль­кі га­доў прак­ты­кі па­ка­за­лі, што гэ­та да­во­лі перс­пек­тыў­ны шлях: мы аб'­яд­ноў­ва­ем твор­чы, тэх­ніч­ны і ад­мі­ніст­ра­цый­ны па­тэн­цы­я­лы. Мы су­пра­цоў­ні­ча­ем з «Бе­ла­русь­філь­мам», су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі ства­ра­ю­чы кі­на­стуж­кі. Апош­нія на­шы пра­цы, хоць мы, як і лёт­чы­кі, не лю­бім гэ­та­га вы­каз­ван­ня, — філь­мы «Го­нар — ні­ко­му!» і «Свя­тая Ры­ма». Найці­ка­вей­шыя тво­ры! Да­стат­ко­ва пра­дук­цыі пра­па­ноў­ва­ем тэ­ле­кам­па­ні­ям «Мір», ТРА «Са­юз». На тэ­ле­ка­на­ле «Мір» ка­рыс­та­ец­ца па­пу­ляр­нас­цю пра­гра­ма «Са­юз­ні­кі». Не пер­шы год для іх рых­ту­ем і руб­ры­ку «Пра­ве­ра­на на са­бе», дзе на­шы жур­на­ліс­ты Іван Мі­хай­лаў і Сяр­гей Чу­ра­коў па­раў­ноў­ва­юць або аў­та­мат з він­тоў­кай, або бе­ла­рус­кі «МАЗ» з кі­тай­скім «Ба­га­ты­ром», ці на­ват пра­вя­ра­юць на са­бе маг­чы­мас­ці дэ­сан­та­ван­ня...

«Свя­тая Ры­ма» — кі­на­стуж­ка пра па­дзеі Вя­лі­кай вай­ны, як яе на­зы­ва­юць. На жаль, пра тую вай­ну ма­ла што вя­до­ма. Не­ка­то­рыя здзіў­ля­юц­ца: маў­ляў, на­вош­та бы­ло зды­маць кі­но пра ра­сі­ян­ку? Па-пер­шае, та­ды мы бы­лі ў ад­ной кра­і­не. Па-дру­гое, дзяў­чы­на за­гі­ну­ла на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, пад Пін­скам. Але тут га­лоў­нае — сам подз­віг. Сён­ня рас­це та­кое па­ка­лен­не, якое ма­ла што ве­дае на­ват пра Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну. Аме­ры­кан­цы і ця­пер упэў­не­ны, што яны яе вый­гра­лі, а га­лоў­най біт­вай пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны ста­ла вы­сад­ка іх вой­скаў у Нар­ман­дыі. Ні пра Ста­лін­град­скую і Кур­скую біт­вы, ні пра біт­ву пад Маск­вой, ні пра бла­ка­ду Ле­нін­гра­да ў іх пад­руч­ні­ках па гіс­то­рыі не ска­за­на ні сло­ва...

Тэ­ма Пер­шай су­свет­най вай­ны над­звы­чай ці­ка­вая. Тэ­ма на­ша, бе­ла­рус­кая. Ідэя на­ра­дзі­ла­ся даў­но. Аў­тар сцэ­на­рыя — Вя­ча­слаў Бан­да­рэн­ка. Ак­тыў­ная пра­ца з рэ­жы­сё­рам, са сцэ­на­рыс­там. Па­трэб­на бы­ло за­пра­сіць уні­фар­міс­таў, ар­га­ні­за­ваць тэх­ні­ку, па­шыў кас­цю­маў... Мы част­ко­ва нес­лі і фі­нан­са­вую на­груз­ку: па ад­ным бы­ло б цяж­ка.

Вось ста­яць дзве ста­ту­эт­кі з «Тэ­ле­вяр­шынь» (па­каз­вае). Яны за са­цы­яль­ную рэ­кла­му. Тут заў­сё­ды важ­ны крэ­а­тыў. Ка­лі ёсць ці­ка­вая ідэя і яна спа­лу­ча­ец­ца з кан­цэп­цы­яй на­шай тэ­ле­кам­па­ніі, то — ка­лі лас­ка. З са­цы­яль­най рэ­кла­май мы аб'­ез­дзі­лі шмат фес­ты­ва­ляў. Амаль аду­сюль вяр­та­лі­ся з уз­на­га­ро­да­мі. Са­цы­яль­ная рэ­кла­ма — па­лі­ты­ка тэ­ле­ка­на­ла. Вя­до­ма, яе ма­ла хто гля­дзіць, бо яна транс­лі­ру­ец­ца не ў прайм-тай­ме, а ра­ні­цай, поз­на ве­ча­рам ці на­ват ноч­чу. Але мы шу­ка­ем ін­шыя шля­хі, які­мі яна трап­ляе да на­ро­да: дыс­плеі і эк­ра­ны, якія ўста­ля­ва­ны ў най­больш люд­ных мес­цах го­ра­да, мет­ро, ін­шы транс­парт і, вя­до­ма, ін­тэр­нэт.

У свой час мы зня­лі не­каль­кі му­зыч­ных клі­паў. Апош­няя ра­бо­та — кліп на пес­ню бе­ла­рус­кай гру­пы «СССР» «Брэсц­кая крэ­пасць», якая ста­ла на­шым брэн­дам і на­ват гу­ча­ла ў Крам­лёў­скім па­ла­цы. Да­рэ­чы, мно­гія клі­пы лі­дзі­ра­ва­лі на на­шых му­зыч­ных тэ­ле­ка­на­лах, ува­хо­дзі­лі ў шмат­лі­кія «дзя­сят­кі» і «то­пы».

Я быў бы, на­пэў­на, вя­лі­кім ашу­кан­цам, ка­лі б ска­заў, што за­да­во­ле­ны ўсім, што раб­лю, і тым, што ад­бы­ва­ец­ца ва­кол мя­не. Зда­ра­ец­ца ўся­ля­кае. І толь­кі моц­ны ча­ла­век мо­жа да­зво­ліць ста­віц­ца да ся­бе з гу­ма­рам і кры­ты­кай. Аб­са­лют­на не­ча­ка­на скла­ла­ся, што «Ва­енТБ» Бе­ла­ру­сі ста­ла га­лоў­най спра­вай май­го жыц­ця. Я вель­мі га­на­ру­ся, што да­ве­ры­лі яе мне. Я га­на­ру­ся і тым, што фак­тыч­на «Ва­енТБ» ста­я­ла по­бач са ства­рэн­нем су­ве­рэн­най дзяр­жа­вы і на­цы­я­наль­най ар­міі. Сён­ня я сме­ла ма­гу ка­заць, што на ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры «Ва­енТБ» Бе­ла­ру­сі вель­мі вы­со­ка тры­мае мар­ку. Без­умоў­на, я вель­мі ўдзяч­ны лю­дзям, якія са мной пра­ца­ва­лі, пра­цу­юць і, спа­дзя­ю­ся, бу­дуць пра­ца­ваць. Нас не­ка­лі ву­чы­лі ад­каз­ваць за тое, што бы­ло, ёсць і бу­дзе. Гэ­тым прын­цы­пам я жы­ву і сён­ня: мне не ўсё роў­на, што заўт­ра бу­дзе з тэ­ле­кам­па­ні­яй. Мне над­звы­чай важ­на за­ха­ваць усё гэ­та. Гэ­та ж не прос­та 20 га­доў іс­на­ван­ня кам­па­ніі ці май­го жыц­ця. Гэ­та пе­ры­яд жыц­ця вя­лі­ка­га ка­лек­ты­ву і ар­міі. Гэ­та і ёсць ар­се­нал, у якім іс­нуе «Ва­енТБ».

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та­здым­кі пра­да­стаў­ле­ны
тэ­ле­кам­па­ні­яй «Ва­енТБ»

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.